Скачать .docx  

Курсовая работа: Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага

Курсавая праца

"РАЗМОЎНАЯ ЛЕКСІКА Ў ПРОЗЕ Ф.М. ЯНКОЎСКАГА"


Уводзіны

Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі належыць да тыхнавукоўцаў, якія складаюць гонар навуковай эліты Беларусі. Проза Ф. Янкоўскага – арыгінальнае мастацтва слова, па-свойму асаблівая, даволі прыкметная з’ява ў беларускай літаратуры. Лірызм, аўтарская непаўторнасць светаўспрымання, самабытная манера пісьма адлюстраваліся ва ўсіх мастацкіх зборніках пісьменніка: «Абразкі», «Прыпыніся на часіну», «І за гарою пакланюся», «Само слова гаворыць», «З нялёгкіх дарог», «Радасць і боль» [гл. спіс выкарыстаных крыніц]. Празаічныя творы Фёдара Янкоўскага напісаны жывой народнай мовай, яны расказваюць пра дарагіх сэрцу аўтара людзей, «пра сустрэчы з радасцю жыцця і хараством працы», пра спатканні з любым сэрцу родным словам. У творах узнаўляецца народная гаворка: гавораць людзі рознага ўзросту, рознага інтэлектуальнага ўзроўню, з розных куткоў нашай зямлі – таму выкарыстанне размоўных слоў аўтарам невыпадковае.

Размоўная лексіка – адзін з асноўных разрадаў слоўнікавага складу літаратурнай мовы, нараўне з кніжнай і нейтральнай лексікай. Яна абслугоўвае сферу пазаслужбовых, паўсядзённа-бытавых вусных моўных зносін паміж людзьмі, межы яе ўжывання досыць шырокія [гл. 11, с. 60]. У празаічнай творчасці пісьменніка назіраецца шырокае выкарыстанне размоўнай лексікі, якая падаецца, у асноўным, праз дыялогі герояў.

Агляд літаратуры па тэме даследавання

Мову празаічных твораў Фёдара Янкоўскага даследавалі такія вядомыя айчынныя мовазнаўцы, як Н. Гаўрош, Л. Яўдошына, В. Шур і іншыя.З разгледжаных намі навуковых прац самай грунтоўнай з’яўляецца манаграфія Л. Яўдошынай «Слова ў мастацкім кантэксце» [19]. У ёй аўтар даследуе лексіка-фразеалагічную і сінтаксічную адметнасць мовы мастацкіх твораў Ф.М. Янкоўскага. У артыкуле «…Найдаражэйшае з усяго мне – роднае слова родных людзей» [18] раскрываецца багацце і прыгажосць мовы твораў пісьменніка.

Артыкул В. Шура «Асаблівасці анамастыкону мастацкіх твораў Ф. Янкоўскага» [16] прысвечаны аналізу ўласных імён у прозе Ф.М. Янкоўскага. Аўтар артыкула дае наступную ацэнку творам Ф.М. Янкоўскага: абразкі Ф. Янкоўскага «непроста «ажывілі» стылёвую аднастайнасць тагачаснай прозы, а паказалі, што літаратурапавінна быць скіраванай на выяўленне індывідуальнага, адзінкавага, павінна спрыяць не толькі вырашэнню маштабных грамадска-сацыяльных задач, але і духоўнаму стаўленню, развіццю эстэтычнага густу, набыццю ведаў, у першую чаргу прыносіць чытачу асалоду ад мастацкага тэксту» [16, с. 81].

У навуковым артыкуле Н. Гаўрош і К. Панюціч «Жыццё – як клятва, як прысяга» [3], напісаным да 85-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, робіцца агульны агляд творчасці аўтара, яго навуковай і пісьменніцкай дзейнасці.

Заслугоўвае ўвагі зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага «Каб жыло наша Слова» [4], выдадзены ў 2009 годзе па матэрыялах навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Брэсце (сакавік 2008 г.). Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу. Так, у артыкуле Ірыны Гоўзіч «Стыль апавяданняў Ф. Янкоўскага і М. Стральцова: параўнальны аналіз» [4, с. 6] даецца характарыстыка апавяданняў па жанравай і тэматычнай прыналежнасці. Празаічныя творы Ф. Янкоўскага «ўяўляюць сабой надзвычай рухомыя і дынамічныя замалёўкі імгненняў з жыцця вядомага мовазнаўцы-філолага, з якіх паўстаюць каларытныя вобразы простых людзей – маці і бацькі, вяскоўцаў, рэдактараў і аўтараў, вядомых пісьменнікаў» [4, с. 7] – так зазначае аўтар артыкула.

У артыкуле А. Кавалюк « «Сялянская Атлантыда» Фёдара Янкоўскага» [4, с. 9] аналізуецца самабытны і непаўторны стыль мовазнаўца. Можна з упэўненасцю пагадзіцца з думкай А. Кавалюк пра тое, што «ў сваіх празаічных творах Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі не толькі паказаў родны яму свет беларускай вёскі, працавітай, гасціннай, высока духоўнай, але і выявіў сябе паўнацэнным носьбітам гэтай высокай духоўнасці» [4, с. 12].

Мэта і задачы курсавой працы

Наша даследаванне праводзілася на аснове празаічных твораў Ф.М. Янкоўскага, якія змешчаны ў наступных зборніках: «Абразкі», «Прыпыніся на часіну», «Само слова гаворыць», «З нялёгкіх дарог», «Радасць і боль». Аб’ектам даследавання з’яўляюцца лексемы з размоўным адценнем у творах Ф. Янкоўскага.

Мэта нашай курсавой працы – даследаваннеразмоўнай лексікі ў празаічных творах Фёдара Янкоўскага. Мэта рэалізуецца праз вырашэнне наступных задач:

1) зрабіць семантычны аналіз размоўнай лексікі ў празаічных творах Ф.М. Янкоўскага;

2) даць граматычную характарыстыкуразмоўных слоў;

3) правесці структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікі;

4) прааналізаваць размоўныя лексемы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай.


1. Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі

1.1 Тэматычныя групы размоўных слоў

семантычны лексіка размоўная янкоўский

Размоўная лексіка мініяцюр, абразкоў і філалагічных эцюдаў Ф.М. Янкоўскага вельмі разнастайная па сваёй семантыцы. Вылучаны намі лексічны матэрыял мэтазгодна раскласіфікаваць паводле тэматычных груп. Так, размоўныя назоўнікі ў творах Ф. Янкоўскага утвараюць наступныя тэматычныя групы:

1. Прадметна-бытавая лексіка. Намі вылучана 12 лексем гэтай групы. Напрыклад, нажнічкі: Я ўзяў нажнічкі , асцярожна абрэзаў краёчак канверта… [Рад. і б., с. 163]; паштовачка:Паштовачка паштовачкаю, а ехаць – не [Рад. і б., с. 254]; вядзерца: У вядро, унучак, у вядзерца ўсунь… [Абраз., с. 43] і інш.

2. Назвы асоб паводле полу і сваяцкіх адносін. Паводле нашых падлікаў, гэтую тэматычную групу складаюць 15 лексічных адзінак. Напрыклад, унучак: Бярэмся, унучак [Абраз., с. 24]; бабулька: Гляньце, бабулька , які сабака! – паказаў унук пальчыкам [Пр. на час., с. 44]; нявестачка:… трох нявестачак і сына гадую… [Рад. і б., с. 310]; хлапчанятка: Хлапчанятка падбегла… [Само сл. гав., с. 140]і інш.

3. Назвы прадстаўнікоў жывёльнага свету. Дадзеную групу ўтвараюць 9 лексем. Напрыклад, кароўка, бычок, цялушка: Што прывядзе кароўка – ці бычка , ці цялушку – гадуем [Рад. і б., с. 330]; конік, авечачка: Гэтакі харч кароўцы, коніку, авечачцы [Рад. і б., с. 278]; кабылка: Ён павольна ўзяў на аброць кабылку з мецінкаю на лобе… [Абраз., с. 9] і інш.

4. Назвы ежы і харчовых прадуктаў. Дадзеную тэматычную групу складаюць 6 лексем. Напрыклад, паляндвічка ‘мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць’: Мо паляндвічкі салёненькае? [Абраз., с. 63]; мядочак: Можа мядочку? [Абраз., с. 63]; бульбачка: – То я ж табе не вельмі што гатую: …бульбачкі з кіслым малаком ці смятанаю… [Абраз., с. 60] і інш.

5. Назвы органаў і частак цела чалавека. Тэматычную групу ўтвараюць наступныя 4 лексемы: галовачка, вочкі, ножкі, пальчык. Напрыклад: Бедная ды страдная маягаловачка ! [З нял. дар., с. 49]; То няхай бы ж вочкі твае чарнявыя заснулі [Само сл. гав., с. 10]; … дзед памацаўрукою адну і другую ножкі [Само сл. гав., с. 140].

6. Найменні асоб жаночага полу па прафесіі, якім у кніжных стылях адпавядаюць агульнапрафесійныя найменні (5 лексем), ці родзе заняткаў (7 лексем). Напрыклад, касірка : …хоць абавязкова купляў і купляю, як толькі касірка напомніць: «А білецік?» [Рад. і б., с. 444]; ягадніца, грыбніца, пралля, ткалля: …казала мне ў вёсцы на Бабруйшчыне прабабка дваццаці шасці праўнукаў і бабка дваццаці чатырох унукаў, яшчэ ягадніца і грыбніца, яшчэ пралля іткалля [Рад. і б., с. 268]; карміцелька, лекараўка: Была яна карміцелька наша, была яна лекараўка наша [З нял. дар., с. 39], а таксама назоўнікісакратарка, бібліятэкарка, аптэкарка, жнейка, паіцелька .

7. Размоўныя назоўнікі, што абазначаюць асоб па месцы працы ці сферы дзейнасці (3 намінацыі). Напрыклад, грамадовец ‘член палітычнай партыі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада’, нашанівец ‘той, хто працуе ў газеце «Наша ніва» ’: …ля мігаўскіх хутароў, дзе некалі жыў грамадовец і нашанівец Уласаў, і каля Сярэбранкі гойсаюць на конях і веласіпедах немцы і паліцэйскія [Абраз., с. 9]; газетчык ‘супрацоўнік газеты, журналіст’: Гэта сённяшнія і заўтрашнія газетчыкі , рэдактары [Рад. і б., с. 134].Чалавека, што працуе на радыё, аўтар пагардліва называеаб’яўляльшчыкам : Тады й кажа…той, што аб’яўляе перадачы, аб’яўляльшчык: «А зараз – пісніры» [Рад. і б., с. 293].

8. Найменні асоб па ўласцівых ім якасцях характару ці асаблівасцях паводзін (8 лексічных адзінак).Напрыклад, гультаеча ‘лянівы чалавек, лодар’: Ідзі ж, гультаеча , ідзі [З нял. дар., с. 40]; жэўжык ‘свавольнік, гарэза’: Гадуе, як сама ласкава кажа, жэўжыка… [Пр. на час., с. 13]; фарсун ‘той, хто любіць фарсіць’:А які – усё адно як той фарсун… [Пр. на час., с. 39], а таксамасловышвэндала ‘той, хто швэндаецца – ходзіцьбез справы ці занятку’, раздуронец ‘той, які стаў непаслухмяным, свавольным, дураслівым’. Асобны раздзел прысвяціў Ф.М. Янкоўскі тым, каго называў пустадомкамі, паўтаткамі, гнюсатою. Так, для аўтара пустадомак – гэта ‘абыякавы, безгаспадарлівы чалавек’ – Пустадомак ты несусветны! [Рад. і б., с. 269]. Паўтаткам аўтар называе такога бацьку, які не надзяляе ўвагі выхаванню сыну, які нават не адчувае адказнасці за яго (паказаны ў першай частцы абразка «Паўтатак»), а таксама скупога і прагнага мужа і бацьку (у другой частцы абразка). Так, жонка кажа мужу: «Ты ж дыхнуць нам не даеш. Мне ты не муж, а дзецям не бацька. Паўтатак ты ім. Грошай на хлеб дасі, а тады разам з хлебам ясі нас і сам зелянееш. Паўтатак – і больш нішто ты» [Рад. і б., с. 282].Значэнне слова гнюсата аўтар тлумачыць наступным чынам: «…гнюсата – гэта бруд, гразь. Гнюсата – гэта ўвогуле дрэнь. Гнюсата – гэта негадзівец, дрэнь між людзей» [Рад. і б., с. 282].

Размоўныя дзеясловы ў творах Ф.М. Янкоўскага ўжываюцца для абазначэння

1) канкрэтнага фізічнага дзеяння (6 лексем). Напрыклад, калупацца капацца, корпацца ў чым-небудзь, дастаючы што-небудзь’:А мы спрадвеку тут жывём, на зямлі калупаемся [Пр. на час., с. 11]; шпурляць ‘з сілай кідаць што-небудзь’: Яму, раздуронцу, чатыры гадочкі, а ён цацкі шпурляе і шпурляе на зямлю… [Рад. і б., с. 270] і інш.

2) руху, перамяшчэння ў прасторы (9 лексем). Напрыклад, трухаць ‘бегчы подбегам, трухам’: Той крутнуўся на месцы і, падтуліўшы хвост, патрухаў у хмызняк [Пр. на час., с. 44]; шныпарыць ‘хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках’: Побач стаялі разведчыкі, шныпарылі хлапчукі… [Абраз., с. 21] і інш.

3) маўлення (4 лексемы). Напрыклад, цыкнуць ‘спыняць каго-небудзьвокрыкам’: Сціхні! – цыкнуў другі [Рад. і б., с. 149]; бубукаць ‘гаварыць хутка, неразборліва, манатонна’, дудукаць ‘надаедліва, аднастайна паўтараць адно і тое ж’: Еду тады дадому, бубукаю, дудукаю сабе – хоць бы не забыцца! [Пр. на час., с. 178] і інш.

4) фізічнага ці псіхалагічнага стану чалавека (2 лексемы). Напрыклад, спалатнець ‘стаць бледным, падобным на палатно’: Гаспадар спалатнеў [Пр. на час., с. 12]; ачомацца ‘апамятацца, агледзецца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах’:А я пакуль ачомалася [Пр. на час., с. 93].

5) з’яў прыроды (2 лексемы). Напрыклад, мурзацца пакрывацца дымкай (хмаркамі), сутонець ‘змяркацца’. Дадзеныя дзеясловы характэрныя для безасабовых сказаў: На небе пачало мурзацца [Пр. на час., с. 18]; Пачынала сутонець [Пр. на час., с. 6].

Прыметнікі з адценнем размоўнасці ў творах Ф. Янкоўскага абазначаюць:

1) знешні выгляд ці ўнутраныя якасці чалавека (12 размоўных прыметнікаў).Напрыклад, маленькі : Прыгорбленая, маленькая , нібы падсушаная, яна была ў няспынным руху [Пр. на час., с. 32]; здаравенны: …пайшла на яго – здаравеннага сабаку, які стаяў нерухома [Пр. на час., с. 44]; шалапаваты ‘легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны’: Ён што, шалапаваты? [Рад. і б., с. 450] і інш.

2) характарыстыку прадмета ці з’явы з розных бакоў (14 намінацый).Напрыклад, цэленькі, блішчасты: Збудавалі яе не з той цэглы, што робяць тут, пры капальні ў Перагудаўшчыне, а з прывознай – цэленькая , без трэшчын і блішчастая [Пр. на час., с. 11]; чысценькі : Дастаю з кішэні цубкія і чысценькія лісткі [Само сл. гав., с. 17]і інш.

Такім чынам, у сваіх празаічных творах Ф.М. Янкоўскі апісвае часцей за ўсё жыццё вёскі, побыт селяніна, яго стаўленне да працы, адносіны паміж людзьмі, а таксамаадносіны чалавека да слова, роднай мовы. Творы пісьменніка вучаць чалавечнасці, любові да роднай зямлі і матчынай мовы. У іх захавалася святло душы чалавека, шчыра адданага свайму краю, мове, людзям.

1.2 Сінаніміка размоўных лексем

Проза Ф. Янкоўскага вылучаецца адметным выкарыстаннем сінанімічных рэсурсаў беларускай мовы. Сінонімы падкрэсліваюць змястоўнасць і выразнасць мовы пісьменніка, з’яўляюцца адметнай рысай лексічнай сістэмы яго твораў. Яны часта дазваляюць аўтару не толькі пазбегнуць непажаданых паўтораў, але і даць трапную ацэнку-характарыстыку з’явы, прадмета, чалавека.

Якасная характарыстыка дзеянняз’яўляецца вызначальнай для дзеясловаў, якія ўтвараюць шматкампанентныя сінанімічныя рады, як, напрыклад, сінонімы з агульным значэннем ‘ісці’: валачыцца ‘блукаць, бадзяцца’ – трухаць ‘ісці подбегам’ – тэпаць ‘ісці, робячы частыя крокі’ – шалыгаць ‘ісці, хадзіць, крочыць, утвараючы шум’ – швэндацца ‘хадзіць без справы, занятку, сноўдацца’ – шныпарыць ‘рухацца ў розных напрамках’. Дзеясловы гэтага сінанімічнага рада надзелены «здольнасцю» ствараць вобраз, жывую карціну дзеяння – хады. Праілюструем гэта на прыкладзенекалькіх сказаў. «Не бегала, не хадзіла, а тэпала » [Пр. на час., с. 32], апісвае аўтар дзеянні старэнькай дзевяностагадовай бабулі. «Пайшоў туды, адкуль прывалокся !»[Пр. на час., с. 44] рашуча кажа бабуля на вялікага ваўка.

У Ф. Янкоўскага сустракаюцца сінанімічныя рады размоўных лексем і ў межах аднаго сказа. Напрыклад: Куды ні зірнеш – ходзяць, снуюць, носяцца ў шэра-зялёных шынялях узброеныя… [Пр. на час., с. 49]. Гэта семантычныя сінонімы з агульным значэннем ‘рухацца, перамяшчацца’. Але хадзіць – гэта рухацца, перамяшчацца ў розны час; снаваць – рухацца без пэўнай мэты, а насіцца – шпарка перамяшчацца ў розных напрамках. Аўтар такім чынам стварае дакладную карціну падзей.

У сінанімічныя адносіны ў мове твораў Ф. Янкоўскага ўступаюць не толькі размоўныя дзеясловы, але і назоўнікі. Так, у межах сказаІ нібы на свеце толькі ён адзін бядотнік, гарэтнік, няшчаснік [Рад. і б., с. 259], сустракаецца рад семантычных сінонімаў, аб’яднаных агульным значэннем ‘той, які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце’. З іх дапамогай аўтар стварае яскравы вобраз чалавека няшчаснага, змучанага горам, бядой.

Такім чынам, ужыванне размоўных лексем у складзе сінанімічных радоў дазваляе аўтару больш поўна паказаць побыт і этнічную культуру беларускага народа. Размоўныя словы сваім зместам дапамагаюць аўтару намаляваць яркія і непаўторныя вобразы народнага жыцця.

2. Структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікі

Размоўная лексіка ў творах Ф.М. Янкоўскага вызначаецца развітай словаўтваральнай сінанімікай. Размоўныясловы маюць і спецыфічныя словаўтваральныя мадэлі. Так, вылучаныя намі размоўныя лексемы ўтвараюць наступныяструктурна-словаўтваральныя групы.

1. Словы з суфіксамі гутарковай мадыфікацыі – ал-, – ляк-, што абазначаюць асоб па рысах характару і знешнім выглядзе. Напрыклад, швэндала ‘той, хто швэндаецца – ходзіць без справы ці занятку’: Швэндала [Рад. і б., с. 200]; сухарляка ‘вельмі худы чалавек’: Такі малы, такі сухарляка [Рад. і б., с. 217]. Сюды ж адносяцца словаўтваральныя мадэлі з суфіксам – еч- , што абазначаюць назвы з’яў. Напрыклад, калатнеча ‘бойка’: У такую калатнечу, у такі галавасек ты на сваіх людзей ідзеш? [З нял. дар., с. 60]. Пры дапамозе суфіксаў – ч- , – эч – ўтвараюцца назоўнікі, якія выкарыстоўваюцца ў творах Ф.М. Янкоўскага ў ролі зваротка. Напрыклад, хлопча: Сядай, хлопча [Рад. і б., с. 246]; гультаеча: Ідзі ж, гультаеча, ідзі [З нял. дар., с. 40]; чалавеча : Не, чалавеча , праўнучкі! [Пр. на час., с. 40].

2. Лексемы з суфіксамі – ачк- , – ечк- , – к– У мініяцюрах Ф.М. Янкоўскага гэта словы з суб’ектыўнай ацэнкай або памяншальна-ласкальным значэннем. Напрыклад, галовачка :Бедная ды страдная мая галовачка! [З нял. дар., с. 49]; бабулька: – Гляньце, бабулька , які сабака! [Пр. на час., с. 44]; зямелька: А што знеслі зямелька й людзі [Абраз., с. 49] і інш. Такое ж значэнне надаюць вышэй адзначаныя суфіксыне толькі агульным назоўнікам, але і асабовым імёнам (14 лексічных адзінак). Напрыклад, Ясечка : Дзякуй табе, Ясечка , што прыехаў [З нял. дар., с. 33]; Анютка : А дзе, Анютка , дарагое шчасце тваё? [З нял. дар., с. 38]; Рыгорка: А ты, Рыгорка, усё каб ікру? [Абраз., с. 36] і інш. У дадзенай структурна-словаўтваральнай групе размоўнай лексікі налічваецца 45 лексем.

Пры дапамозе суфікса – к – ўтвараюцца таксама размоўныя назвы жанчын па прафесіі ці родзе занятку, якія ў афіцыйна-дзелавых тэкстах не ўжываюцца і перадаюцца назоўнікамі мужчынскага роду. Такія размоўныя лексемы сустракаюцца, напрыклал, ў наступных сказах: Перапісвалі ўсіх людзей, з савету прыходзіла сакратарка й бібліятэкарка [Рад. і б., с. 290]; Была яна карміцелька наша, была яна лекараўка наша [З нял. дар., с. 39] і інш. Паводле нашых падлікаў дэрываты такога тыпу прадстаўлены 7-ю лексемамі.

3. Лексемы, што называюць асоб жаночага полу па прозвішчы ці імені мужаз суфіксамі-ых- , -іх – (4 лексемы). Лексемы, што належаць да дадзенай групы, сустракаюцца ў наступных сказах. Даўнаровічыха: Для Клёцкі ўспомнім словы школьнай старожкі Стэфы Даўнаровічыхі [Рад. і б., с. 272]; Белазорыха : Старая Белазорыха не раз усчынала гаворку пра дарогу… [Абраз., с. 16]; Ліпеніха: Чалавек мой – Ліпень, а я Ліпеніха [Само сл. гав., с. 89]; Тодарыха: Бягай, дачушка, да Тодарыхі… [Пр. на час., с. 32].

4. Словы са значэннем адзінкавасці, утвораныя пры дапамозе суфікса – ын – (-ін-) (3 лексемы). Напрыклад, паперына: Гляджу на паперыну, такой ніколі не бачыў [Рад. і б., с. 274]; маснічына ‘дошка ў падлозе або ў якім-небудзь драўляным насціле’: адну маснічыну паднялі, а другую не, рог зламаўся [Пр. на час., с. 7]; цагліна: …папрасі цагліны дзве ці чатыры [Пр. на час., с. 32].

5. Словы з памяншальна-ласкальным значэннем, утвораныя пры дапамозе суфіксаў-еньк – (-эньк-), – аньк – (23 лексемы). Большую частку дадзенай структурна-словаўтваральнай групы складаюць прыметнікі, меншую – прыслоўі і займеннікі:цёпленькі, гарачанькі, цэленькі, мокранькі, першанькі і інш. Напрыклад: большанькі, меншанькі: Зашчапіўшы дзверы і схапіўшы большанькую – ёй было тры гадочкі, – маці кінулася на печ; меншанькая – яшчэ немаўлятка – спала ў калысцы [Рад. і б., с. 449]; хорашанька: Хорашанька глядзіце [Пр. на час., с. 39]; кожненькі: А мо за кожненькае слова грошы плацяць? [Рад. і б., с. 255].

Павелічальна-ўзмацняльнае значэнне ў размоўных прыметніках, ужытых Ф. Янкоўскім, выражаюць суфіксы – ушч-, – энн-, – эзн– Такіх лексем няшмат. Напрыклад, мудрушчы: Тады ўжо, асцярожнікі мудрушчыя, будзе правільна? [Рад. і б., с. 188]; таўшчэзны: Праграмы грунтоўныя, падручнікі таўставатыя, тоўстыя і таўшчэзныя [Пр. на час., с. 81] і інш.

6. Размоўныя лексемы – дзеясловы, якія ўтварыліся пры дапамозе суфікса – ну – (5 лексем). Суфікс – ну- ў іх мае значэнне аднакратнага, аднаразовага выканання дзеяння. Гэта такія словы, якцыкнуць, куснуць, буркнуць, смактануць, цюкнуць . Напрыклад, куснуць : Хоць троху, хоць чаго куснуць трэба [З нял. дар., с. 33]; смактануць, кашлянуць: Рыгор энергічна смактануў цыгарку, кашлянуў [З нял. дар., с. 69]; буркнуць: А Клёцкане стрымаўся і … нервова буркнуў [Рад. і б., с. 271].

7. Размоўныядзеясловы, утвораныя прэфіксальным спосабам. Іх у мове Ф.М. Янкоўскага нямнога. Так, з дапамогай прыстаўкі па – ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання тыпупатрухаць, паздароўкацца, павылазіць. Напрыклад, Паздароўкаліся , сказалі, як і што ў каго [З нял. дар., с. 148]; Адзін пры адным павылазяць і сядзяць [Пр. на час., с. 39].Прэфікс на- служыць для ўтварэнняразмоўных лексем са значэннем доўгачасовасці, працягласці дзеяння. Напрыклад, наезьдзіўся , нашвэндаўся : – Наезьдзіўся і нашвэндаўся адзін наш – адсюлека родам – Зьмітровіч [З нял. дар., с. 210]. Размоўныя дзеясловы са значэннем ‘ахапіць дзеяннем’ утвараюцца пры дапамозе прыстаўкіза– Напрыклад, задзіраць: А які – усё адно як той фарсун: стане на чыстым, на лабяку, галоўку задзярэ, выцягнецца і стаіць [Пр. на час., с. 39]; забразгацець: Пасля каманды забразгацелі кацялкі, міскі [Рад. і б., с. 148].

У творы «Матчына сэрца» сустракаецца нават цэлы словаўтваральны ланцужок: Прыгадваліся і словы – мама, мамка, мамачка; матуля, матулька, матулечка; мамуся, мамуська, мамусечка, мамусенька; матухна, матухначка; матка і мацейка, матачка і маценька [Абраз., с. 46].У такім мастацкім прыёме бачыцца сапраўднаеабуджэнне ўнутранай вобразнасці слова і паказ бязмежныхсловаўтваральных магчымасцей роднай мовы. Пісьменнік гэтым творам пачынае раздзел, які прысвечаны самаму роднаму і блізкаму чалавеку – маці.

Такім чынам, як сведчыць структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікіў творах Ф.М. Янкоўскага, можна зрабіць вывад пра разнастайнасць граматычных катэгорый і формаў даследаванага намі лексічнага матэрыялу. Вылучаныя наміразмоўныя лексемы ўтвараюць 7 структурна-словаўтваральных груп. Найбольш шматлікімі ў колькасных адносінах з’яўляюцца групы лексем, утвораных пры дапамозе суфіксаў, якія надаюць словам суб’ектыўную ацэнку або памяншальна-ласкальнае ці павелічальна-ўзмацняльнае значэнне.

3. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі

Як зазначае В.П. Красней, «эмацыянальна-экспрэсіўная ацэнка – гэта своеасаблівая характарыстыка прадмета, з’явы, дзеяння ці прыметы з боку гаворачага» [6, с. 144]. З дапамогай эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі аўтар не толькі называе адпаведны прадмет, асобу ці з’яву, але і выказвае свае адносіныда іх.

Мова празаічных твораў Ф. Янкоўскага насычана гаваркімі словамі. Вось як піша пра гэта ён сам: «Гаваркое, або характарыстычнае, слова не толькі абазначае нешта, а і характарызуе прадмет, з’яву – тое, што абазначае; гаваркоеслова адразу дае штрышок вобраза ці нават вобраз» [5, с. 90]. Гэтыя словы ўзяты з самога жыцця, з мовы беларускага народа. Большасць з іх не зафіксавана ў слоўніках літаратурнай мовы. Такія словы вызначаюцца выразнай стылістычнай маркіраванасцю, экспрэсіўнасцю.

Экспрэсіўна афарбаванае слова можа выражаць пяшчоту і ласку, неадабрэнне і знявагу і інш. Адносіны аўтара, якія ён выказвае такім словам, могуць быць станоўчымі ці адмоўнымі, у залежнасці ад чаго размоўныя словы, што ўваходзяць у склад эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, набываюць эмацыянальна-экспрэсіўныя адценністаноўчай ці адмоўнай ацэнкі. Словы са станоўчай ацэнкай у мініяцюрах Фёдара Янкоўскага складаюць большую частку.

З адценнем любові, пяшчоты, ласкальнасці Ф.М. Янкоўскі ўжывае наступныя размоўныя словы ў сказах: вочкі, унучак, дзяўчынка, сонейка; худзенькі, даражэнькі і інш. Так, з дапамогай размоўных слоў, ужытых у наступных сказах, аўтар выражае адносіны паміж героямі, сваё стаўленне да пэўнага чалавека ці сітуацыі: Пеце, здаровенькія , сырадойчык [Рад. і б., с. 330].Дзяўчанётка , высунуўшы з-за занавескі галоўку , сказала… [Рад. і б., с. 449]; У вайну блакада навалілася, а яна, дзіцятка яшчэ, каб хоць раз слёзку пусціла, – кажа Марыліна мама [Абраз., с. 48]. З пачуццём асаблівай павагі да чалавека ва ўзросце, які ведае цану хлебу, які корміцца з працы сваіх рук і можа накарміць госця, Фёдар Міхайлавіч называе бабулю: Мая карміцелька і паіцелька нагнулася… [Рад. і б., с. 273].

Не абмінуў у сваіх творах Ф. Янкоўскі і тых, да каго ставіўся адмоўна, негатыўна. Напрыклад, паўтатак, пустадомак, гнюсата (семантыка якіх была пададзена вышэй), а таксамашвэндала: Швэндала [Рад. і б., с. 200]; шабэтнік ‘нягоднік, паганец’: Каб табе, шабэтнік паганы , у галаве званіла ды не перасціхала! [Пр. на час., с. 190]. Такія лексемы вызначаюцца экспрэсіяйзнявагі, грубасці, пагарды.

Шмат у творах і экспрэсіўна афарбаваных размоўных дзеясловаў. Напрыклад, бубукаць, гойсаць, дудукаць, забразгацець, задраць, цюкнуць, спалатнець, шныпарыць і інш. Яны служаць яркім сродкам характарыстыкі герояў, а таксама карцін народнага жыцця. Напрыклад, гойсаць: …каля Сярэбранкі гойсаюць на конях і веласіпедах немцы і паліцэйскія [Абраз., с. 9]; шныпарыць: Побач стаялі разведчыкі, шныпарылі хлапчукі… [Абраз., с. 21]. З іх дапамогай перадаецца нацыянальны каларыт адметнасцей жыцця беларускага народа, ствараюцца самабытныя характары герояў, раскрываецца іх унутраны свет. Такія размоўныя дзеясловы не толькі ствараюць вобраз, але і даюць псіхалагічную характарыстыку літаратурнага героя.

Фамільярныя адносіны аўтара да свайго героя бачны ў наступным сказе: Тады й кажа…той, што аб’яўляе перадачы, аб’яўляльшчык ; «А зараз – пісніры» [Рад. і б., с. 293]. Мы бачым і разумеем непавагу і абурэнне аўтара да тых, хто размаўляе на роднай, беларускай, мове, не ведаючы яе нормаў і правіл, дапускаючы памылкі.

У мастацкіх тэкстах Фёдара Янкоўскага выявілася выразнаятворчая індывідуальнасць аўтара, якому ў пераважнай ступені ўласціваадчувальна-эмпірычнае асэнсаванне як рэчаіснасці, так і самой мовы. Таму слова ў яго радку часта набывае эстэтычную матывацыю вобраза, само становіцца вобразам. Кожнае апавяданне, абразок сагрэты шчырай і вялікай любоўю да чалавека, да роднага слова, роднай зямлі. У іх – творчы неспакой вучонага, трывога за будучыню народа, чалавецтва. Як зазначае Л. Яўдошына, «выразная словаўтваральная база намінацыі дазваляе аб’ектыўна актуалізаваць унутраную форму слова, якая з’яўляецца важнай крыніцай слоўнай вобразнасці, і стварыць за кошт гэтага дадатковыя семантычныя характарыстыкі, у выніку чаго намінацыя набывае семантычную экспрэсію»[19, с. 27].

4. Граматычная характарыстыка размоўнай лексікі

У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі курсавой працы мэтазгодна раскласіфікаваць сабраны намі лексічны матэрыял па часцінах мовы. Так, размоўная лексіка твораў Ф. Янкоўскага прадстаўлена наступнымі самастойнымі часцінамі мовы: назоўнік (у тым ліку і субстантываваныя прыметнікі), дзеяслоў (і яго форма дзеепрыметнік), прыметнік, займеннік, прыслоўе і лічэбнік.

Асноўную частку размоўных лексем складаюць назоўнікі. Па нашых падліках, гэта 151 лексічная адзінка (14 з якіх з’яўляюцца асабовымі імёнамі), што складае прыкладна 71% ад агульнай колькасці размоўнай лексікі ў прозе Ф.М. Янкоўскага. Размоўныя назоўнікі служаць для абазначэння асоб, жывых істот, прадметаў із’яў рэчаіснасці, пабудоў, харчовых прадуктаў і інш. Так, у наступных сказах сустракаем размоўныя назоўнікідачушка, Тодарыха, цагліна: Бягай, дачушка , да Тодарыхі , папрасі цагліны дзве ці чатыры [З нял. дар., с. 32]; вапшчажыцця ‘інтэрнат’: Увапшчажыцця пайду [Пр. на час., с. 82]; Алеська: Прыціскай смялей, Алеська… [Абраз., с. 36]; пясочак, траўка: Дзіця то бегала па вадзе, па пясочку , то па траўцы [Само сл. гав., с. 141]; гурочак, галінка: І ягады, і з грады гурочкі , і з галінкі памідоры [Абраз., с. 27] і інш.

Размоўныя дзеясловы ў творах Ф. Янкоўскага ўжываюцца значна радзей. Яны складаюць каля 14% ад агульнай колькасці размоўных слоў, а дакладней – 31 лексема. Размоўныя дзеясловы ўжываюцца, у асноўным, для абазначэння фізічных дзеянняў. Напрыклад, слізгануць ‘плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра святло)’: Жодзінскі аўтаінспектар слізгануў ліхтарыкам і вокам па маіх дакументах і адразу аддаў іх мне [Пр. на час., с. 42]; шалыгаць ‘ісці, хадзіць, крочыць, утвараючы шум’: Насустрач шалыгае , рашуча трымае курс на гэты Дом добра апранены яшчэ нядаўні студэнт [Рад. і б., с. 287]; цыкнуць: Сціхні! – цыкнуў другі [Рад. і б., с. 149] і інш.

Размоўныя прыметнікі прадстаўлены 26-цю лексічнымі адзінкамі, што складае прыкладна 11% ад агульнай колькасці размоўных лексем у творах Ф. Янкоўскага. Яны характарызуюць знешні выгляд і ўнутраныя якасці чалавека. Напрыклад, мурзаты: Адгортвай ад сябе ўсялякае мурзатае… [Само сл. гав., с. 18]; здаровенькі : Пеце, здаровенькія , сырадойчык [Рад. і б., с. 330]. Большасць размоўных прыметнікаў маюць памяншальна-ласкальнае значэнне (17 лексем). Напрыклад: лёгенькі: Лёгенькі ветрык прабягаў над полем, набягаў і на дубок… [Рад. і б., с. 263]; вузенькі: У вузенькія ружовыя паскі і дробныя кветачкі – як кофтачка [Пр. на час., с. 52]; худзенькі : Малы, худзенькі , толькі на чатырнаццатым [Само сл. гав., с. 8] і інш. Павелічальна-ўзмацняльнае значэннемаюць 7 размоўных прыметнікаў. Напрыклад, даўжэзны, злыбедны: А пазней на сходзе цяжкай і даўжэзнай зімы, у злыбедную бяскорміцу, сусед пытаўся ў Тамаша… [Абраз., с. 38]; здаравенны:… пайшла на яго – здаравеннага сабаку, які стаяў нерухома… [Рад. і б., с. 44] і інш.

Нязначную колькасць у даследаваным намі лексічным матэрыяле складаюць размоўныя займеннікі: усяго 3 лексемы. Гэта азначальныя займеннікі кожненькі, саменькі і адмоўны займеннікнічагусенькі. Яны прадстаўлены ў наступных сказах. Напрыклад, саменькі : …сцяжынка паўз лес, прысаменькім лесе [Рад. і б., с. 163]; нічагусенькі: – Толькі-толькі з крыніцы, а больш у мяне, далібог, нічагусенькі піць няма [З нял. дар., с. 30].

Па нашых падліках, размоўныя прыслоўі прадстаўлены дзвюма лексічнымі адзінкамі: хорашанька, правільненька. Яны паказваюць на станоўчыя адносіны да суразмоўнікаў. Напрыклад, Хорашанька глядзіце [Пр. на час., с. 39]; Тады ўжо, асцярожнікі мудрушчыя будзе правільненька? [Рад. і б., с. 188].

У даследаваным намі лексічным матэрыяле вылучаны 2 субстантываваныя прыметнікі: добранькае: Што табе добранькае напісалі ў паштоўцы? [Пр. на час., с. 108]і гатовенькае: Яму каб толькі гатовенькае [Рад. і б., с. 249].

Адзінкавым дзеяслоўным ўтварэннем з’яўляецца размоўны дзеепрыметнік расшкуматаны: Адарваная ў калене левая босая нага, расшкуматаная правая… [Абраз., с. 47] і лічэбнік першанькі: А тут першанькі разок я ўбачыла яе слязу… [Абраз., с. 49].

Такім чынам, у празаічнай спадчыне Ф.М. Янкоўскага намі вылучана 214 размоўных лексічных адзінак, большую частку з якіх займаюць назоўнікі, менш размоўных дзеясловаў, у тым ліку і дзеяслоўная форма дзеепрыметнік, прыметнікаў, невялікай колькасцю прадстаўлены такія часціны мовы, як займеннік, прыслоўе і лічэбнік. У лаканічных творах пісьменніка словырозных часцін мовы становяцца сэнсава і функцыянальна значнымі.


Заключэнне

«Лірычныя мініяцюры і апавяданні, філалагічныя эцюды Ф. Янкоўскага – сапраўдная скарбніца жывога беларускага слова, прыклад і ўзор умелага і ўдумлівага карыстання бязмежным моўным багаццем» [18, с. 8] – зазначае Л. Яўдошына. Кожны абразок прасякнуты любоўю да чалавека, да роднага слова, напоўнены імпрэсіяй, насычаны ўспамінамі ці перажываннямі аўтара.

Аналізуючы мову твораў, трэба адзначыць, што асноўны лексічны фонд твораў складаюць размоўныя словы. Мы вылучылі больш за дзвесце лексічных адзінак. У большасці выпадкаў гэта назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі.

У працэсе праведзенага даследавання, размоўная лексіка была прааналізавана ў семантычным, структурна-словаўтваральным, эмацыянальна-экспрэсіўным і граматычным аспектах. На аснове гэтага можна зрабіць наступныя вывады:

1. Большую частку даследаванага намі лексічнага матэрыялу складаюць назоўнікі, тэматычная прыналежнасць якіх вельмі разнастайная. Размоўныя назоўнікі ў творах Ф. Янкоўскага абазначаюць прадметы побыту, назвы асоб паводле полу і сваяцкіх адносін, найменні асоб жаночага полу па прафесіі, назвы прадстаўнікоўжывёльнага свету, назвы ежы і харчовых прадуктаў, назвы органаў і частак цела чалавека і інш. Размоўныя назоўнікі складаюць большза70% даследаваных лексем.

У структурна-словаўтваральным аспекце самымі прадуктыўнымі з’яўляюцца размоўныя назоўнікі з памяншальна-ласкальным значэннем, утвораныя пры дапамозе наступных суфіксаў: – к-, – ок-, – ечк-, – еньк- і пад. Яны складаюць 73% ад агульнай колькасці назоўнікаў.

Грубых размоўных назоўнікаў, якія характарызуюць герояў, даюць ацэнку іх паводзінам, у даследаваных намі творах няшмат: прыкладна 7% ад агульнай колькасці размоўных назоўнікаў.

2. Размоўныя дзеясловы ўжываюцца для абазначэння фізічных дзеянняў, з’яў прыроды, псіхалагічнага стану чалавека і нш. Па нашых падліках, яны складаюць каля 14% размоўнай лексікі твораў Ф.М. Янкоўскага. Вылучаныя намі размоўныя дзеясловы ўтвараюцца прэфіксальным і суфіксальным спосабамі. Большасць з вылучаных размоўных дзеясловаў экспрэсіўна афарбаваныя. Эмацыянальна-экспрэсіўна афарбаваныя дзеясловы служаць выразным сродкам характарыстыкі героя або з’явы.

3. Размоўныя прыметнікі ў кантэксце твораў Ф. Янкоўскага служаць для абазначэння знешняга выгляду ці ўнутраных якасцей чалавека і характарыстыкі з розных бакоў прадмета ці з’явы. Яны складаюць 11% ад агульнай колькасці матэрыялу. Даволі прадуктыўнымі мадэлямі з’яўляюцца размоўныя прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў, якія надаюць лексемам памяншальна-ласкальнае ці павелічальна-ўзмацняльнае значэнні.

4. Значна менш у празаічных творах Ф.М. Янкоўскага размоўных займеннікаў і прыслоўяў (прыкладна па 2%). У складзе такіх часцін мовы, як лічэбнік і дзеепрыметнік, налічваецца толькі па 1 лексеме. Яны ўжыты ў формах, якія адрозніваюцца ад стылістычна нейтральных словаўтваральнымі элементамі (памяншальна-ласкальнымі суфіксамі). Размоўныя словы-займеннікі і прыслоўі надаюць выказванню дадатковыя вобразныя, ацэначныя значэнні.

Размоўная лексіка ў мастацкім кантэксце дазваляе праўдзіва адлюстраваць побытавую і сацыяльную сферу жыцця беларускага народа, захаваць адметнасці жывога маўлення беларусаў. На некаторых старонках аўтару не толькі верыш, але і перажываеш разам з ім (напрыклад, абразкі «Развітанне», «Неправеранае сачыненне», «Боль» і інш.).

Ацэньваючы дзейнасць Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага вядомы беларускі пісьменнік Павел Місько пісаў: «Знімем шапку перад чорнарабочым ад слова, перад тытанам духу і паклонімся ўдзячна яму прылюдна, «і за гарою», і дзе б, у якой мясціне зямлі, дома ці за мяжою, мы ні былі» [3, с. 5].

Літаратура

1. Абабурка, М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне / М.В. Абабурка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1986.

2. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: БелЭн, 1994.

3. Гаўрош, Н., Панюціч, К. Жыццё – як клятва, як прысяга / Н. Гаўрош, К. Панюціч // Роднае слова. – №7. – 2003. – С. 3 – 5.

4. Каб жыло наша слова: зб. навук. артык. да 90-годдзя з дня нарадж. Фёдара Янкоўскага / Пад агул. рэд. М. І. Новік. – Брэст: Альтернатива, 2009.

5. Кісліцына, Г.М. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры / Г.М. Кісліцына. – Мінск: Беларуская навука, 2000.

6. Красней, В.П. Грані слова: Факультатыўны курс «Лексіка і фразеалогія беларускай мовы». – Мінск: Народная асвета, 1996.

7. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994.

8. Сіўковіч, В.М. Сучасная беларуская мова: даведнік / В.М. Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005.

9. Современный русский язык: Учебник / Под редакцией Н.С. Валгиной. – 6-е изд., перераб. и доп. – Москва: Логос,2002.

10. Современный русский язык: Учебник / Под редакцией Розенталя Д.Э., Голуб И.Б., Теленковой М.А. – Москва: Айрис-Пресс, 2002.

11. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам. / М.Ц. Кавалёва, А.К. Юрэвіч, Ф.М. Янкоўскі і інш. – Мінск: Выш. шк., 1993.

12. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: Вучэб. дапам. / Пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мінск: Выд. Ул. М. Скакун, 1997.

13. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для факультэта журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

14. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Бел. навука, 2002.

15. Шупенька, Г. Цеплыня чалавечнасці. Нарысы, літаратурныя партрэты, артыкулы / Г. Шупенька. – Мінск: «Маст. літ.», 1977.

16. Шур, В.В. Уласнае імя ў мастацкім тэксце / В.В. Шур. – Мазыр: УА МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2010. – С. 66 – 81.

17. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. / А.К. Юрэвіч. – Мінск: Выш. шк., 1992.

18. Яўдошына, Л. «…Найдаражэйшае з усяго мне – роднае слова родных людзей» / Л. Яўдошына // Роднае слова. – №7. – 2003. – С. 6 – 9.

19. Яўдошына, Л. І. Слова ў мастацкім кантэксце / Л. І. Яўдошына. – Брэст: БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2003.

Дадатак

Алфавітны паказальнік даследаваных намінацый

Аб’яўляльшчык

Авечачка

Алеська

Аляксейка

Анютка

Аптэкарка

Ачомацца

Баба

Бабка

Бабулька

Базылёк

Баравічок

Бібліятэкарка

Білецік

Бітончык

Блішчасты

Большанькі

Братачка

Братка

Бубукаць

Бульбачка

Буркнуць

Бычок

Бядотнік

Валачыцца

Вапшчажыцця

Вёсачка

Ветрык

Вочкі

Вузенькі

Вядзерца

Гадочак

Газетчык

Галавасек

Галінка

Галовачка

Галоўка

Ганулька

Гарадок

Гарачанькі

Гарэтнік

Гатовенькі

Гнюсата

Гойсаць

Голлейка

Грамадовец

Групка

Грыбніца

Гультаеча

Гурочак

Гусянятка

Гэлечка

Даражэнькі

Даўжэзны

Дачушка

Джвогаць

Дзеткі

Дзіцятка

Дзянёк

Дзянёчак

Дзяўчанётка

Дзяўчынка

Добранькі

Дрэўца

Дубок

Дудачка

Дудукаць

Дыванок

Жанчынка

Жнейка

Жытка

Жэўжык

Забразгацець

Задачка

Задзіраць

Зайчык

Збажынка

Здаравенны

Здаровенькі

Злыбедны

Зямелька

Іллюк

Іллючок

Кабылка

Кавалачак

Калатнеча

Калупацца

Карміцелька

Кароўка

Кароценькі

Касірка

Кастусёк

Каўбаска

Кашулька

Кветачка

Кіёк

Кожненькі

Колік

Конік

Кофтачка

Краёчак

Кропелька

Куснуць

Лёгенькі

Лекараўка

Літарка

Маленькі

Мамачка

Мамка

Мамусенька

Мамусечка

Мамуська

Мамуся

Маснічына

Матачка

Матка

Матулечка

Матулька

Матуля

Матухна

Матухначка

Мацейка

Маценька

Машок

Меншанькі

Мецінка

Мокранькі

Мудрушчы

Мурзаты

Мурзацца

Мядочак

Надзейка

Наездзіцца

Нажнічкі

Насеннейка

Насіцца

Нашанівец

Нашвэндацца

Немаўлятка

Нічагусенькі

Ножка

Нявестачка

Няшчаснік

Павылазіць

Падцінаць

Паздароўкацца

Паіцелька

Пакепліваць

Пакойчык

Пальчык

Паляндвічка

Паперына

Патрухаць

Паўтатак

Паштовачка

Першанькі

Плотачка

Пляшка

Правільненька

Пралля

Пустадомак

Пчолка

Пясочак

Раздуронец

Расшкуматаны

Рыгорка

Рэдзенькі

Сакратарка

Салдацік

Салёненькі

Саменькі

Сандалік

Слёзка

Слізгануць

Смактануць

Снаваць

Сонейка

Спалатнець

Сусядочак

Сутонець

Сухарляка

Сцяжынка

Сырадойчык

Таўшчэзны

Ткалля

Торбачка

Траўка

Тэпаць

Укольчык

Унучак

Фарсун

Хлапчанятка

Хлеўчык

Хлопча

Хорашанька

Худзенькі

Цагліна

Цельца

Цёпленькі

Цыкнуць

Цэленькі

Цюкнуць

Цялушка

Чысценькі

Шалапаваты

Шалыгаць

Швэндала

Шкляначка

Шныпарыць

Шпурляць

Юзэфка

Юрасік

Ягадніца

Ясечка