Скачать .docx Скачать .pdf

Реферат: Концепт женщины в белорусском и немецком языках

Установа адукацыі

«Мінскідзяржаўнылінгвістычныуніверсітэт»

Галянчук Святлана Паўлаўна

сацыякультурны сэнс НЯМЕЦКІХ І БЕЛАРУСКІХ ПАРЭМІй: рэпрэзентацыя канцэпту « ЖАНЧЫНА »

Курсавая работа

група 408

факультэта нямецкай мовы

Навуковы кіраўнік:

Салаўёва Раіса Уладзіміраўна

кандыдат філалагічных навук,

дацэнт

Мінск 2008

ЗМЕСТ

Уводзіны……………………………………………………………………............3

РАЗДЗЕЛ І. Аб статусе парэмій: сістэмна-структурная парадыгма вывучэння…………………………………………………………………….….…5

РАЗДЗЕЛ ІІ. Лінгвакультуралагічны аспект у парэміялогіі………...…..............7

ІІ. 1. Асноўныя паняцці лінгвакультуралогіі…………………………….............7

РАЗДЗЕЛ ІІІ. Моўная карціна свету і эмпірычная штодзённая свядомасць......9

РАЗДЗЕЛ ІV. Рэпрэзентацыя сацыякультурных сэнсаў у парэміях……..........11

ІV. 1. Рэпрэзентацыя субканцэпту “ДЗЯЎЧЫНА”/ “ДАЧКА”..........................12

ІV. 1. 1. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Дзяўчына і замужжа”.......12

ІV. 1. 2. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Квалітатыўныя характарыстыкі дзяўчат”........................................................................................16

ІV. 2. Рэпрэзентацыя субканцэпту “ЖОНКА”.....................................................18

ІV. 2. 1. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Заключэнне шлюбу”....................................................................................................................19

ІV. 2. 2. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Гаспадыня і яе роля ў сям’і..........................................................................................................................22

ІV. 2. 3. Адлюстраванне сацыякультурнага сэнсу “Жаночыя якасці характару”...............................................................................................................23

Вывады....................................................................................................................33

Бібліяграфічны спіс................................................................................................36

УВОДЗІНЫ

Зварот да праблемы рэпрэзентацыі сацыякультурных сэнсаў праз фразеалагічныя адзінкі тлумачыцца некалькімі прычынамі. Па-першае, нягледзячы на тое, што ў лінгвістыцы існуюць даўнія традыцыі вывучэння дадзеных адзінак у структурным, семантычным, камунікатыўным і іншых планах, застаюцца неасветленымі многія пытанні. Па-другое, на сучасным этапе развіцця лінгвістычнай навукі назіраецца ўзнікненне новай парадыгмы лінгвістычных даследаванняў, дзе акрамя моўных дадзенасцей да даследавання прыцягваецца “творца” моўных адзінак, яго кагнітыўная дзейнасць у працэсе пазнання, асэнсавання і абазначэння аб’ектаў і з’яў навакольнага свету, абгрунтоўваецца антрапалагічнасць мовы.

Сучасную сусветную лінгвістычную навуку нельга сабе ўявіць без уліку вынікаў, дасягнутых у межах іншых дысцыплін, перш за ўсё, псіхалогіі, логікі, сацыялогіі.

Правядзенне даследавання на стыку навук асабліва актуальна ў парэміялогіі, дзе адзін знак не азначае нічога, сукупнасць знакаў раскрывае толькі часткова семантыку ўсёй парэміі, а ў глыбіні – уся сацыякультурная сітуацыя эпохі ўзнікнення парэміі.

Згодна з гэтым, зыходным тэарэтычным пастулатам праведзенага даследавання мы абралі тэзісы аб:

- антрапацэнтрычнасці мовы;

- гістарычнай і сацыякультурнай абумоўленасці парэмій;

- рэпрэзентацыі парэмічнымі адзінкамі сацыякультурных сэнсаў двух узроўняў: паверхнаснага і глыбіннага.

Зацікаўленасць у супастаўляльным вывучэнні парэмій тлумачыцца тым, што парэміі – з’ява нацыянальная, і пагэтаму павінны адлюстроўваць нацыянальна-культурную спецыфіку кожнага этнасу. Разам з тым, можна выказаць здагадку, што паміж парэмічнымі адзінкамі розных этнасаў знойдзецца шмат агульных рыс, таму што яны адлюстроўваюць таксама і агульначалавечыя асновы жыццядзейнасці.

Параўнанне парэмій беларускай і нямецкай моў не з’яўляецца данінай модзе альбо вымушаным падыходам з улікам валодання гэтымі мовамі. Станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі існавання беларускага і нямецкага этнасаў практычна супадае ў часавым плане. Мяркуецца, што асноўны склад парэмічныз адзінак узнік у эпоху Сярэднявечча. Вядома, што ў той перыяд існавалі дастаткова цесныя сувязі паміж Нямеччынай і Вялікім княствам Літоўскім, можна было заўважыць паралелі ў дзяржаўным ладзе і патрыярхальным ладзе жыцця. Гэта не магло не дэтэрмінаваць пэўныя паралелі ў сацыяльным становішчы чалавека і, канкрэтна жанчыны.

Разгляд моўнай праблематыкі парэмій праз паверхнасную структуру семантыкі з прыцягненнем традыцыйнага метаду кампанентнага і дэфініцыйнага аналізу і праз глыбінную структуру з прыцягненнем метаду, прапанаванага лінгвістамі-кагнітолагамі, г.зн. метаду “інферыравання ведаў”, у дадзеным выпадку інферыравання сацыякультурных сэнсаў (набора сацыякультурэм) з’яўляецца актуальным і апраўданым з прычыны спецыфікі вывучаемых адзінак.

Такі падыход з’яўляецца новым і валодае тэарэтычнай і практычнай каштоўнасцю.

У межах курсавой работы распрацаваны зыходныя тэарэтычныя асновы даследавання, выдзелены субканцэпты агульнага канцэпта “жанчына” і праведзены аналіз субканцэптаў “дзяўчына” – “Mädchen” і “жонка” – “Ehefrau”. Завяршэнне даследавання мяркуецца на этапе напісання дыпломнай работы, у якой будзе разгледжаны канцэпт “жанчына” у беларускай і нямецкай мовах у поўным аб’ёме, будзе ўдакладнена мэтавая ўсталёўка і акрэслена кола задач даследвання.

РАЗДЗЕЛ І. АБ СТАТУСЕ ПАРЭМІЙ: СІСТЭМНА-СТРУКТУРНАЯ ПАРАДЫГМА ВЫВУЧЭННЯ

Статус парэмій вызначаецца ў лінгвістычнай літаратуры неадназначна. Спрэчкі вядуцца вакол уключэння іх у склад фразеалогіі. Супраць гэтага выступаюць прыхільнікі вузкага падыходу [1, 5, 16,], якія прызнаюць статус фразеалагічных адзінак толькі за ідыёмамі і фразеалагічнымі злучэннямі. Выключаючы парэміі са складу фразеалогіі, прыхільнікі дадзенага падыходу прыводзяць розныя аргументы. Згодна з меркаваннем адных навукоўцаў, парэміі маюць характар прытчы і могуць быць прыроўнены да вершаў, анекдотаў і малітваў. У некаторых выпадках парэміі выключаюцца са складу фразеалогіі па той прычыне, што яны выражаюць меркаванні, маюць форму сказа, не ўзнаўляюцца, а цытуюцца як мікратэксты, паміж імі і адзінкамі лексіка-семантычнай сістэмы не існуе ні сінтагматычных, ні парадыгматычных сувязей [16, с. 80; 6, с. 134].

Кола прыхільнікаў шырокага разумення больш рэпрэзентабельнае: Архангельскі, Вінаградаў, Гак, Кунін, Райхштэйн, Чарнышова, Рызель і інш. Унясенне парэмій, афарызмаў, гутарковых форм і клішэ ў раздзел фразеалогіі аргументуецца тым, што яны сталі набыткам мовы і дэманструюць агульныя для ўсіх фразеалагічных адзінак прыметы, перш за ўсё прымету ўстойлівасці.

Няма адзінага пункту погляду на праблему размежавання ўнутры парэмій на прыказкі і прымаўкі. Некаторыя аўтары лічаць такое размежаванне немэтазгодным, бо паміж імі ёсць шмат агульнага [7, с. 383; 10, с. 292].

Аднак класічным падыходам можна лічыць вылучэнне ў складзе парэміялогіі прыказак і прымавак, паколькі пры ўсёй блізкасці відавочныя іх структурна-семантычная і прагматычная аўтаномнасць.

Абагульніўшы наяўныя дэфініцыі, у якасці фармулёвак можна прыняць наступныя:

Прыказка – гэта ўстойлівы, лагічна і граматычна закончаны сказ павучальнага зместу, які мае пераноснае і/ці прамое значэнне, абагульняе практычны досвед людзей і ацэньвае пэўныя з’явы рэчаіснасці з жыццёвага пункту погляду. Напрыклад, у нямецкай мове: Eine gute Hausfrau hat 5 K zu besorgen : Kinder , Kammer , K ü che , Keller und Kleider ; у беларускай мове: “Баба тады пышна, як замуж выйшла” .

Прымаўка – агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з’яўляецца закончаным суджэннем і не мае павучальнага зместу. Напрыклад, den Hafen der Ehe ansteuern“, auf Abbruch heiraten“, “мацерынай спадніцы дзержыцца “.

У дадзенай працы парэміі разглядацца ў якасці элементаў фразеалагічнай сістэмы мовы, таму што іх асноўныя характарыстыкі супадаюць.

Сярод дыферэнцыйных прымет фразеалогічных адзінак у першую чаргу выдзяляюцца наступныя:

- іх узнаўляльнасць;

- устойлівасць;

- ідыяматычнасць;

- семантычнае пераўтварэнне кампанентаў складу;

- семантычная непадзельнасць пры граматычнай члянімасці.

Апошняя прымета сведчыць пра асобнае праяўленне асіметрыі моўнай сістэмы. Неадпаведнасць семантычнага і фармальнага члянення фразеалагічных адзінак дэтэрмінаваны ў моўным знаку асіметрычнасцю плана выражэння і плана зместу. Вельмі важна зазначыць, што асіметрычнасць, якая ляжыць у аснове фразеалагічных адзінак, з’яўляеца праяўленнем іх глыбіннай семантыкі і павярхоўнай структуры. Глыбінны сэнс фразеалагічнай адзінкі – фундаментальнае, мысленчае ўтварэнне – з’яўляецца вынікам абстрагавальнай дзейнасці мыслення па пераапрацоўцы вобразаў, асацыяцый і сітуацый, якія пакладзены ў аснову фразеалагізма. Глыбінны сэнс з’яўляецца трапеічнай унутранай формай фразеалагічнай адзінкі (параўн. “глубинное основание” у В.Н. Тэлія, [12, с. 29]).

Павярхоўная структура фразеалагізма ўяўляе сабой фармальныя, непасрэдна выяўленыя адносіны – лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя – унутры адной фразеалагічнай адзінкі, якія ўзнікаюць у працэсе моўнай камунікацыі і грунтуцца на вобразе сітуацыі, якая раней абазначалася свабодным словазлучэннем ці сказам са словамі ў іх прамым значэнні.

На глыбінным узроўні парэміі рэпрэзентуюць цэлыя сітуацыі сацыякультурнага характару, аднак ў павярхоўнай структуры можна назіраць толькі іх айсберг.

Асноўная інфармацыя, рэлевантная для адэкватнага тлумачэння парэміі, размяшчаецца ў глыбіннай структуры і складае глыбінны сэнс парэміі, які складаецца з сацыякультурных сэнсаў, ці сацыякультурэм. Гэтыя сацыякультурныя сэнсы фарміруюць змест канцэпта – ментальнай адзінкі, якая шырэй за семантыку слова, ці фразеалагізма, веданне канцэпта неабходна для адэкватнай семантызацыі фразеалагізмаў, і ў першую чаргу парэмій.

РАЗДЗЕЛ ІІ. ЛІНГВАКУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ АСПЕКТ У ПАРЭМІЯЛОГІІ

Фразеалагічны фонд мовы – найкаштоўнейшая крыніца звестак аб культуры і менталітэце народу, у іх замацаваны ўяўленні народа аб міфах, звычаях, абрадах, рытуалах, норавах, паводзінах і г.д. Фразеалагізмы заўсёды ўскосна адлюстроўваюць погляды народа, грамадскі лад, ідэалогію сваёй эпохі. Парэміі – гэта стэрэатыпы народнай свядомасці, якая фарміруецца ў пэўны прамежак часу пад уплывам сацыякультурных фактараў.

ІІ.1. Асноўныя паняцці лінгвакультуралогіі

Узнікае неабходнасць вызначыць набор асноўных паняццяў, якія характарызуюць у сукупнасці мадэль лінгвакультурнай рэчаіснасці.

Культурны фон – характарыстыка намінатыўных адзінак (слоў і фразеалагізмаў), якія абазначаюць з’явы сацыяльнага жыцця і гістарычныя падзеі.

Культурныя семы – больш дробныя і больш універсальныя, чым слова, семантычныя адзінкі, семантычныя прыкметы. Напрыклад, у слове “лапці” можна выдзеліць такія культурныя семы: абутак сялян, плецены з лыка бяросты ці вяровак.

Два вышэй ахарактарызаваныя віды культурнай інфармацыі нядрэнна вывучаны лінгвакраіназнаўствам.

Культурная спадчына – перадача культурных каштоўнасцей, інфармацыі, якія маюць значэнне для культуры.

Культурная традыцыя – інтэгральная з’ява, якая выражае сацыяльна стэрэатыпізаваны калектыўны досвед, які акумулюецца і ўзнаўляецца ў грамадстве.

Культурная прастора форма існавання культуры ў свядомасці яепрадстаўнікоў. Культурная прастора суадносная з кагнітыўнай прасторай (індывідульнай і калекыўнай), таму што яе фарміруе сукупнасць усіх індывідуальных і калектыўных прастор усіх прадстаўнікоў дадзенай культурна-нацыянальнай супольнасці. Так, існуе беларуская культурная прастора, нямецкая культурная прастора і інш.

Культурны фонд – гэта комплекс ведаў, нейкі светапогляд у вобласці нацыянальнай і сусветнай культуры, якімі валодае тыповы прадстаўнік той ці іншай культуры. Але гэта не прымета-прыналежнасць асобы, а сукупнасць тых базавых адзінак, якія ўключаны ў дадзеную нацыянальную культуру.

Ментальнасць – гэта светасузіранне ў катэгорыях і формах роднай мовы, якое злучае у сабе інтэлектуальныя, духоўныя і валявыя якасці нацыянальнага характару ў яго тыповых праяўленнях. Адзінкай ментальнасці лічыцца канцэпт дадзенай культуры. Ментальнасць – гэта спосаб бачання свету, яна зусім не ідэнтычная ідэалогіі. Гэта той узровень грамадскай свядомасці, на якім думка не аддзелена ад эмоцый і ад латэнтных звычак; гэта той нябачны мінімум духоўнага адзінства людзей, без якога немагчыма арганізацыя ўсякага грамадства. Ментальнасць народу актуалізуецца ў найбольш важных культурных канцэптах мовы.

Менталітэт – катэгорыя, якая адлюстроўвае ўнутраную арганізацыю і дыферэнцыяцыю ментальнасці, склад розуму, склад душы народу. Як паказвае аналіз навуковай літаратуры, пад менталітэтам разумеюць нейкую структуру свядомасці, якая залежыць ад сацыякультурных, моўных, геаграфічных і іншых фактараў. Асаблівасці нацыянальных менталітэтаў праяўляюцца толькі на ўзрозні моўнай, але не канцэптуальнай карціны свету. Кожная з іх – гэта ўнікальнае суб’ектыўнае бачанне рэчаіснасці (якое ўключае аб’екты як непасрэднай, так і апасродкаванай рэальнасці, да якой адносяцца такія кампаненты культуры, як міфы, легенды, рэлігіёзныя ўяўленні).

Лінгвакультурэма – паняцце, уведзенае В.В. Вараб’ёвым. Гэта комплексная міжузроўневая адзінка, якая ўяўляе сабой дыялектычнае адзінства лінгвістычнага і экстралінгвістычнага (паняційнага і прадметнага) зместу. У разуменні Вараб’ёва, лінгвакультурэма ёсць сукупнасць формы моўнага знака, яго зместу і культурнага сэнсу, якімі суправаджаецца дадзены знак [4, с. 34]. Важным у лінгвакультурэме з’яўляецца глыбінны сэнс, які прысутнічае ў значэнні як элемент яго сэнсу.

РАЗДЗЕЛ ІІІ. МОЎНАЯ КАРЦІНА СВЕТУ І ЭМПІРЫЧНАЯ ШТОДЗЁННАЯ СВЯДОМАСЦЬ

Сукупнасць чалавечых ведаў аб аб’ектыўнай рэчаіснасці, зафіксаваныя ў моўнай форме, прынята называць моўнай карцінай свету.

Кожная мова па-свойму адлюстроўвае з’явы і працэсы рэчаіснасці, г.зн. мае свой спосаб канцэптуалізацыі свету. Значэнні, выражаныя ў мове, складаюцца ў нейкую адзіную сістэму поглядаў, у калектыўную філасофію, якая навязваецца ў якасці абавязковай усім носьбітам мовы. У комплекс ведаў, замацаваных у мове, абавязкова ўплятаецца культурна-нацыянальны досвед канкрэтнай моўнай супольнасці. Значыць, кожная мова мае асаблівую карціну свету, і чалавек, які карыстаецца пэўнай мовай, павінен арганізоўваць змест свайго выказвання ў адпаведнасці з ёю.

Паняцце карціны свету (у тым ліку і моўнай) грунтуецца на вывучэнні ўяўленняў чалавека аб свеце. Карціна свету – вынік пераапрацоўкі інфармацыі аб навакольным асяроддзі.

З’явы і аб’екты знешняга свету пададзены ў чалавечай свядомасці ў форме ўнутраных вобразаў, пагэтаму карціна свету – гэта сістэма вобразаў. Карціна свету адлюстроўвае рэчаіснасць, а моўная карціна свету з’яўляецца фіксацыяй гэтага адлюстравання. На фарміраванне карціны свету ўплыў аказваюць мова, традыцыі, прырода, выхаванне і іншыя сацыяльныя фактары. Прадстаўнікі кагнітыўнай лінгвістыкі сцвярджаюць, што наша канцэптуальная сістэма, адлюстраваная ў выглядзе моўнай карціны свету, залежыць ад культурнага досведу і непасрэдна звязана з ім. У моўнай карціне свету замацаваны як агульначалавечы, так і нацыянальны грамадска-гістарычны досвед. Менавіта нацыянальны досвед вызначае спецыфічныя асаблівасці мовы на узроўнях лексікі, граматыкі, фразеалогіі. Па прычыне спецыфікі мовы ў свядомасці яе носьбітаў узнікае пэўная моўная карціна свету, праз прызму якой чалавек бачыць свет. Яна фарміруе тып адносін да свету, вызначае нормы чалавечых паводзін у ім.

Тэрмін “моўная карціна свету” – не больш чым метафара, бо на самай справе спецыфічныя асаблівасці той ці іншай мовы ствараюць для яе носьбітаў не нейкую іншую, непаўторную карціну свету, а толькі спецыфічную афарбоўку аб’ектыўнага свету, абумоўленую нацыянальнай важнасцю нейкіх прадметаў, з’яў і працэсаў, якая вынікае са спецыфікі дзейнасці, ладу жыцця дадзенага народу. Моўная карціна свету ў цэлым супадае з лагічным адлюстраваннем рэчаіснасці ў свядомасці людзей. Але пры гэтым у яе будове захоўваюцца асобныя ўчасткі, да якіх адносіцца і фразеалогія, яна свая ў кожнай мове. Менавіта ў лексіцы і фразеалогіі у найвышэйшай ступені праяўляецца моўная карціна свету пэўнага этнасу, і гэтыя ўзроўні мовы становяцца фундаментам для ўсіх культурных стэрэатыпаў.

Аналіз фразеалогіі дазваляе зразумець, чым адрозніваюцца нацыянальныя культуры, як яны дапаўняюць адна другую на ўзроўні сусветнай культуры.

РАЗДЗЕЛ І V . РЭПРЭЗЕНТАЦЫЯ САЦЫЯКУЛЬТУРНЫХ СЭНСАЎ У ПАРЭМІЯХ

Парэміі ўяўляюць сабой знакі, якія найбольш насычаны глыбіннай інфармацыяй, яны трансліруюць гістарычна абумоўленыя сацыякультурныя кванты ведаў. Гэтыя кванты ведаў утвараюць глыбінную структуру і інферыруюцца заўсёды, калі ўзнікае неабходнасць іх семантызацыі.

З развіццём кагнітыўнай лінгвістыкі навукоўцы выйшлі на новы міждысцыплінарны ўзровень даследавання, і гэта мае асаблівае значэнне для вывучэння фразеалогіі. Новая парадыгма даследавання дазваляе абапірацца на паняцце рознаўзроўневых прататыпаў, разважаць аб наяўнасці нейкіх базавых ведаў і іх рэпрэзентацыі ў мове. Мова захоўвае веды аб свеце. Сістэма мовы, з’яўляючыся моўнай карцінай свету, аб’ектывуе канцэптуальную сістэму. Пры гэтым канцэптуальная карціна свету больш багатая за моўную. Веды, якія рэпрзентуюцца праз лексічнае значэнне, бядней нават за звычайныя веды індывіда і моўнай супольнасці, таму што ў працэсе наміналізацыі адбіраюцца толькі нейкія значымыя кванты ведаў, якія і прадстаўлены у паверхнаснай структуры.

Кагнітыўны працэс інферэнцыі сацыякультурных сэнсаў дазваляе выдзеліць набор сацыякультурэм, якія складаюць глыбінную структуру парэмій.

Зварот да вывучэння і параўнання канцэпту “ЖАНЧЫНА” у парэміялогіях дзвюх няроднасных моў абгрунтоўваецца, па-першае, тым, што гэты канцэпт шырока прадстаўлены ў парэміях супастаўляемых моў, а па-другое, тым, што гіпатэтычна можна чакаць розныя канфігурацыі сацыякультурэм і асіметрычнасць усяго канцэптуальнага складу парэмій.

І V . 1. Субканцэпт “ДЗЯЎЧЫНА” мы даследавалі сумесна з субканцэптам “ДАЧКА”, таму што ў парэміях яны ўжываюцца сінанімічна за кошт наяўнасці ў гэтых словах агульных сем. Дыферэнцыяцыя праходзіць толькі па мінісеме “адносіны да бацькоў”. Паводле слоўніка ДУДЭНа слова M ä dchen мае значэнні: 1) „ ein Kind weiblichen Geschlechts “ (дзіця жаночага полу); 2) „ junge bzw . j ü ngere weibliche Person “ (маладая асоба жаночага полу). І гэтыя два значэнні супадаюць адпаведна з двума значэннямі слова Tochter : 1)„ eine weibliche Person im Hinblick auf ihre leibliche Abstammung von den Eltern , unmittelbarer weiblicher Nachkomme (асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў: непасрэдны нашчадак жаночага полу); 2) „ eine erwachsene unverheiratete weibliche Person “ (дарослая незамужняя асоба жаночага полу).

Беларускі тлумачальны слоўнік дае аналагічныя азначэнні дадзеных паняццяў: “Дачка – 1) асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў; 2)дарослая дзяўчына шлюбнага ўзросту”. “Дзяўчына – 1) асоба жаночага полу ва ўзросце, пераходным ад малалецтва да юнацтва, 2) такая асоба, што дасягнула палавой спеласці, але яшчэ не ўступіла ў шлюб” . Як бачым, абсалютна супадаюць гэтыя словы у сваіх лексіка-семантычных варыянтах другога парадку. Менавіта ў гэтых значэннях яны і ўжываюцца ў парэміях, прысвечаных фазе жыцця “ДЗЯЎЧЫНА”.

І V . 1. 1. Як у нямецкай, так і ў беларускай культурах дачка разглядалася як непажаданае дзіця, з-за якога сям’я мае цяжкасці. З наступных прыказак можна зрабіць выснову, што дочкі ў параўнанні з сынамі былі непаўнавартаснымі дзяцьмі:

- An einzigen Sohn soll man scheuen, an einzige Tochter soll man freuen.

- Besser ein Sohn als zwei Töchter.

- Ein Haus voller Töchter ist wie ein Keller voll saurem Bier.

- Eine kranke Tochter ist besser als ein gehängter Sohn.

- Viele Söhne, viel Segen. Viele Töchter, viel Unheil.

- Каб столькі было дочачак, як у хаце досачак, а сынкоў – колькі ў хаце сучкоў.

Параўнаем апошнія дзве парэміі. Сэнс іх аднолькавы, аднак яны адрозніваюцца поводле сваёй якасці. Нямецкая прыказка выкарыстоўвае форму стварэння кантрасту, што надае ёй большую прамалінейнасць і выразнасць дзякуючы метафарычнаму сказу. У беларусаў выказванне, наадварот, больш мягкае, выказнік выражаны формай дзеяслова ўмоўнага ладу. Гэты сказ становіца за кошт гіпербалы больш выразным. Так, у гэтым можна заўважыць асаблівасць беларусаў, якія баяцца пакрыўдзіць блізкіх, таму і выкарыстоўваюць моўныя сродкі, каб паказаць сваё нежаданне мець у сям’і дочак.

Негатыўныя адносіны да дзіцяці жаночага полу грунтаваліся на перспектыве будучага замужжа і звязаных з гэтым для сям’і эканамічных цяжкасцяў. І ў беларускай, і ў нямецкай культурах існуе звычай даваць пасаг дачцэ, якая ўступае ў шлюб. Таму бацькі і сердзяцца на сваіх дачок з-за гэтай неабходнасці:

- Wer viel Töchter auszustatten hat, bei dem schimmelt der Taler nicht.

- Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.

На прыкладзе гэтых дзвюх парэмій можна заўважыць розніцу ў звычаі даваць дачцэ пасаг, у прыватнасці, адрозніваецца форма пасагу. Беларускім дзяўчынам пасаг выдаецца часцей за ўсё не грашыма, а ў выглядзе рэчаў з хатняй гаспадаркі, таму ў беларускіх парэміях робіцца намёк на тое, што дочкі здольныя ўсё павыносіць з бацькоўскай хаты:

- Калі сем дзевак – не нажыва, а зжыва.

- Аддала дачушку, а сама буду, як гаюшка: ні дзяружкі, ні падушкі.

- Аддай дачку ды яшчэ піва бочку.

- Маеш дачку, май і гарэлачку ў глячку.

- Як дочкі падраслі, то і хату растраслі.

- Гадуй дочкі, а сама хадзі без сарочкі.

- Дочкі вывелі матку з сарочкі.

З пункту гледжання бацькоў не варта ўкладваць зашмат сродкаў у дачку, бо яна ўсё ж такі належыць да другой сям’і:

- Töchter sind wie fahrende Habe.

- Дзеўка ў бацькі ў гасцях .

- Дзеўка с в айму дому вораг.

- Дзеўкі, што вербы – іх усюды перасаджваюць.

Іншым клопатам для бацькоў была сама неабходнасць аддаць замуж сваю дачку:

- T ö chter sind leicht zu erziehen, aber schwer zu verheiraten.

- Умелі бацька з маці мяне гадаваць , ды не ўмелі замуж аддаць .

Убеларускайпрыказцынаватгучыцьпапрокзбокудзяўчыны, штопадкрэсліваетое, штоаддацьдачкузамуж – гэтаабавязакбацькоў.

Важнатаксамадлянямецкіхібеларускіхсем’яўсвоечасоваезамужжа, боневартадочкамдоўга “захоўвацца” у бацькоўскай хаце, тамуштотады ўзнікаепагрозазастаццаўдзеўках. Бацькібаялісягэтага, тамуштоянымусілідалейутрымоўвацьікарміцьдачок:

- Mädchen und Eier soll man nicht zu lange bewahren.

- Frisches Gemüse und junge Mädchen braucht man nicht einzupökeln.

- Äpfel zu Ostern und Mädchen über dreißig schmecken nicht mehr.

- Wenn die Birne reif ist, fällt sie ab.

- Aus Knaben werden Leute, aus Mädchen werden Bräute.

- Калі дачка ў пары, не дзяржы ў двары.

- Жні пшанічку прызеляненькую, аддавай дачку маладзенькую.

- Маліна не тое, што дзяўчына: чым болей спее, тым смачней бывае.

Заўважым, што ў намецкіх парэміях асабліва распаўсюджана параўнанне дзяўчатна выданне з прадуктамі харчавання, гэтае параўнанне можа з’яўляцца сведчаннем разліковага стаўлення да сваіх дзяцей. Эканамічная падстава выступае на пярэдні план.

А ў беларускіх парэміях асабліва часта падкрэсліваецца, што як для дзяўчыны, так і для яе бацькоў азначае вялікі сорам, калі яна доўга “заседжваецца ў дзеўках”, што падкрэслівае вяршэнства маральных фактараў:

- Як 23, дык замуж пры, а як 25, дык дома сядзь.

- Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі.

Сярод нямецкіх парэмій не прадстаўлены эквіваленты з такім жа моцным у экспрэсіўным плане кампанентам. Наадварот, ёсць такія парэміі, якія выступаюць за процілеглую з’яву, напрыклад:

- Wer überschnell heiratet, wird im Leid leben.

- Die warten kann, kriegt auch einen guten Mann.

Іменавітаўгэтайадсутнасціпарэмій, уякіхвыказваўсябдакортымдзяўчынам, якіядоўганеідуцьзамуж, мыбачымспецыфікументальнасцінямецкаганарода, дляякогаізаразпознішлюбабсалютнанармальнаяінаватбольш пажаданаяз’ява, утойчасякубеларускім (большпатрыярхальным) грамадствеісённяназіраеццасяроддзяўчатімкненнехутчэйуступіцьушлюб, не маючы нават эканамічнай базы для стварэння сям’і.

Прычым у беларускіх парэміях часта выказваецца думка аб тым, што важна менавіта наяўнасць мужа, а не яго чалавечыя якасці:

- Хоць за старца, абы не застацца.

- Хадзі за казла, абы з дому спаўзла.

- Замуж хоць у пятніцу.

- Выйсці хоць за лапаць, абы не плакаць.

Толькі адзінкавыя парэміі знаходзяць апраўданне дзяўчатам, якія доўга не ідуць замуж:

- Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець.

- Чым з пустым малаком, дык лепей з вадой.

- Як абы-які, то лепш ніякі.

Яшчэ адной адметнай асаблівасцю беларусаў з’яўляецца тое, што надзяляецца асаблівая ўвага таму, каб шлюб заключаўся паміж прадстаўнікамі аднолькавых саслоўяў:

- Шукае цар царыцы, а пастух пастушыцы.

- Сава сокалу не пара.

- Колькі вутцы не мудрыць, а за лебедзем ёй не быць.

- Сваю роўню вазьмі, то будзе згода.

У нямецкіх сем’ях падобнае меркаванне адсутнічае. Мабыць, яны не звярталі ўвагі на розніцу ў сацыяльным ці матэрыяльным становішчы абранай нявесты ці жаніха, або гэта было зафіксавана заканадаўча ці ў нейкім маральным кодэксе этнасу.

І V . 1. 2. Што датычыцца першай дэфініцыі слова “дзяўчына” як маладой асобы, то парэміі адлюстроўваюць асаблівасці характару і паводзін дзяўчат. Адзначаецца, што тыповымі для гэтага ўзросту з’яўляецца бесклапотная весялосць і гаманлівасць дзяўчат:

- Man kann eher auf einen Sack Flöhe aufpassen als auf ein Dutzend junge Mädchen.

- Mädchen zu hüten vermag nur der Totengräber.

- Mädchen sind am frommsten, wenn sie in den Spiegel gucken.

- Маладой дзеўцы ўсё смех.

- Дзеўкі ўпарты, як козы.

З-за іх бесклапотнасці і неабдуманасці ім часта можа пагражаць небяспека закахацца:

- Jungfern und Gläser schweben in steter Gefahr.

- Mädchen und Glaswaren laufen leicht Gefahr.

- Alte Häuser und junge Mädchen brennen leicht.

Паводле парэмій можна вызначыць ідэал беларускай прыгажуні. Перш за ўсё, гэта абавязковая наяўнасць касы:

- Дзеўка без касы не мае красы.

- Каса – дзявочая краса, малайцу заноза.

- У дзеўкі думкі ўсе ў касе.

Каса як абавязковы атрыбут дзявочага ўбранства з’яўляецца спецыфічнай асаблівасцю і іншых усходнеславянскіх культур.

Выдзяляюцца і іншыя крытэрыі прыгажосці, а менавіта якасці характару ці паводзіны. У гэтым аспекце ўяўленні абодвух народаў крыху супадаюць:

- M ä dchen , die lachen , und H ü hner , die gackeln , sind keine Sch ö nheiten .

- Mädchen und gute Gänse gehen zeitig nach Hause.

- Чым дзеўка стражэй , тым яна прыгажэй і даражэй .

Алеякбынеўсхваляласядзявочаяпрыгажосць, галоўнайкаштоўнасцюідлябеларускага, ідлянямецкаганародаўз’яўляеццапрацавітасць. Менавітапагэтамукрытэрыюхлопцывыбіраюцьсабебудучыхжонак:

- Wer ein Mädchen kennen lernen will, muss es in der Arbeitsschürze sehen.

- Ein Mädchen, das liebt den Putz, ist selten etwas nutz. (Je größer des Mädchens Putz, desto weniger ist es selber nutz.)

- Ein Mädchen, das sich kleidet zum Schein, bei diesem ist die Tugend klein.

- Will ein Mädchen achtbar sein, muss es sich der Arbeit freuen.

- Дзеўка не бракоўна, як чорна, а бракоўна, як неправорна.

- Дзеўка прыгожа, ды прасці не можа.

Так яшчэ раз падкрэсліваецца асноўнае назначэнне дзяўчыны – стаць добрай гаспадыняй – і прадвызначаецца яе будучы лёс.

І V . 2. Па заключэнні шлюбу для дзяўчыны пачынаецца новы перыяд у жыцці, яна становіцца замужняй жанчынай. Сямейнае жыццё жанчыны – гэта асноўная сфера яе жыццядзейнасці, бо:

- Дзявочы век – карочы, замужам даўжэй век.

Быць жонкай – гэта асноўная роля жанчыны і па тым, як жанчына ставіцца да сваёй сям’і, яна расцэньваецца наогул як чалавек. Пагэтаму найбольшая колькасць парэмій, якія рэпрэзентуюць канцэпт “жанчына”, змяшчаюць у сабе менавіта субканцэпт “ЖОНКА”. Жонка – спадарожніца жыцця мужчыны, з астатнімі тыпамі жанчын мужчына звычайна не праводзіць так шмат часу, як з жонкай. Таму ён мае магчымасць назбіраць больш досведу аб жанчыне менавіта ў гэтай фазе яе жыцця. Так як мяркуецца, што мужчыны з’яўляюцца асноўнымі стваральнікамі парэмій аб жанчынах, то менавіта іх жыццёвы досвед становіцца матэрыялам для адпаведных парэмій.

Згодна са слоўнікам ДУДЭНа, Ehefrau – гэта eine verheiratete Frau ”. Аднак у парэміях ужываецца пераважна слова Frau . Гэтае слова палісемічнае, і адно з яго значэнняў супадае са значэннем слова Ehefrau , астатнія значэнні наступныя: erwachsene Person weiblichen Geschlechts “ (дарослая асоба жаночага полу) i Hausherrin , Dame “ (гаспадыня, спадарыня). Ужываецца таксама слова Hausfrau , таму што паняцце Ehefrau звужана ў асноўным да значэння “гаспадыня“. І трэцім абазначэннем жанчыны ў гэтай жыццёвай фазе з’яўляецца слова Weib , таму што адно з яго значэнняў ёсць “замужняя жанчына“.

Ужо адзін той факт, што замест абазначэння Ehefrau ужываюцца словы Hausfrau і Weib , гаворыць аб тым, што жанчына ў нямецкім грамадстве знаходзілася ў абдзеленым становішчы. Аб гэтым сведчыць яшчэ і тое, што жанчына разглядалася у першую чаргу ў якасці хатняй гаспадыні.

Дэфініцыя беларускага слова “жонка” поўнасцю супадае з дэфініцыяй нямецкага адпаведніка. “Жонка – замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа”. Таксама замест “жонкі” ужываюцца “гаспадыня” і “баба” .

Прааналізаваўшы парэміі, якія змяшчаюць субканцэпт “ЖОНКА”, мы заўважылі, што гэтыя парэміі разглядаюць і характарызуюць замужнюю жанчыну ў розных фазах сямейнага жыцця і з розных пунктаў поглядаў і згодна з гэтым падкрэсліваюць якасці, характэрныя для жанчыны ў адпаведных фазах і ролях. Менавіта гэтыя якасці і складаюць фразеалагічны вобраз паняцця “замужняя жанчына”. Часцей за ўсё ў парэміях закранаюцца такія бакі жыцця замужняй жанчыны, як “Замужжа” і “Роля жанчыны ў хатняй гаспадарцы”. У асобную групу неабходна аднесці парэміі, у якіх разглядаюцца чалавечыя якасці, тыповыя для жанчын.

І V . 2. 1. Заключэнне шлюбу азначае вялікую перамену ў жыцці жанчыны, таму што яна уступае ў новы від адосін з мужчынай. І гэтай пераходнай з’яве надзяляецца вялігая ўвага. Падкрэсліваецца, што жаночаму лёсу не пазайздросціш, але дзяўчаты павінны здзейсніць гэты адказны крок:

- Hochzeit , grausige Zeit .

- Горка рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды йдуць.

- Дзеўкай была – плакала, замуж выйшла – завыла.

Калі гаворка ідзе аб вяселлі, то яно павінна суправаджацца слязьмі:

- Ein Brautkleid ist manchmal mit Trauerstoff gef ü ttert .

- Eine betrübte Braut wird eine glückliche Frau.

- Нявеста плача, бо заўтра жонкай будзе.

- Замуж ідзе – песні пяе, выйшла – слёзы лье.

Лічыцца добрай прыметай, калі нявеста плача перад алтаром. Магчыма, прычына гэтаму – усведамленне сур’ёзнасці гэтага кроку.

Падкрэсліваецца неабходнасць жаніцьбы для кожнага мужчыны, бо без жонкі яго жыццё непаўнавартаснае:

- Ein Mann ohne Frau, ein Hemd ohne Ärmel.

- Ohne deine Frau bist du eine arme Sau.

- Des Mannes Ehre schönt das Weib.

- Сядзіць халосты, як сабака бясхвосты, а жанаты, што пан багаты.

- Бяда дзеду без бабы.

- Ажаніся, чорце, не будзеш круціцца.

Ажаніўшыся, мужчына звязвае ўсё сваё наступнае жыццё з адной жанчынай, разводы ў тыя часы не былі распаўсюджаны. Ад таго, якую дзяўчыну мужчына выбярэ, будзе залежаць яго лёс. Пагэтаму, каб потым не раскайвацца, ён павінен быць вельмі ўважлівым, выбіраючы нявесту:

- Eine Frau ist keine Geige, die man wieder an die Wand hängt, wenn man drauf gespielt hat.

- Über den, der sich von seiner ersten Frau scheiden lässt,weint der Altar heiße Tränen.

- Жонку бяры не на год, а на век.

- Жонка – не лапаць, з нагі не скінеш.

- Першую жонку Бог даў, другую – сам знайшоў, а трэцюю – чорт прынёс.

Калі мужчына быў недастаткова пільным пры выбары нявесты, то потым ён, расчараваўшыся ў сямейным жыцці, складае наступныя парэміі:

- Eine schlechte Frau , eine dauernde Qual .

- Die Frau ist wie eine Krawatte: erst findet man sie schön, dann hat man sie am Hals.

- Frauen sind wie Schuhe: wenn man sie lange trägt, werden sie Pantoffeln.

- Чужая жонка мёдам мазаная, а свая – дзёгцем.

Каб не настала расчараванне ў сямейным жыцці, мужчыне належыць быць асцярожным перад жаніцьбай:

- Pferde und Frauen muss man genau beschauen.

- Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам.

Што датычыцца жаночай прыгажосці, то тут жаніх павінен быць вельмі асцярожным. Прыгажосць настолькі прывабная, наколькі і небяспечная. У сяменым жыцці важна, каб жонка была перш за ўсё добрай гаспадыняй, пагэтаму мужчын рознымі спосабамі папярэджваюць аб гэтым, каб яны не пападаліся ў пастку прывабных жанчын:

- Wer eine Frau wegen ihrer Schönheit nimmt, hat gute Nächte und böse Tage

- Eine schöne Frau macht noch keinen Hausstand.

- Броўкі, як сярпоўкі, а ніўка няжатая стаіць.

- З красы хлеба не есці.

- Не шукай красаты, а шукай дабраты.

Выбіраючы паміж працавітай і прыгожай дзяўчынай мужчыне даецца парада аддаць перавагу працавітасці:

- Wenn die Frau eine Modepuppe, dann gibt s roh Fleisch und die schlechte Suppe.

- Не бяда, што чорна, абы была праворна.

Нягледзячы на тое, што мужчыны хочуць мець перш за ўсё добрую гаспадыню, мае пэўную ролю для іх таксама знешні выгляд абранай жанчыны. Гэта вынікае з наступных прыказак, у якіх высмейваецца супрацьлеглая характарыстыка “агідная”:

- Eine hässliche Frau ist ein Mittel gegen Liebe.

- Eine hässliche Frau ist ein guter Schutz für den Garten.

- Ні самому глянуць, ні людзям паказаць.

- Гляне – сэрца звяне.

Нямецкія мужчыны не жадаюць мець жонку з багатай сям’і:

- Ich nahm mir eine Frau mit Geld, ich fegte das Haus, sie beherrschte das Feld.

- Wer ein reiches Weib genommen, der um seine Freiheit gekommen.

- Wer ein Griesgram wegen seiner Sparbüchse heiratet, verliert die Sparbüchse und behält den Griesgram.

- Wenn die Frau eine Gräfin, bleibt die Stube ungefegt.

А сярод беларускіх мужчын такая думка не распаўсюджана. Значыць, нашы мужчыны радыя такому лёгка нажытаму багаццю:

- Хоць бы свіння лыса, абы грошай міса.

- Жаніўся б і на казе, абы з залатымі рагамі.

І толькі адна беларуская прыказка адмаўляе шчасце ад такога багацця:

- Хоць гола, ды вясёла.

З даследаваных парэмій бачна, што у абедзвюх культурах жонка – абавязковы чалавек у жыцці мужчыны, і выбару жонкі надаецца асаблівая ўвага. З мужчынскага пункту погляду жонка павінна быць у першую чаргу добрай гаспадыняй. Пажадана, калі б яна яшчэ была і прыгажуняй.

І V . 2. 2. Адразу пасля вяселля жанчына аўтаматычна станавілася маёмасцю свайго мужа, пагэтаму павінна была паводзіць сябе ў адпаведнасці з патрабаваннямі грамадства і загадамі мужа. Якой нямецкім мужчынам ўяўлялася ідэальная жонка, паказана ў наступных парэміях:

- Eine gute Frau macht aus einem Achtzigen einen Vierzigen, eine schlechte Frau aus einem Vierzigen einen Achtzigen.

- Eine brave Frau bleibt daheim.

- Die Hausfrau soll nicht gehen zur Ausschau.

- Die besten K ü he stehen im Stall , die schlechten findet man überall.

- Frauen und Katzen gehören ins Haus.

- Frauen und Öfen bleiben im Haus.

- Eine gute Frau betet nur ein Vaterunser.

- Die züchtige Frau hat an Gott genug.

- Leute mit gebrochenen Beinen und Frauen müssen Stuhl und Kammer hüten.

- Eine tugendhafte Frau ist blind und taub.

Прыметнікі “züchtige ”, “ ehrbare ”, tugendhafte служаць для характарыстыкі добрай жанчыны. Апошні выраз датычыцца шлюбнай вернаці з боку жонкі: прыстойная жонка павінна абыякава адносіцца да спакусаў іншых мужчын і да здрад нявернага мужа. Муж патрабуе ад жонкі вернасці, у той час як сам бывае ёй няверным. Гэта таксама можа служыць доказам таму, што складальнікамі большасці парэмій аб жанчыне з’яўляюцца мужчыны.

Так, для немцаў важна была паслухмянасць і сціпласць жонкі, а таксама яе паблажлівасць да здрад мужа.

А прадстаўленні беларусаў аб ідэале жонкі адсылаюць нас да зусім іншых каштоўнасцей, а менавіта да жаночых гаспадарчых якасцей, бо стаць замужняй жанчынай азначала пераўтварыцца ў гаспадыню і прысвяціць усю сябе хатнім заняткам:

- Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе.

Да гэтай парэміі мы знаходзім нямецкі эквівалент, што сведчыць у нейкай ступені пра падабенства каштоўнасцей:

- Eine gute Frau mehrt das Haus, eine schlechte trägt es zur Tür hinaus.

Так, для немцаў было асабліва важна, каб жонка паводзіла сябе прыстойна ў грамадстве, была вернай мужу і клапацілася пра гаспадарку. Беларусы не так моцна перажывалі з-за паводзін жонкі, бо, па-першае, для іх на першым месцы стаяла гаспадарка, па-другое, самі жанчыны заўсёды ведалі сваё месца ў сям’і і грамадстве.

Само нямецкае паняцце Hausfrau ужо змяшчае ў сабе характарыстыку сферы занятасці замужніх жанчын. Цесную сувязь паміж гаспадыняй і яе гаспадаркай можна заўважыць яшчэ і па тым, што жанчына параўноўваецца з хатняй прыладай працы:

- Das beste Stück im Haushalt ist eine gute und gefügige Frau.

- Eine gute Frau ist das beste Gerät im hause.

- Eine schlimme Frau ist ein hässliches Möbelstück.

- Ein böses Weib ist eine Dornenhecke im Haus.

Жанчына, здольная выконваць раснастайную хатнюю працу лепей за ўсе іншыя інструменты, лічыцца “добрай”. Аднак яшчэ падлягае сумненню, ці можа ўспрымацца такое параўнанне з прыладай працы ў якасці пахвалы.

Да асноўных відаў жаночай хатняй працы належалі вязанне, пашыў адзення, прыгатаванне ежы і выхаванне дзяцей, што знаходзіць свае водгукі і ў парэміях абедзвюх моў:

- Eine gute Hausfrau hat 5 K zu besorgen: Kinder, Kammer, Küche, Keller und Kleider.

- Бабе там месца, дзе месяць цеста.

- Бабіна дарога – ад печы да парога.

- Баб тады людзямі завуць, як у поле ідуць.

- Гаспадыня, твая рэч – глядзі ў печ.

- Знай, баба, сваё крывое верацяно.

У той час як нямецкія прыказкі прама і адназначна пералічваюць хатнія абавязкі жанчын, у беларускіх яны падаюцца імпліцытна.

Да кухоннай працы адносіцца выпяканне, якое разам з мыццём лічылася асабліва цяжкім відам занятасці жанчыны:

- Hat die Frau das Waschen und Backen, so halte dich fern von ihren Hacken.

- Wenn Frauen waschen und das Brot backen, haben sie den Teufel im Nacken.

Цікавую выснову можна зрабіць, прааналізаваўшы дзве апошнія парэміі. Падкрэсліваецца, што дадзеныя віды працы былі асабліва цяжкімі для нямецкіх жанчын. Беларускім жа жанчынам выпяканне і мыццё, наадварот, дастаўлялі толькі радасць, асабліва пасля стомнай працы ў полі.

Высока цаніліся жанчыны, здольныя не толькі працаваць на карысць гаспадарцы, але і эканомна абыходзіцца з нажытым дабром, што для немцаў таксама і сёння мае вялікае значэнне:

- Wenn der Hahn sammelt und das Huhn breitet es aus, wird niemals ein Haufen draus.

- Frauen machen aus Pfennigen Taler, Männer aus Taler – Pfennige.

- Eine gute Frau mehrt das Haus, eine schlechte trägt es zur Tür hinaus.

Жанчына павінна беражліва абыходзіцца з тым, што зарабіў мужчына. Тут прызнаецца роля жанчыны як захавальніцы гаспадарчага дабра.

Руплівасць і працавітасць сумленных гаспадынь усхваляецца ў парэміях:

- Frauenarbeit ist behende, nimmt aber nie ein Ende.

- Eine Frauenhand findet immer zu tun.

- Eine brave Frau steht nicht am Tor, sie denkt an Rocken und Spindel vor.

- Сама сябе жнейка б’е, калі нячыста мне.

- За тое жонка на сябе злавала, што дрэнна лён памяла.

- Дзе кросны, там бабам млосна.

У сваёй пераважнай большасці прыказкі і прымаўкі аб замужняй жанчыне утвараюць шэраг запаветаў і забарон. Для жанчыны існавала адна праўда: дом і гаспадарка – гэта цэнтр, вакол якога верціцца ўсё астатняе. А мужчыне належала кіруючая роля ў сям’і. У прыказках і прымаўках падкрэсліваецца існаванне ў нямецкіх і беларускіх сем’ях падзелу працы паміж мужчынай і жанчынай:

- Was die Frau erspart, ist so gut, als was der Mann erwirbt.

- Wenn der Hahn sammelt und das Huhn breitet es aus, wird niemals ein Haufen draus.

- Die Frau regierte den Topf, der Mann den Becher und den Kopf.

- Wenn die Hausfrau in Küche, Stall, und Keller, und der Herr in Scheune und Feld, so ist die Wirtschaft gut bestellt.

- Без гаспадара гумно плача, без гаспадыні хата.

Тут паказана ідэльнае размеркаванне відаў працы паміж мужам і жонкай: жаночая сфера дзейнасці ляжыць у межах хатняй гаспадаркі, мужчынская – па-за яе межамі. Прычым мужу належыць галоўная роля, іншае размеркаванне разглядалася як ненатуральнае і ненармальнае. І ў абарону гэтаму пункту погляду мы знаходзім вялікую колькасць нямецкіх парэмій, якія вызначаюцца багаццем і разнастайнасцю моўных і стылістычных сродкаў (алітэрацый, паралелізмаў, перыфраз), выкарыстаных з мэтай паказаць жанчыне яе месца ў сям’і:

- Der Mann muss seine Frau führen und fassen.

- Der Mann ist des Weibes Vogt und Meister.

- Der Mann ist des Weibes Haupt und die Frau die Nachtmütze drauf.

- Ein Weiberregiment nimmt selten gut End.

- Wo der Spinnrocken das Schwert zwingt, da steht es schlecht um den Wirt.

- Wenn die Frauen herrschen, klettern die Stühle auf die Bänke.

- Wo die Frau regiert den Mann, da ist der Teufel Hauskaplan.

- Wo die Frau die Hosen anhat, da ist der Wirt der Teufel.

Беларускія жанчыны не настолькі прагныя да ўлады ў параўнанні з нямецкімі, не імкнуцца быць “шэфам” над сваім мужам. Пагэтаму ў беларускіх мужчын не ўзнікала так часта неабходнасці паставіць жонку на месца і як вынік – складаць парэміі пра правільны падзел роляў:

- Дзе баба панам, там чорт камісарам.

Наўрадці існуюць сямейныя пары, паміж якімі не ўзнікае ніколі спрэчак. Але як нямецкія, так і беларускія мужчыны віну за спрэчкі перакладваюць на жанчын: лічыцца, што яны з’яўляюцца распачынальніцамі ўсіх спрэчак і непаразуменняў. А мужчыны – проста ахвяры жаночай злосці. Гэтую заканамернасць можна назіраць і ў парэміях:

- Nach der Hochzeit erkennt man des Weibes Bosheit.

- Wenn eine Frau stirbt, ist ein Streit weniger auf der Erde.

- Хто бярэ сабе жонку, той набывае сварку і гора.

- Страчаліся – цалаваліся, а як у адну хату сышліся – за чубы ўзяліся.

- Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў.

Сварлівая жанчына страшней за чорта, і няма для мужчыны больш вялікага гора, як мець злую жонку. І ў гэтым пункце погляду сыходзяцца нямецкія і беларускія мужчыны, бо нават спаборнічаюць у парэміях, хто найтрапней паскардзіцца на злую жонку:

- Wer eine böse Frau hat, dessen Hölle beginnt auf Erden.

- Mit einem Igel umzugehen ist besser als mit einem bösen Weib.

- Drei Dinge sind die Pest im Haus: Rauch, ein lenkendes Dach und eine garstige Frau.

- Wem Gott ein Weib gibt, dem gibt er auch Geduld.

- Mit einem schlechten Weib fängt man den Teufel im freien Feld.

- Wer ein böses Weib hat, braucht keinen Teufel.

- Барані, божа, ад буры, агню і благой жонкі.

- Жонка не жонка, а чорт у спадніцы.

- Калі жана – сатана, то яна і чорту падноскі адарве.

А калі жонка непаслухмяная, то лічыцца, што муж мае поўнае правапабіць яе:

- Eine zänkische Frau wird mit Recht geschlagen.

- Wenn die Henne kräht vor dem Hahn

und die Frau redt vor dem Mann,

dann muss man die Henne kochen

und die Frau mit einem kräftigen Prügel pochen.

Сярод беларускіх прымавак мы знайшлі толькі дзве, якія распавядаюць нам пра тое, як ўздзейнічае на жанчыну прымяненне сілы мужчынай:

- Нагатуе хазяйка, калі пагуляе нагайка.

- Мужык з жонкай сварыцца – у гаршку трасца варыцца.------------

Мяркуецца, што беларускія жанчыны больш баяцца мужчын, пагэтаму нават не спрабуюць супярэчыць ім. А нямецкія жанчыны не згодныя падпарадкоўвацца заўсёды мужчынам, таму мужчыны і шукаюць розныя спосабы, каб прымусіць жонку слухацца гаспадара. Не знайшоўшы лепшага спосабу, нямецкія мужчыны апраўдваюць такія паводзіны ў адносінах да жонкі тым, што пабоі ідуць на карысць жанчыне, што яны з’яўляюцца патрэбным момантам у выхаванні жонкі:

- Frauen und Kotelett werden um so besser, je mehr man sie schlägt.

- Weiber und Pferde wollen geschlagen sein.

- Nussbäume, Esel und Weiber wollen geschlagen sein.

Але ўсё ж такі ёсць у нямецкай мове і такія прыказкі (больш познія па часе ўзнікненя), якія асуджаюць падобныя паводзіны мужчын:

- Wer Frau nicht ehrt, entehrt sich selbst.

- Wer da schlägt sein Weib, trifft seinen eigenen Leib.

- Dem Mann ist es keine Ehre, eine Frau zu schlagen.

Такім чынам, аналіз сабраных намі парэмій дазваляе нам сцвярджаць, што стаўленне да жанчын было з большага негатыўным і часта несправядлівым, правы жонкі былі абмежаваны, нягледзячы на яе вызначальную ролю ў хатняй гаспадарцы.

Так, жанчына з’яўляецца важнай састаўной часткай гаспадаркі, і нельга адмаўляць ці заніжаць яе ролі ў сям’і, таму і мужчыны вымушаны часам прызнаваць, што жанчына – гэта “душа сям’і і гаспадаркі”:

- Die gute Hausfrau ist der Schlüssel eures Hauses.

- Der Mann ist das Haupt des Weibes und das Weib ist die Krone des Hauses.

- Ein Haushalt ohne Frau ist eine Laterne ohne Licht.

- Wenn die Hausfrau gestorben, sind Eier und Milch verdorben.

- Wer kein Weib hat, der hat auch kein Haus.

- Das Auge der Frau hält die Stube (das Haus) rein.

- Wo keine Frau ist, da fehlt es am besten Hausrat.

- Абора цячэ – гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ – гаспадар з хаты ўцячэ.

- Жонка дзержыць хату за тры вуглы, а мужык – за чацвёрты.

- Злодзей абкрадзе – сцены застануцца, а жонка памрэ – усё з двара звядзе.

Пры дасканалым даследаванні можна таксама адшукаць вялікую колькасць парэмій, дзе па сваёй важнасці ў сям’і перамагае жонка:

- Der Mann ist das Haupt und die Frau – der Nacken, mit dem es sich dreht.

- Die Frauen haben immer anderthalb recht.

- Wer eine Frau nimmt, der nimmt einen Herrn.

- Der Mann weiß, die Frau weiß besser.

І V . 2. 3. Першае, што можна заўважыць пры даследаванні глыбіннай структуры парэмій пра характэрныя рысы жанчын, гэта імкненне мужчын абагульніць усіх прадстаўніц жаночага полу, паказаць іх аднолькавымі і прадказальнымі:

- Alle Frauen heißen Eva.

- Alle Frauen sind Evas Töchter.

- Die Frau hat das Aussehen eines Engels, das Herz einer Schlange, den Verstand eines Esels .

Значная частка парэмій прысвечана жаночай прыгажосці. Прыказкі аб прыгажосці разглядаюцца як імпліцытныя (скрытыя, завуаліраваныя) засцярогі. Мужчыны баяцца прыгожых жанчын, таму што прыгажосць – гэта вялікая моц, перад якой мужчыны бяссільны:

- Die Frau hat ihre Waffen bei sich.

- Das Pferd leitet man an einer Leine, den Mann an einem Frauenhaar .

- Краса сілу ломіць.

У гэтых парэміях падкрэсліваецца, як жаночая прыгажосць можа кіраваць мужчынай. Прыгажосць сігналізуе мужчыне аб небяспецы, бо з-за яе ён можа падпасці пад уладу жанчыны. Таму прыгажосць у адносінах да жанчыны набывае негатыўнае адценне. Прыгажосць жанчыны разглядаецца як нешта зманлівае, штучнае:

- Ein sch ö nes Weib hat den Teufel im Leib .

- Der Frauen schönes Haar soll man nicht zu genau betrachten.

- Ein Hahn ist der Herr ü ber zw ö lf H ü hner , eine Frau ü ber halb soviel M ä nner .

- Ein Frauenhaar zieht mehr als ein Glockenseil.

- Der Finger einer Frau zieht stärker als ein paar Ochsen.

- Ein schönes Weib hat den Teufel im Leib.

- Der Frauen schönes Haar soll man nicht zu genau betrachten.

Нямецкая парэміялогія вызначаецца вялікай колькасцю парэмій пра магічную здольнасць жаночай прыгажосці. Тут варта ўзгадаць эпоху Сярэднявечча, калі прыгожая жанчына апрыёры лічылася вядзьмаркай.

Частка нямецкіх прыказак закранае такую рысу жанчыны як “разумная”:

- Die vernünftige Frau ist zufrieden mit ihrem Mann.

- Eine verständige (kluge) Frau lässt dem Mann die Hosen.

Выснова аб тым, ці з’яўляецца жанчына разумнай, робіцца на аснове яе адносін з мужам. У дадзеных прыказках розум жанчыны асацыіруецца з хітрасцю. І гэтай рысе жаночага характару прысвечана шмат выслоўяў:

- Pfaffentrug und Weiberlist geht über alles, was ihr wisst.

- Frauenlist geht über alle List.

- Glaub keinem Weib, wenn sie auch tot ist.

- Frauen, Glück und Winterwind wechseln geschwind.

З-за сваёй хітрасці жанчыны ўспрымацца як ненадзейныя асобы:

- Küstern, Pristern und Frauen ist nicht zu trauen.

- Glaub keinem Weib, wenn sie auch tot ist.

- Frauen, Glück und Winterwind wechseln geschwind.

- Frauen sind unzuverlässige Glocken.

- Frauen und Mond leuchten mit fremdem Licht.

Пагэтаму трэба быць асцярожным у стасунках з жанчынамі і цалкам не давяраць ім:

- Eine Frau und ein Gewitter sind immer zu fürchten.

- Vor Stacheldraht und Frauen wird gewarnt.

- Frauengunst ist nie umsunst.

- Einer Frau und einem Glas droht zu jeder Stund was.

- Frauengunst und Aprilwetter sind veränderlich.

- Auf heiteren Himmel und lachende Frauen ist nicht zu bauen.

- Eine launische Frau ist das Fegefeuer zu Hause.

- Не вер жонцы дома, а кабыле ў дарозе.

Гэты недавер грунтуецца на тым, што жанчына заўсёды застаецца таямніцай, якую мужчына не здольны разгадаць да канца, што пацвярджаецца яшчэ і парэміяй:

- Neunundneunzig Tücken entdeckt man an der Frau, die hundertste hat sogar der Teufel nicht entdeckt.

Заўважым, што парэміі, якія закранаюць дадзеную характарыстыку, сустракаюцца толькі нямецкай мове (выключэнне складае адна беларуская адзінка). Зыходзячы з азначэння прыказкі, у якім гаворыцца аб тым, што прыказкі абагульняюць практычны досвед іх складальнікаў, можна зрабіць вывад, што нямецкім мужчынам часцей даводзілася пакутаваць ад хітрасці і прыгажосці жанчын.

Негатыўная якасць жанчыны бачыцца ў яе балбатлівасці. І гэтая якасць, судзячы па парэміям, з’яўляецца агульнай асаблівасцю беларускіх і нямецкіх жанчын:

- Frauenmund schweigt nicht eine halbe Stund .

- Viele Gänse, viel Dreck, viele Frauen, viele Worte.

- На бабскім языку кароста сядзіць.

- Шчабеча, як сарока на плоце.

- Сама, як свярчок, а горла з гаршчок.

- Скажы бабе па сакрэту, а баба – усяму свету.

- Дай ёй волю, дык усё сяло перабрэша.

- Языком меле, хвастом замятае.

- Ліхую жонку язык б’е.

- Не б’е жонку мужык, а б’е жончын язык.

Усхваляецца здольнасць памаўчаць:

- Kein Kleid steht einer Frau besser denn Schweigen.

Праводзіцца таксама якасная паралель паміж мужчынскай стрыманасцю і жаночай балбатлівасцю:

- Männer und Lerchen singen am Tage, Frauen und Nachtigallen im Dunklen.

- Der Mann schweigt, wenn er leidet, die Frau leidet, wenn sie schweigt.

У беларускіх парэміях узгадваецца адна рыса характару жанчын, нетыповая для нямецкіх – гэта спачувальнасць да чужога гора:

- Калі на галаве шапка скача, то за ім жонка плача.

- У бабы вочы заўсёды на мокрым месцы.

- Заяц уцякаць, а баба плакаць заўсёды гатова.

Нягледзячы на тое, што большасць парэмій негатыўна характарызуюць жанчыну, варта ўзгадаць тыя нямногія, у якіх усхваляецца моц жаночага духу, арыгінальнасць жаночага розуму, мэтанакіраванасць жаночых дзеянняў:

- Wer eine Frau nimmt, der nimmt einen Herrn.

- Eine Fau sei so klein, sie stellt dem Teufel das Bein.

- Was eine Frau will, setzt sie durch.

- Der Mann weiß, die Frau weiß besser.

- Die Frauen haben immer anderthalb recht.

- Frauen und Geld regieren die Welt.

- Дзе чорт няйме, там бабу пашле.

Разгледзеўшы нямецкія парэміі пра жонку, можна скласці наступны агульны фразеалагічны вобраз жанчыны. Жонка ўспрымаецца ў першую чаргу як гаспадыня. Часам жонка называецца найлепшай хатняй прыладай працы, якая ўмее і павінна выконваць розныя і шматлікія віды працы. Разумнай лічыцца тая жонка, якая слухаецца і падпарадкоўваецца свайму мужу. Ідэалам з’яўляецца жонка сціплая і добрасумленная.

Дрэнную жанчыну могуць назваць брыдкім элементам мэблі. Злая жанчына – гэта сварлівая, ненадзейная істота, якая ўладкоўвае сваркі свайму мужу, за што яна павінна быць пастаўлена мужам на сваё месца шляхам пабояў.

Беларускія парэміі паказваюць жанчыну наступным чынам: жонка – гэта важная частка сям’і, ад чыёй здольнасці да працы залежыць уся гаспадарка, яна слухаецца свайго мужа-гаспадара і ведае сваё месца.

ВЫВАДЫ

1. Канцэпт “ЖАНЧЫНА” складаецца з шэрага субканцэптаў: “дзяўчына”, “дачка”, “жонка”, “маці”, “мачаха”, “удава”, “свякроў”, “нявестка”, “бабуля”, “старуха”.

Субканцэпт “ДЗЯЎЧЫНА”/ “ДАЧКА” рэпрэзентуецца 27 нямецкімі парэміямі, сярод якіх 15 адлюстроўваюць сацыякультурны сэнс “Дзяўчына і замужжа”, а 12 адзінак прысвечана кваліфікатыўным якасцям дзяўчыны. Дадзены субканцэпт прадстаўлены ў 20 беларускіх парэміях; сацыякультурны сэнс “Дзяўчына і замужжа” выяўлены ў 12 адзінках, “Якасці дзяўчат” – у 8.

Субканцэпт “ЖОНКА” рэпрэзентуецца 126 нямецкімі і 57 беларускімі парэміямі. Сацыякультурны сэнс “Заключэнне шлюбу” адлюстроўваюць 21 нямецкая і 22 беларускія парэміі; сацыякультурны сэнс “Гаспадыня і яе роля ў сям’і” – 63 нямецкія і 21 беларуская парэміі; сацыякультурны сэнс “Жаночыя якасці характару” адлюстроўваецца ў 42 нямецкіх і ў 14 беларускіх парэміях.

2. Парэміялагічныя падсістэмы, якія рэпрэзентуюць субканцэпты “ДЗЯЎЧЫНА”/ “ДАЧКА” і “ЖОНКА”, у нямецкай і беларускай мовах асіметрычныя як у квантытатыўным плане, так і ў плане сацыякультурных сэнсаў.

Ніжэй прыведзеная табліца падагульняе вынікі нашага даследавання:

Сацыякультурны сэнс Нямецкія парэміі Беларускія парэміі
Д З Я Ў Ч Ы Н А / Д А Ч К А
НЕПАЖАДАНАЕ ДЗІЦЯ 5 1
ПАСАГ НЯВЕСЦЕ 1 8
ПРЫНАЛЕЖНАСЦЬ ДОЧКІ ДА ДРУГОЙ СЯМ’І 1 2
НЕАБХОДНАСЦЬ СВОЕЧАСОВА ВЫДАЦЬ ДАЧКУ ЗАМУЖ 5 10
“АБЫ ВЫДАЦЬ” 5 (за), 3 (супраць)
РОЎНАСЦЬ ШЛЮБУ 4
ПОЗНІ ШЛЮБ 2
ВЕСЯЛОСЦЬ І БЯСПЕЧНАСЦЬ ДЗЯЎЧАТ 6 3
СЦІПЛАСЦЬ ДЗЯЎЧЫНЫ 2 1
ПРАЦАВІТАСЦЬ ВАЖНЕЙ ЗА ПРЫГАЖОСЦЬ 3 2
Ж О Н К А
СУР’ЁЗНАСЦЬ ПАДЗЕІ ЗАКЛЮЧЭННЯ ШЛЮБУ 3 4
НЕАБХОДНАСЦЬ СТВАРЭННЯ СЯМ’І 3 4
АДНА ЖОНКА НА ЎСЁ ЖЫЦЦЁ 5 4
КРЫТЭРЫІ ВЫБАРУ ЖОНКІ 6 6
БАГАТАЯ ЖОНКА 3 (супраць) 2 (за), 1 (супраць)
СЦІПЛАСЦЬ ЖОНКІ 10
ГАСПАДАРЧЫЯ ЯКАСЦІ ЖОНКІ 5 1
ХАТНІЯ АБАВЯЗКІ 3 5
ПАДЗЕЛ ПРАЦЫ 4 1
РУПЛІВАСЦЬ І ПРАЦАВІТАСЦЬ 3 3
БЕРАЖЛІВАСЦЬ 3
НЕНАТУРАЛЬНАСЦЬ ПАНАВАННЯ ЖАНЧЫНЫ 8 1
СВАРЛІВАСЦЬ 8 6
КАРЫСЦЬ ПАБОЯЎ 5 2
АСУДЖЭННЕ ПАБОЯЎ 3
ЖОНКА – “ДУША” СЯМ’І І ГАСПАДАРКІ 11 3
АДНОЛЬКАВАСЦЬ УСІХ ЖАНЧЫН 3
МОЦ ПРЫГАЖОСЦІ 7 1
ХІТРАСЦЬ 19 1
БАЛБАТЛІВАСЦЬ 5 8
СПАЧУВАЛЬНАСЦЬ 3
УСХВАЛЕННЕ ЖАНЧЫНЫ 6 1

Перспектыва даследавання складаецца ў працягу вывучэння канцэпту “ЖАНЧЫНА” у нямецкай і беларускай мовах на структурна-семантычным узроўні з выкарыстаннем метаду дэфініцыйнага аналізу і на глыбінным узроўні з выкарыстаннем метаду інферыравання сацыякультурных сэнсаў ці набора сацыякультурэм.

БІЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

1. Амосова Н.Н. Основы английской фразеологии// Н.Н. Амосова. – Л.: Изд-во Ленинградского университета, 1963 – 208с.

2. Архангельский В.Л. О понятии устойчивой фразы и типах фраз / В.Л. Архангельский // Проблемы фразеологии. Исследования и материалы: сб.ст. / под ред. А.М. Бабкина: - М. – Л.: Наука, 1964. – с. 102-125.

3. Виноградов В.В. Основные понятия русской фразеологии как лингвистической дисциплины // В.В. Виноградов // Изб. труды. Лексикология и лексикография. – М.: Наука, 1977. – с. 117-139.

4. Воробьёв В.В. Лингвокультурология. – М.; Наука, 1997. – с. 203-214.

5. Гак В.Г. О французской фразеологии и о французско-русском фразеологическом словаре / В.Г. Гак, Я.И. Рецкера // Французско-русский фразеологический словарь. Под. ред. Я.И. Рецкера. – М.: Гос. изд-во иностр. и нац. словарей, 1963. – с. 4-14.

6. Городникова М.Д. Курс лекций по лексикологии немецкого языка/ М.Д. Городникова. – М.: МГПИИЯ, 1973. – 175с.

7. Костомаров В.Г. О пословицах, поговорках и крылатых выражениях в лингвострановедческом учебном словаре / В.Г. Костомаров, В.И. Верещагин // Языковая природа афоризма. Очерки и изречения: пособие / сост., общ., ред., предисл., ступ. ст. Е.Е. Иванова; пер. с бел. Е.Е. Иванова, С.Ф. Ивановой. – Могилев: МГУ, 2001. – с. 381-384.

8. Кунин А.В. Курс фразеологии современного английского языка: учебник для ин-тов и фак. иностр. яз. / А.В. Кунин. – 2-е изд., перераб. – М.: Высш. шк. – Дубна: издат. центр «Феникс», 1996. – 381с.

9. Маслова В.А. Лингвокультуролагия: Учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений / В.А. Маслова – М.: Издательский центр «Академия», 2001. – 208с.

10. Пермяков В.Г. К вопросу о структуре паремиологического фонда / Г.Л. Пермяков // Языковая природа афоризма. Очерки и изречения: пособие / сост., общ. ред., предисл., ступ. ст. Е.Е. Иванова; пер. с бел. Е.Е. Иванова, С.Ф. Ивановой. – Могилев: МГУ, 2001. – с. 292-297.

11. Райхштейн А.Д. Лексический аспект немецких пословиц / А.Д. Райхштейн // Вопросы фразеологии: сб.ст. / редкол.: А.В. Кунин (отв. ред.) и др. – М.: МГПИИЯ, 1978. - №131. – с.1970. – 200с.

12. Телия В.Н. Русская фразеология. Семантика, прагматика и лингвокультурологические аспекты / В.Н. Телия. – М.: Школа «языки русской культуры», 1996. – 288с.

13. Чернышева И.И. Фразеология современного немецкого языка / И.И. Чернышева. – М.: Высш. шк., 1970. – 200с.

14. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко; 3-е выд. – Мн.: БелЭн, 2002. – 784с.

15. Wörterbuch der deutschen Idiomatik, Band 11 – Dudenverlag, 2007– 960S.

16. Fleischer W. Phraseologismus und Sprichwort: lexikalische Einheit und Text / W. Fleischer // Europhras 92: Tendenzen der Phraseologieforschung. – Bochum: Universitätsverlag Dr. N. Brock – meyer, 1994. – S. 155-172.

17. Riesel E. Deutsche Stilistik / E. Riesel, E. Shendels. – Moskau: Verlag Hochschule, 1975. – 316S.