Скачать .docx |
Доклад: Беларускій этнос \Беларус\
Министерство образования РБ.
СШ №184
10 “Д ” класс
Беларуск ій этнос
Выполнил: Вжос С. К.
Минск 2001.
Гiсторыя беларускага народа значна старэй за яго назву. Тэрмiн “Беларусь” у яго сучасным этнаграфiчным, гефграфiчным i дзяржаỳна-палiтычным значэннi пачаỳ ужывацца параỳнальна нядаỳна. Канчатковае прызнанне i замацаванне гэтага тэрмiна адбылося толькi пасля Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыi i ỳтварэння БССР. Таму каб правiльна зразумець гiсторыю беларускага народа, неабходна прасачыць усе папярэднiя iмёны, якiя насiỳ наш народ на працягу сваёй шматвяковай гiсторыi.
Першае ỳспамiнанне аб насельнiцтве, што пражывала на тэрыторыi сучаснай Беларусi, сустракаем у грэчаскага гiсторыка Герадота, якi жыỳ у 5 стагоддзi да нашай эры. Герадот, расказваючы аб ваенным паходзе персiдскага цара Дарыя на Скофiю ỳ 513 годзе да нашай эры, падае шэраг цiкавых звестак пра паỳночных скiфскiх суседзяỳ - неỳраỳ, якiя жылi на тэрыторыi сучаснай Беларусi. Калi скiфы папрасiлi дапамогi ỳ сваiх суседзяỳ, бо самi не маглi адбiць 700-тысячную армiю Дарыя, то цары гэтых народаỳ, у тым лiку i неỳраỳ, далi такi атказ: “Калi б вы першыя не рабiлi крыỳды персам i не пачыналi з iмi вайны, то цяперашнюю посьбу вашу i цяперашнiя вашы размовы мы палiчылi б правiльнымi… Што датычыць нас, то нi тады мы не крыỳдзiлi гэтага народа, нi цяпер не будзем абражаць яго. Вось калi б персiдскi цар уварваỳся i ỳ нашу зямлю i першы пакрыỳдзiỳ нас, мы таксама не засталiся ỳ баку”.
З гэтага запiсу Герадота можна зрабiць два выключна важныя вывады пра гiсторыю неỳраỳ. Па-першае, неỳраỳ было даволi многа, i былi яны моцныя, каб на iх падтрымку маглi разлiчваць скiфы, альбо, адмовiỳшы скiфам у дапамозе, не баяцца iх помсты. Па-другое, неỳры былi не дзiкуны, а мелi пэỳную палiтычную арганiзацыю, на чале якой, паводле звестак Герадота, стаялi цары альбо iншыя асобы, якiя мелi права выступаць у мiжнародных справах ад iмя ỳсяго народа. Пра наяỳнасць у неỳраỳ палiтычнай арганiзацыi сведчыць i тое, аб чым Герадот гаворыць:” У неỳраỳ норавы скiфскiя”, гэта значыць у iх звычаi, права i палiтычны лад такiя ж, як i ỳ скiфаỳ. У скiфii да таго часу ỳжо склалася рабаỳласнiцкая дзяржава. Гэтая думка падкрэслiваецца характарыстыкай, якую антычны гiсторык даỳ андрафагам, якiх ён лiчыỳ дзiкiмi. Пра iх ён пiсаỳ, што норавы ỳ iх самыя дзiкiя, яны не ведаюць нiякiх законаỳ. Значыць, у тых народаỳ, якiх Герадот не адносiỳ да дзiкiх, ужо былi законы.
Далей Герадот расказвае легенду, паводле якой “штогод адзiн раз неỳр ператвараецца на некалькi дзён у воỳка, а потым зноỳ становiцца чалавекам ”. У гэтай легендзе, межлiва, адлюстраваны звычай славян раз на год, на масленiцу, убiрацца ỳ звярыныя шкуры ỳ знак абагаỳлення некаторых лясных звяроỳ.
Магчыма, што з гэтым звычаем нашых продкаỳ звязаны паходжанне назвы горада Ваỳкавыска iгербы шэрагу гарадоỳ. У прыватнасцi, на старажытным гербе горада Мсцiслава быỳ воỳк. Тут таксама будзе дарэчы адзначыць, што легенда аб тым, нiбыта жыхары Беларусi перакiдаюцца ỳ ваỳкоỳ, была вядома i аỳтару “Слова аб палку Iгаравым”, якi, расказваючы пра полацкага князя Усяслава, надае яму здольнасць перакiдацца ỳ воỳка.
Назва “неỳры” была вядома не толькi старажытнарымскiм гiсторыкам i географам, але i нашым летапiсцам, у якiх яны называюцца “норыкамi” i ”нарцамi”.
У “Аповесцi мiнулых гадоỳ” ёсць такi запiс: “Нарцы, еже суть словяне”. У другiм летапiсе чытаем: “Норицы иже суть словяне”. Аб тым, што гэтыя назвы адносiлiся да ỳсходнiх славян, сведчаць шматлiкiя геаграфiчныя назвы ва Усходняй Еỳропе, што захавалi корань слова “нур”, ”нор”, “нар”, “нев”. Напрыклад, буйнейшае на Беларусi возера называецца Нарач, ёсць рэкi Нараỳ, Нарва, Нарэỳка, Нурэц, гарадскi пасёлак Нароỳля i iншыя. Межлiва нават, што слова “народ” утварылася ад злiцця двух слоỳ “нар” i “род”.
Славяне ỳ старажытнасцi былi вядомы не толькi як неỳры, але, у прыватнасцi, i як скiфы. Гэта назва была не этнаграфiчная, бо так называлi ỳсе народы. Якiя жылi ад Дуная i Днястра да Волгi i Урала. Напрыклад, пад скiфамi ратаямi трэба разумець славян, якiя жылi на тэрыторыi сучаснай Кiеỳшчыны.
На пачатку нашай эры частка славян у заходнееỳрапейскай лiтаратуры атрымала назву “вянеды”, а крыху пазней з´яỳляецца новая назва – “славяне”. Паходжанне гэтай назвы да сённяшняга часу не раскрыта. Як меркаваỳ вядомы славацкi вучоны Павел Йозэф Шафарык, аỳтар фундаментальнага даследвання па гiсторыi славян “Славянскiя старажытнасцi”, народнасць (племя), якую называлi “славяне”, была ỳ мiнулыя часы на тэрыторыi сучаснай Беларусi. Пазней частка гэтага народа перасялiлася i дала назву славакам, славенцам i iльменскiм славянам. У доказ сваiх разважанняỳ вучоны прывёỳ шматлiкiя геаграфiчныя назвы, што бытуюць на Беларусi. Напрыклад: Слаỳцы Мiнскай губернii, Славены Магiлёỳскай i Смаленскай, Славена Вiцебскай, Славiск Гродзенскай, Славянск, або Славiнск, Вiленскай губернi, рака Славечна ỳ Вiлiнскай губернi, рака Славечна ỳ Вiлiнскай i Мiнскай губернях, прыток Славечны Славешынка, Славенскае возера ỳ Мiнскай губернi. “Я думаю, – пiсаỳ далей П.Й. Шафарык, – што ỳ дагiстарычныя часы гэтая славянская галiна жыла дзе-небудзь на тэрыторыi губерняỳ Мiнскай, Магiлёỳскай i Валынскай”.
Упершыню назва “славяне” ỳ пiсьмовых помнiках сустракаецца ỳ пачатку 6 стагоддзя i адносiцца яна да паỳднёвых славян.
Крыху паздней ва усходнiх славян атрымала распаỳсюджанне назва “Русь”. Яна становiцца шырокавядомай у сярэдзiне 9 стагоддзя, калi русы зрабiлi некалькi паспяховых ваенных паходаỳ на Вiзантыю. Так, у адным з апiсанняỳ гаварылася: “Усё па берагах Эỳксiна i яго ỳзбярэжжа разбураỳ i спусташаỳ у набегах флот росаỳ (народ жа рос – скiфскi, жыве каля паỳночнага Таỳра, грубы i дзiкi. I вось самой сталiцы ён пагражаỳ жудаснай небяспекай”. Тут, вiдаць, пад Руссю разумелi славянскае насельнiцтва паỳночнага Прычарнамор´я, якое па традыцыi называлi яшчэ i скiфамi. Назва “Русь” у гiстарычных помнiках ужывалi ỳ розных значэннях. У геаграфiчным сэнсе з Х стагоддзя Руссю называлi ỳсю Усходнюю Еỳропу, дзе жылi славяне, незалежна ад iх этначнай прынадлежнасцi. Гэтая назва змянiла найменне “скiфы”, якое ỳжывалi грэчаскiя i вiзантыйскiя пiсьменнiкi. Тое самае зазначае i “Аповесць мiнулых гадоỳ” – грэкi раней называлi славян, што жылi на Днястры, “Вялiкая Скуф”, гэта значыць “Вялiкая Скiф”. Тэрмiн “Русь” ужыты аỳтарам летапiсу ỳ геаграфiчным значэннi i тады, калi ён гаворыць: “Се бо такмо словенеск язык в Руси: поляне, древляне, ноугородьци, полочане, дреговичи, север, бужане”. Называлi Руссю ỳ этнiчным значэннi ỳ IХ – ХII стагоддзях у асноỳным толькi падняпроỳскiх палян i iх паỳднёвых суседзяỳ, што пацвярждае летапiс: “Поляне, яже ныне зовомая Русь”.
Тэрмiн “Русь” ужываỳся яшчэ i для вызначэння асобай сацыяльнай групы насельнiцтва, гэта значыць меỳ саслоỳна-класавае значэнне, iм называлi ỳ асноỳным кiеỳскiх гарадскiх купцоỳ, баяр, дружыннiкаỳ або наогул усiх кiеỳскiх гараджан. Акрамя таго, тэрмiн “рускi” стаỳ абазначаць рэлiгiйнае грэка-праваслаỳнае веравызнанне ва ỳсходнiх славян. З пашырэннем хрысцiанства тэрмiн “рускi” ỳ яго царкоỳна-рэлiгiйным значэннi пачаỳ ужывацца i на тэрыторыi Беларусi.
Да з´яỳлення тэрмiна “Русь” насельнiцтва Беларусi падзялялася на крывiчоỳ, другавiчоỳ (драга-вiчоỳ), бужан i радзiмiчаỳ. Аỳтар “Аповесцi мiнулых гадоỳ” лiчыỳ гэтыя назвы пляменнымi, хоць яны, несумненна, склалiся як дзяржаỳна-геаграфiчныя i адлюстроỳвалi некаторыя этнiчныя асаблiвасцi кожнага з названага народаỳ. Напрыклад, назва “бужане” мае ярка акрэслены геаграфiчны характар i ỳтварылiся ад назвы ракi Заходнi Буг. Бужане займалi тэрыторыю па нiжнiм i сярэднiм цячэннi ракi. Назва “крывiчы” паходзiць, вiдаць, ад назвы цэнтральнага горада зямлi, якiм было старажытнае Крэва, i тады iх трэба называць “крэвiчы”.