Скачать .docx | Скачать .pdf |
Курсовая работа: Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка
Змест:
Уступ
Глава І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка
1.1 Жыццёвы шлях паэта.
1.2 Творчы шлях паэта.
1.21 Савецкі перыяд творчасці
1.2.2 Паэзія для дзяцей
Глава II. Любоўная лірыка і тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.1 Тэма сяброўства і любоўная лірыка
2.2 Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы
2.3 Тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.4 Праблемы нацыянальнай культуры і філасофская лірыка ў творчасці В.Зуёнка
2.5 Постсавецкі перыяд творчасці
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уступ
Васіль Зуёнак — адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў пакалення «шасцідзесятнікаў», на плечы якіх сёння надзейна абапіраецца ўвесь шмат'ярусны гмах нацыянаяьнай літаратуры. Яны здолелі з немалым поспехам праявіць сябе ва ўсіх яе відах і жанрах — ад паэзіі да прозы і драматургіі ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многім драматычны і нават трагічны — жорсткая, кровапралітная вайна, пасляваенныя нягоды, жыццё ва ўмовах таталітарнай сістэмы, недахоп творчай свабоды... Нягледзячы на ўсе цяжкасці, на частыя ідэалагічныя «замаразкі», якія ў многім адмоўна адбіліся на іх літаратурна-мастацкім станаўленні, ім удалося стварыць мастацкія каштоўнасці, прызнаныя як на радзіме, так і далёка за межамі Беларусі.
Як становяцца паэтамі? Кажуць, што паэтамі нараджаюцца. Магчыма. Васіль Зуёнак— адзін з самых вядомых сучасных беларускіх паэтаў — адказвае на гэта пытанне так:
3 табою не спраўлялі мы заручын,
Сватоў не засылаў я.
Ты сама
Прыйшла аднойчы песняю нягучнай...
I з хвілі той спакою мне няма...
Паэзію не выбіраюць — яна сама выбірае. 3 Васілём Зуёнкам гэта здарылася яшчэ ў школьныя гады, калі свет упершыню адкрыўся перад ім у сваім першародным бляску і харастве, натуральнасці фарбаў жыццёвай прыгажосці, прымусіў дзівіцца зямной красе.
Першае пачуццё, звязанае з вострым адчуваннем навакольнага свету, абудзіла паэтыч-ны дар. Дзе ж гэта ўсё адбывалася? На радзіме паэта. Малая яго радзіма – вёска Мачулішчы Крупскага раёна Мінскай вобласці, якая знаходзіца якраз у цэнтральнай частцы Беларусі. Прарода тут надзіва багатая.
Праз Крупскі раён цячэ некалькі жывапсных рэчак. У паэме В. Зуёнка “Сяліба” ёсць радкі: “Две ракі, як дзве рукі, Сялібу абдымалі”. Гэта Эса і Нача, паміж якімі знаходзяцця родныя мясціны. Паэт навекі парадніўся з сваёй “сялібай”, якая з першых год жыцця фармавала яго чалавечыя якасці, характар, садзейнічала станаўленню ўласцівых яму здольнасцей, выяўленню духоўнага патэнцыялу.
Спрадвечная сялянская замля:
Мачулішча...
Відаць, і пры Ярыле
Ільны ў нас сеялі,
Вымочвалі ў Мачыле.
Бель-кужаль пралі, ткалі, вышывалі,
Кашулі ў кайстры напамінкамі клалі...
Сёння мы вельмі ўважліва адносімся да паэтаў, якія пішуць пра надзённасць, пра тое, што хвалюе кожнага грамадзяніна, асабліва калі гэты паэт – сучаснік, ёсць магчымасць пазнаёміцца з вельмі блізкімі да сённяшняга дня выпуску зборнікаў і больш усебакова, іншымі вачыма паглядзець на праблемы сучаснага чалавека. Такія звесткі і такі погляд можна ўбачыць ў вершах В.Зуёнка.
Гэта сучасны паэт, таму пра яго творчасць і жыццёвы шлях напісана вельмі мала, а творчасць часцей разглядаецца толькі па адной якой-небудзь тэматычнай групе. Напрыклад, Заяц Н. разглядае экалагічную тэму, ды і то не падрабязна.
Вядома, што В.Зуёнак пачынаў як паэт для дзяцей. Пісаў ён сапраўды цікавыя вершы, якія з захапленнем чытаюць і дарослыя, бо напісаны яны выдатна і займальна, з вялікай доляй гумару. Марціновіч А. у кнізе “Святло ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры” прысвяціў артыкул В.Зуёнку і пачатку яго творчасці – вершам, прысвечаным дзецям, прыведзены 3 вершы для дзяцей.
Творчасць В.Зуёнка вывучалі Гніламёдаў У., які прысвяціў гэтаму манаграфію “Праўда зерня: Творчы партрэт В.Зуёнка”, у якой рознабакова і тэматычна разнастайна разглядаюцца вершы паэта. Шпакоўскі Я. пісаў многа артыкулаў пра пісьменнікаў сучаснасці, прысвяціў ён артыкул і В.Зуёнку ў кнізе “Узрушанасць: Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію”. Прысвечаны ён у асноўным тэме прыроды і святкаванням народных гулянняў. Упамінаецца зборнік “Нача”, у якім вершы з 1955 – 1974гг.
Вядома, што пра жыццё і творчасць паэтаў ўспамінаюць пасля іх смерці, а да гэтага мала каго цікавяць творы (толькі вузкае кола сяброў) . Таму мэтай нашай курсавой работы будзе больш грунтоўнае даследаванне паэзіі сучаснага паэта В.Зуёнка, а для дасягнення пастаўленай мэты мы вылучаем наступныя задачы:
- тэкстуальнае знаёмства са зборнікамі вершаў паэта;
- знаёмства з працамі па творчасці і жыццёвым шляху паэта;
- вылучэнне асноўных тэм творчасці паэта ў апрацаваных зборніках;
- даследаванне творчай спадчыны В.Зуёнка.
Глава І. Жыццёвы і творчы шлях В.Зуёнка
1.1 Жыццёвы шлях паэта
Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці у сялянскай сям'і. Бацькі працавалі па гаспадарцы — аралі, сеялі, збіралі ўраджай. Сын спасціг сялянскую навуку рана, быў і пастушком, і касцом, і аратым, і малацьбітом.
Касіць? Давай. Араць?
Будзь ласкаў: Трымала плуг рука мая...
У пяць цапоў — не ў ладкі — пляскау
У тым, сорак чацвёртым, я.
« На сзрцы — неспакою камень...»
У гэтых радках, у самім іх гучанні і рытме захавалася натруджанае, але цягавітае дыханне хлебароба-малацьбіта, пазнаўшага і цяжар, і смак сялянскай працы.
Пару дзяцінства азмрочыла вайна, якая потым не раз адгукнецца ў творах. Яна пакінула трагічны след у душы на ўсё яго астатняе жыццё...
Да вайны пайсці ў школу не давялося, але чытаць і пісань навучыўся рана, яшчэ да школы. У 1944 г. прыйшло вызваленне, расчыніла дзверы Мачулішчанская пачатковая школа, якую Васіль Зуёнак скончыў фарсіраваным тэмпам —за два гады. Тады ж захапіўся паэзіяй, пачаў пісаць вершы сам. Тыя, каму юны паэт адважыўся паказаць свае першыя «спробы пяра», раілі вучыцца.
Пасля заканчэння Узнацкай сямігодкі бацька Васіль Захаравіч адвёз сына ў Барысаў — там было педвучылішча. На развітанне даў некалькі чырвонцаў. У Барысаве творчая дзейнасць маладога паэта працягвалася далей. Тут ён убачыў свае вершы надрукаванымі ў раённай газеце. Скончыўшы педвучылішча, з дыпломам выдатніка, ён апынуўся ў Мінску на аддзяленні журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і з самага пачатку універсітэцкай вучобы трапіў ў літаратурнае асяроддзе, жыў у адным інтэрнаце з будучымі пісьменнікамі Вячаславам Адамчыкам, Міколам Арочкам, Рыгорам Барадуліным, Сымонам Блатуном, Генадзем Бураўкіным, Анатолем Вярцінскім, Леанідам Гаўрылкіным, Нілам Гілевічам, Віктарам Карамазавым, Арсенем Лісам, Міхасём Стральцовым, Барысам Сачанкам. Тады ж, у 1954 г., упершыню выступіў з вершамі ў рэспубліканскім друку. Сябры хвалілі, падахвочвалі, аднак гэтыя раннія выступленні не прыносілі задавальнення — голас гучаў яшчэ квола і не адпавядаў тым новым патрабаванням і магчымасцям, якія пачалі акрэслівацца ў другой палове 50-х гадоў. Між тым жыццё жвава рухалася наперад. Адбываліся агульнавядомыя змены, якія ў цэлым дабратворна ўплывалі на ідэйна-палітычную абстаноўку ў краіне, абнаўленне духоўнага і маральнага «клімату» ў грамадстве, пашырэнне сектара творчай свабоды ў літаратуры і грамадстве.
1.2 Творчы шлях паэта
1.2.1 Савецкі перыяд творчасці
Пасля заканчэння ў 1959 г. універсітэта малады журналіст пайшоў працаваць у газету «Рабочае юнацтва», а затым «Піянер Беларусі». З 1966г. па 1972г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”. З 1972г. – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. Быў членам КПСС. З’яўляецца кандыдатам філалагічных навук.
1.2.2 Паэзія для дзяцей
Праца ў дзіцячых выданнях абудзіла ў ім захапленне паэзіяй для дзяцей , і ён сам пачаў для іх пісаць. Пачалі выходзіць кнігі «Вясёлы калаўрот» (1965). «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1974). Раскрываючы гэтыя кніжкі, малы чытач трапляў у той свет, сярод якога праходзіла яго штодзённае жыццё, але гэта быў свой, пераўтвораны паэтычнай фантазіяй аўтара свет:
Вы не бачылі, сябры, —
Зоркі выпалі у бары.
Дзе ні глянеш,
на паляне —
Усё гарыць чырвоным ззяннем
Пад лістамі, ля пянькоў—
Сотні зыркіх аганькоў.
Будзённае, натуральнае становіцца незвычанным, святочным — і тут паэту дапамагае багатая метафорыка , якая перадае асаблівасці мастакоўскага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці. У прыватным і канкрэтным ён бачыць другі план — праяўленне уні-версальных заканамернасцей быцця. Суніцы — гэта, аказваецца, згусткі сонечнага цяпла і святла, «жарынкі», «сонечныя дочкі - зваблівыя вочкі». Птушкі, звяры і дрэвы — жывёльны і раслінны свет — часам выглядаюць мудрэй і разумней за чалавека, які, вы-ходзіць, нават нешта страціў з таго, што збераглі гэтыя хавальнікі першасных законаў быцця.
Сапраўды, В.Зуёнак пісаў выдатныя вершы для дзяцей. Чытаем верш Зуёнка «Бадзірог»:
Бадзірог, Бадзірог —
Не пускае за парог:
Дзеці ў хаце туляцца,
А ён— ідзе па вуліцы,
Бэкае і мэкае,
Ледзь не кукарэкае,
Уцякайце — хто куды
Ад рагатае бяды!..
Раптам бачыць Бадзірог
Новыя вароты —
I з усіх чатырох,
I з усёй ахвотай:
«Што — хіба я не баран?!» —
Паімчаўся на таран!
Ну а потым —
Што было там? —
Зараз вам усё скажу:
Дзве прабоіны у варотах
І аўчынка на кажух.
Твор — знаходка. Не часта напаткаеш у дзіцячай літаратуры верш, у якім так па-майстэрску раскрыўся талент аўтара. Усё прываблівае тут. I сама рытміка, падобная на маленькага апавядальніка, які аказаўся сведкам незвычайнай прыгоды, і цяпер спяшаецца пра ўсё паведаць сябрам. I высокі эстэтычны ўзровень, калі, знаёмячыся з гісторыяй-прыгодай, атрымліваеш асалоду ад сутыкнення з паэзіяй, народжанай адным узлётам думкі і пачуцця. I безумоўна, нельга адмаўляць вялікага выхаваўчага эфекту.
Можна шмат пераконваць хлопчыкаў і дзяўчынак, як гэта важна (і неабходна) быць заўсёды паслухмянымі, не сваволіць... Гаварыць, а словы не пакідаючы аніякага следу. Але карысней выхоўваць словам-прыкладам. "Бадзірог» — кніга В. Зуёнка, якая выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”, дзе нямала было змешчана яшчэ незвычайных гісторый.
Новая кніга В. Зуёнка - «Па ельнічку, па бярэзнічку...». I таксама незвычайная. Тут ажно не адзін зборнік, а адначасова два. Свайго роду кніжка ў кніжцы. Найперш, канечне, гэта жартаўлівыя, гумарыстычныя вершы амаль пра ўсе беларускія грыбы. А з другога боку — гэта даведнік. Прачытаўшы яго, а таксама пазнаёміўшыся з каляровымі ілюстрацыямі -«грыбнымі партрэтамі» — лёгка ўгадаць, што за грыб перад табой. Пойдзеш у лес, ужо ніколі не зблытаеш ядомы з ядавітым. А падасінавіка ад мухамора тым больш лёгка адрозніш.
Кніжка «Па ельнічку, па бярэзнічку...» нарадзілася з любасці аўтара да прыроды . Магчыма нават са свайго роду культу яе. Асновай выхавання павінна быць наша роднае слова, а кнігі - выхавацелямі.
Да такіх высноў прыйшоў пісьменнік, адштурхоўваючыся ад уласнага мастакоўскага вопыту. В.Зуёнак выдаў для дзяцей зборнікі паэзіі “Вясйлы калаўрот”(1965), “Жылі-былі пад вадой”(1969), “Сонечны клубочак”(1972), “Будзем сілы набірацца”(1974), “Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).
Выдатны гумарыстычны верш “Пакатаўся”, дзе расказваецца пра ката, які прыйшоў на каток і не зразумеў, з якой лапкі яму пачаць катацца і за адказам пайшоў да таты цудоўны і вясёлы. Цікавы таксама і верш “Як дазнаўся...”: маленькі хлопчык дазнаўся, што мядзведзь нічога не робіць, ясі толькі мёд ды маліну, спіць зімой і ніколі не мыецца, дык захацеў таксама быць мядзведзем. Пададзеныя вершы раскрываюць сутнасць дзіцячай логікі і мыслення, нібы піша сам малы.
Глава II . Любоўная лірыка і т эма вайны ў творчасці В.Зуёнка
2.1 Тэма сяброўства і любоўная лірыка
Кантакт з «дарослым» чытачом напачатку даваўся цяжэй. В. Зуёнак адстойваў глыбокую канцэпцыю мастацкай творчасці, якая б уключала права паэта на непаспешлівасць, грунтоўнасць творчага пошуку, вынашанасць думкі і пачуцця.
Першы зборнік «дарослай» лірыкі «Крэсіва» з'явіўся ў 1966 г. Ён адкрываўся наступным вершам:
Мільёны год.
мільёны год
Да сонца
3 цемсні ірвуся.
Мільёны год,
мільёны год
Іду.
Іду —
I не спынюся
На ніве смерці і жыцця
Мне вечна
юным бьшь аратым.
Бо ўсіх пачаткаў
Я — працяг
I ўсіх працягаў
Я — пачатак .
Паэт нібыта ўзнаўляў нейкі старажытны міф пра вечнага аратага, міф, які ў сваім духоўна-практычным значэнні дайшоў да нашых дзён, блізкі нам сваім высакародным сэнсам. Маштаб, узбуйненне, гіпербалізацыя ў В. Зуёнка не супярэчылі праўдзе жыцця, у асэнсаванні якога ён імкнуўся да шырокіх абагульненняў, да стварэння ёмістых умоўна- асацыятыўныхых вобразаў: "Ралля - аснова, // Зерне ўток няспынна // Кідаю я рукою агрубелай, - // І тчэцца, тчэцца мудрая тканіна — // Жыццё..."
У тым жа першым зборніку прысутнічала і другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, што не менш красамоўна гаварылі пра паэта, пра яго характар і настрой такія вершы, як "Добры прыезд", , "Вясновая казка", "Стары цецярук ", якія звяртаюць на сябе ўвагу глыбокім і дакладным веданнем побыту, прадметнасцю апісанняў, аўтабіяграфічнасцю. Гэты чалавек выдатна ведаў навакольны свет вясковага ўлоння, ўсіх яго насельнікаў. У вялікім і малым праяўляліся яго разумнасць і дабрыня, унутраны такт і клопат. Вершы гаварылі пра душэўную адкрытасць аўтара, здольнасць на эмацыянальны водгук, на суперажыванне. Другая кніга «Крутаяр » (1969 ) засведчыла плённае збліжэнне і ўзаемадзеянне намечаных у ім дзвюх стылявых тэндэнцый : маштабу ўспрымання быцця і вострай увагі да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзія В. Зуёнка абапіраецца на уласнае разуменне і асэнсаванне свету, у якім «травінкі ў лёдзе», летні гром і соль, якую здабываюць з шахтаў. Паэт даўно стала жыве ў Мінску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне родных мясцін ён успрымае як святочны падарунак. Не, ён не супрацьпастаўляе горад вёсцы, але тым не менш, будучы цвярозым рэалістам у сваіх по-глядах на жыццё, выразна адчувае разрыў паміж сучаснымі горадам і вёскай. Але, нягледзячы на дынамізм і неўладкаванасць цяперашняга жыцця, ён і яго герой не губляюць сувязі з пачаткамі свайго фізічнага і духоўнага існавання. В. Зуёнаку як паэту па-ранейшаму характэрны шчаслівая непаспешлівасць, некаторая нават замаруджанасць думкі і рытму, кантралюемыя эмоцыі, стрыманасць, разам з тым, радок стаў больш спавядальным і ў большай ступені наблізіўся да псіхалагічнай праўды чалавечага перажывання.
На сэрцы - неспакою камень;
А раптам я паміж сяброў
Хаджу — апошні магіканін,
Што вылез з прашчурскіх бароў?
Тут трывога не столькі нават за сябе (сам ён вытокам сваім не здрадзіў), як за сяброў, якія, магчыма. залішне паспешліва зрабіліся гараджанамі, забыўшы пошум «прашчурскіх бароў».
Тэме сяброўства прысвечаны і такія вершы як “Я ўчора вельмі любіў...”, “Па – сяброўску...” і інш.
Паэзія В. Зуёнка рознымі шляхамі, але ўвесь час развіваецца па лініі ўзбагачэння духоўнага свету лірычнага героя. Пра гэта, між іншым, сведчыць любоўная лірыка паэта, адзначаная высокай культурай унутранага пачуцця.
Буду
садам тваім па вясне.
Буду
ў полі сцяжынкан забытай:
Перапёлка
на золку засне —
Прыбягай дажынаць сваё жыта
Буду
цёплаю муравой
На тваіх лугах-сенажацях.
Буду
ў Нёмана сіні сувой.
Як русалку, цябе спавіваць я.
Буду
раніцай легкім дымком
Над страхой тваёй віцца ў просінь.
Буду
ціхім дамавіком
Сны жаданыя у хату прыносіць."'
« Не бяжы, не уцячэш ад сябе...»
Лірыка кахання дапамагае глыбей і паўней адчуць і пазнаць багацце душы і прыгажо сць чалавечых адносін у іх унутранаіі паўнаце і шматграннасці. Сюды можна аднесці такія вершы як “Абяцаю ночы бяссонныя...”, “Нахіляўся, як дзікі лясун...”, “Аднойчы”, “Яшчэ схіляецца ў журбе...”, “Водгук вясны”, “Імправізацыя”, “Госці – ўспаміны...” і інш.
2.2 Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы
Паэтычны свет В. Зуёнка, адлюстраваны ў яго лірыцы 60-х гадоў, прасякнуты непадробнай сапраўднасцю - сапраўднасцю чалавечых пачуццяў. Вельмі плённым этапам росту, інтэнсіўных пошукаў і адкрыццяў сталі для яго не толькі 60-я гады, але і перыяд 70-х (нягледзячы на з'явы застою), калі ўзнялася цана на аўтэнтычнасць пачуцця, вызначылася перспектыўная тэндэнцыя: ад зерняў праўды — да праўды зерня, да новай, больш глыбокай канцэпцыі рэчаіснасці. Найбольш чуйныя да запатрабаванняў часу паэты ўжо не маглі задавальняцца абяцаннем непасрэднасці. Эмпірычнае засваенне новых з'яў саступае месца імкненню ўлавіць сутнасць сучасных канфліктаў. 70-я гады, першая палова 80-х і наступны перыяд у творчасці В. Зуёнка адзначаны паглыбленнем характару духоўнасці. Яна ўбірае ў сябе значныя пласты народнага вопыту, адчуванне прыроды, паглыбляе асэнсаванне чалавека. Думка становіцца больш філасафічнай, дапамагаючы паэту пазнаць усеагульную сувязь з'яў, жыццядзейнасць чалавечага духу. У якасці аб'екта паэзіі ўсё часцей выступае не асобны факт, бытавая дэталь, выпадак, а сукупнасць фактаў, важная праблема, лёс і гісторыя народа.
Прыкметным набыткам у гэтым напрамку пошукаў стала кніга «Сяліба » (1973), якая ўключала вершы і паэму аднайменнай назвы. У гэтай кнізе аўтар яшчэ больш наблізіўся да надзённых пытанняў, турбот і клопатаў жыцця. Перад намі паэт, лірык, настроены больш на роздум, самавыяўленне, чым на "апісанне" свету. Яму рупіць задумвацца над сэнсам і таямніцамі жьшця, смерці, гісторыі, над «чалавечымі якасцямі», ад якіх залежыць лёс прыроды, лёс планеты . Асаблівасці формы ў яго строга падпарадкаваны змястоўным задачам. Лірычнае дзеянне падкрэсліваецца, узмацняецца сродкамі гнуткай, выразнай, па-сапраўднаму экспрэсіўнай паэтыкі. Вершам В. Зуёнка ўласцівы ўнутраны драматызм.
Ідэал паэта — свабодны чалавек , не закайданены разбоем, зладзействам, подласцю, крывёй. В. Зуёнак хоча паставіць з'яву ў сістэму шырокіх каардынатаў, асэнсаваць яе месца і ролю ў гэтай сістэме, каб як мага паўней раскрыць маральна-псіхалагічны і палітычны вопыт сучасніка. Чалавек у яго не толькі частка грамадства, але і частка прыроды і гісторыі, пачуццё адзінства з якімі з'яўляецца адной з прадумоў яго свабоды, а таксама адказнасці.
В. Зуёнак імкнецца да ўсебаковага і глыбокага ахопу рэчаіс-насці, якая знаходзіць адбітак у яго лірычным перажыванні, у ёмістым, багатым на эстэтычныя адценні слове.
Змешчаная ў зборніку паэма «Сяліба» (1965—1970) уяўляе сабой своеасаблівую гісторыю роднага краю, яе першы, так сказаць, паэтычны накід. Калі гаварыць канкрэтна, дык размова ў ёй ідзе пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, сацыяльным і культурна-экалагічным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесці ў чалавечыя адносіны да зямлі і яе багаццяў, да нашай вялікай спадчыны разумны сэнс. Падзеі, што адбываюцца ў паэме, з самага пачатку набываюць эмацыянальную экспрэсіўнасць і драматычную вастрыню. Лірычны герой паэмы, ад імя якога вядзецца размова, - наш сучаснік, але гэта ў поўнай меры гістарычны чалавек. Яго можна лічыць другім «я» паэта, параднёным з ім і паходжаннем, і ўзростам, і супольнасцю жыццёвага лёсу.
«Сяліба» пісалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён, — разумеючы экалогію як светапогляд сучаснага чалавека, як сістэму яго ўзаемаадносін з усім асяроддзем, у якім ён жыве і часткай якога выступае ўся духоўная культура, — у многім падрыхтоўваў людзей да думкі аб прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей над усімі іншымі, больш вузкімі.
Калі гаварыць пра напрамак мастацкіх, духоўных пошукаў паэта 70-х гадоў , дык трэба адзначыць, што позірк яго скіраваны ў глыбіню жыцця, на пазнанне яго сутнасці, раз-гадку ісціны ў апошняй інстанцыі. Вынікам гэтых пошукаў стала паэма «Маўчанне травы», над якой В. Зуёнак працаваў у 1974—1979 гг. «Маўчанне травы» ў многім не падобна на «Сялібу», хаця, безумоўна, і тут, і там знайшлі выяўленне агульныя рысы, якія характарызуюць творчасць іх аўтара. Маюцца на ўвазе яго ўзросшая самастойнасць, адчуванне рэальнай складанасці народнага жыцця, уменне спалучыць цікавасць да яго з увагай да індывідуальнага свету асобы. Аднак на гэты раз паэт прыходзіць да значна больш ёмістага, сацыяльна і маральна насычанага эпічнага абагульнення, шырока разгорнутага ў прасторы і часе.
Беларуская паэзія здаўна славілася сваімі ўстойлівымі мас тацкі развітымі эпічнымі традьшыямі. Што ж новага адкрыў, ідучы па ўжо традыцыйным шляху, В. Зуёнак ?
Пачнём з таго, што яго паэма, пры ўсей сваей эпічнай за глыбленасці, аўтабіяфафічная. Падзеі ў ёй адбываюцца ва ўсходняй частцы Беларусі - у родных мясцінах паэта, вёсцы Узбор'е. Узброены сталым пачуем свядомага гістарызму, аўтар ідзе да вытокаў — хоча даследаваць карэнні сацыяльнага і духоунага жыцця свайго народа. Пачынаецца твор сцэнай у карчме — канфліктам паміж галоўным героем паэмы Васілём і яго шваграм Сямёнам. Канфлікт — спрадвечны і тыпова вясковы: не падзялілі зямлю. Сямён, у якога надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым не менш пакрыўджаным і помсціць Васілю — пырнуў яго нажом.
Мінуў час, наступіла калектывізацыя. Размова аб камуне, пачаўся калгасны рух. Сямён, як кулак, трапляе ў Сібір. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсіх адмоўных якасцях, уласцівых характару Сямёна. Кранае, напрыклад, тое, што Сямён узяў з сабой у вузельчыку жменьку жыта, як зарок не здрадзіць свайму хлебаробскаму абавязку. Хоць час (70-я гады) і не дазваляў, але паэт, наколькі змог, імкнуўся раскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама і лёс Васіля і іншых яго аднавяскоўцаў, якіх не мінуў ні адзін паварот, ні адзін залом у жыцці беларускага сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна расказвае пра жыццё даваеннай калгаснай вёскі, не ідэалізуючы сваіх герояў. Перад намі паэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўздымаюцца да вышыні духоўнага акта, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб'ектыўным светам. Напрыклад, у цудоўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба, жніво... Аўтар ведае і толк, і смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмі шчырых, сакавітых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу — касу-літоўку, якая славілася некалі па ўсёй Беларусі.
Васіль, абраны на пасаду старшыні калгаса, сустракаецца з разнастайнымі праявамі чалавечай натуры — дабром і злом. Ен чрацуе разам з усімі, на сенажаці ў агульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнік папікае Васіля тым, што ён абуў лапці: «Лапці галасуюць твае за што?! За перажыткі ў быце?», не ведаючы. што гэты абутак вельмі прыдатны ў касьбу, на балоце, калі пад нагамі хлюпае вада.
Праудзіва напісаны вобраз гультая і абібока Трыхана, які, нягледзячы на гэтыя свае непачэсныя якасці, хоча прабіцца ў сельскія актывісты (прыдбаў фрэнч, галіфэ, на грудзі павесіў значок), дзеля чаго ідзе на паклёпы і даносы.
На пасаду старшыні з раёна прысылаюць Плеўкіна. Яго партрэт напісаны па-майстэр-ску, з перавагаю гумару, нават сатыры.
Вялікае значэнне ў паэме маюць не толькі такія пасюжэтныя элементы кампазіцыі, як партрэтныя характарыстыкі, але і разнастайныя пейзажна-бытавыя карціны і замалёўкі. Значная ўвага ўдзяляецца ўзнаўленню прыватных падрабязнасцей сялянскага жыцця, працы, побыту, напісаных буйным планам. Цэлы раздзел, напрыклад, прысвечаны вясковай лазні, якая складала абавязковую прыналежнасць побыту з даўніх пракаветных часоў. Паэт раскрывае, аднаўляе народную памяць, непаўторнасць этнічных рыс у духоўным абліччы радзімы.
«Зверху» аказваюцца гуманістычны вопыт і мудрасць народа, яго дабрыня і чалавечнасць, адлюстраваныя у праўдзівых, пераканальных вобразах. Актыўны ўдзел у фарміраванні духоўна-эмацыянальнай атмасферы паэмы прымае лірычны пачатак, які адкрываў прастор для думак і пачуццяў, стымулявау асабовае адчуванне жыцця, паглыбляў псіхалагізм. У паэме шмат лірычных адступленняў, падказаных аўтару ўспамінамі дзяцінства, якія, аднак, не толькі не супярэчаць эпічнаму пачатку, але і паглыбляюць яе праўдзівасць, узмацняюць пачуцці. Звяртае ўвагу паэтычнае майстэрства, дакладнасць і ёмістасць слова ў Зуёнка, сакавітаснь пісьма. Ён умее адным штрыхом — праз дэталь, «мікравобраз» — даць цэласную карціну вясковага працоўнага ўкладу. Цудоўна апісаны сцэны ў карчме, перабудова вёскі на новы, калгасны лад, касьба, рытуал вясковай лазні, у якой чалавек выганяе бярозавым венікам хворасць і стому пасля працоўнага тыдня. Уся паэма прасякнута народным духам. У слове паэта спалучаюцца адлюстраванне і выражэнне, паказ і гучанне, думка і пластыка.
Духоўны свет Васіля — чалавека з народа — гэта свет арыгінальнай і старажытнай культуры са сваімі ўстойлівымі каштоўнасцямі, тыпам паводзін. Паэт стаіць на тым пункце погляду, што народ стварыў цэлую сялянскую цывілізацыю, устанавіў выпрабаваныя вякамі нормы маралі і этыкі, што сялянская культура жывілася з крыніц, якія вытокамі сваімі карэняцца ў старажытных пластах народнага светаўспрымання.
У паэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душы земляроба-працаўніка і паэта. Гэта вобразы Васіля, Сілівея, Ехі... Народна-нацыянальны тып быцця і светаўспрымання складае самую сутнасць жыццёвай і творчай пазіцыі паэта ў «Маўчанні травы». У асобе Васіля і яго сяброў-аднавяскоўцаў ён паказвае цягавітасць і працавітасць вясковага чалавека, вернасць запаветам продкаў. Дзяцінства, юнацтва, ма-ладосць — усе сілы былі аддадзены зямлі, працы на ёй. Праца выступае як найвялікшая каштоўнасць народнага жыцця. Іншыя адносіны да працы вядуць, на думку паэта, да дэградацыі асобы. Справа, зразумела, не вычэрпваецца толькі клопатамі аб хлебе надзённым. Гаворка непазбежна выходзіць на такія катэгорыі духоўнасці, як мараль, мудрасць, прыгажосць. Пра Васіля можна сказаць, што па сваёй сутнасці гэта цэласны чалавек, які сінтэзуе ў сабе прыроднае і духоўнае, сацыяльнае і індывідуальнае, асобу і яе ролю ў агульнанародным жыцці.
У паэме знайшла сур'ёзнае і шматграннае асэнсаванне тэма подзвігу беларускага сялянства ў Вялікай Айчыннай вайне . Трэба было жыць, каб змагацца, і змагацца, каб жыць. Гераічнай, прыгожай смерцю загінуў старшыня калгаса Плеўкін.
Такім чынам, у ліра-эпічным характары «Маўчання травы» аўтар дасягнуў значнага ўзроўню філософска-этычнага і гістарычнага асэнсавання жыцця. Паэт не хацеў бы, каб звужаліся далягляды сялянскай культуры — лепшае, што ў ёй ёсць, павінна ўзбагачаць усю сучасную складаную цывілізацыю. Галоўны маральны вывад, які вынікае з паэмы, заключаецца ў неабходнасці захавання і развіцця лепшых гуманістычных традыцый мінулага, той дэмакратычнай культуры, якую выпрацавалі нашы продкі.
Адметныя грані майстэрства выявіў В. Зуёнак у зборніку «Світальныя птушкі » (1982), у якім выразна адчуваецца ранейшая сацыяльна-эстэтычная аснова творчасці паэта, маральная бескампраміснасць лірычнага героя, маштабнасць погляду на з'явы, знаёмыя па папярэдніх кнігах. Але ў параўнанні з папярэднімі гэта кніга выглядае больш шматстайнай, дынамічнай. Часцей, чым раней, бачым паэта ў дарозе, у руху, у назіраннях, што, безумоўна, павялічвае магчымасці і абсягі размовы пра сучасныя з'явы жыцця. Адпаведна мяняецца і стылістыка: з'яўляюцца рысы нарысавасці, рэпартажу, замалёўкі, а ў некаторых вершах нават адзнакі фельетона.
Кніга стваралася ў той перыяд часу, які потым назвалі застойным, але скіравана супраць застою і ідэалізацыі рэчаіснасці. Ёсць падставы сцвярджаць, што тут з вялікай сілай выявіўся выкрывальны дар паэта, здольнага востра рэагаваць на ганебныя з'явы навакольнага жыцця. Востра. з'едліва напісаны верш « Праўду рэзалі згарача ...» (Світальныя ...с.24), скіраваны супраць ананімшчыкаў.
Ананімшчык, у разуменні паэта, з'ява не выпадковая, а - параджэнне часу, які меў патрэбу ў такім сацыяльным тыпе, калі чалавек, выхоўваўся ў атмасферы падазронасці і нездаровага суперніцтва. Паэт бачыць, што сучаснасці не хапае высакароднасці і гераізму, і, наколькі можа і як можа, пратэстуе супраць такога стану рэчаў.
Адвыклі казаць: "Купіў".
Гаворым часцей: «Дастаў...»
Адвыклі казаць: «Грабе».
Гаворым часцей: «Сабраў...»(Світальныя ... с.109).
Ён уважлівы да сацыяльнага гучання слова. Пры гэтым не абмяжоўваецца фіксацыяй з'явы, а імкнецца зразумець яе прычыны і карэнні. Савецкая, камуністычная ідэалогія сцвярджала, што ў нас пабудавана грамадства развітога сацыялізму, што ў выніку скасавання прыватнай уласнасці нарадзіўся новы чалавек, для якога ўласціва пераадоленне адчужэння, поўная эмансіпацыя чалавечых пачуццяў і якасцей, вяртанне да сапраўднай чалавечай сутнасці. Аднак, як высветлілася, гэтага не адбылося. Больш таго, адбыўся рэгрэс — адыход, адступленне ад высокіх чалавечых норм. В. Зуёнак забіў трывогу, з болем загаварыў пра раз'яднанасць, узаеманепаразуменне, душэўную спусто-шанасць сваіх сучаснікаў, адрыў духу ад матэрыі.
Два крылы ў мяне —
Зямля і неба.
Я лётау на іх яшчэ не нарадзіўшыся.
Лётаў пад гукі матчынай калыханкі.
Потым стаў хадзіць па зямлі,
Іншы раз узнімаюся ў неба, —
Усё на адным, на адным крыле.
Калі ж, калі зноў на двух?
Скажыце, зямля і неба.
Можа, тады, як аліюся з вамі?(Світальныя... С.35).
У сувязі з гэтым ён хоча шырока зірнуць на чалавека, уключыўшы сучасную рэчаіснасць у кантэкст вечных пытанняў быцця, пошукаў яго каштоўнасных арыенціраў.
Першы з такіх арыенціраў -- памяць, судакрананне з гісторыяй і часам . Паэт прапаноўвае сваё ўяўленне пра памяць як абсалютна рэальным жыццестваральным пачатку, канкрэтна адчувальным, жывым і існуючым. Чалавечая памяць асэнсоўваецца як фундаментальная духоўная каштоўнасць.
Бяспамяцця вякі
3 душы хай ападуць:
Цяжкія жарсцвякі —
А мертвыя жывуць!(С.20)
Другі арыенцір — свет прыроды , без адчування якой немагчыма духоўная цэласнасць чалавека, маральна-этычнае і эстэтычнае багацце асобы. Так, паэт бачыць сваё адлюстраванне не толькі ў сферы духу, але і ў прыродзе, якая з'яўляецца крыніцай і стымулятарам вечнага працэсу стварэння, развіцця і ўзнаўлення саміх першаасноў чалавечага існавання на зямлі.
У вершы «Непаўторнасць» узнікае ёмісты вобраз -- «вочы прыроды». Умоўна-асацыятыўны па форме, ён вельмі значны па сваім маральна-эстэтычным напаўненні, аснову якога складае жыццёвы вопыт паэта. Паводле яго пераканання, «вочы прыроды» здольны сказаць чалавеку многае.
Прыходзіць жа аднойчы
Такая вышыня.
Глядзяць прыроды вочы
Штоночы і штодня.
Глядзяць табе насустрач,
Глядзяць табе наўслед.
І ты ужо — невідушчы —
Бачыш цэлы свет...(С.32).
У сувязі з тэмай прыроды ў яго паэзіі значнае развіццё атрымаў жанр натурфіласофскай лірыкі . Філасофскія паняцці і вызначэнні перадаюцца ў яго вобразнай мовай паэзіі, якая, аднак, кранае і хвалюе не толькі сваім эмацыянальным зместам. Яна ўздзейнічае на чытача глыбінёй і праўдзівасцю пазнання чалавечага свету - як знешняга, так і унутранага. Роздум аб чалавеку, прыродзе, сусвеце спалучаецца са шчодрым душэўным самавыяўленнем мастака, багатага на дабрыню і шчырасць. Натурфіласофская лірыка В. Зуёнка пранізана навуковымі ідэямі.
Згарае атам, і згарае дрэва.
Каб нарадзіцца зноў упершыню.
Натура вечная, а формы — ад агню.
Жыццё расце на сонечных угрэвах.(Світа....С.12).
Паняцце «агонь» набывае вобразна-асацыятыўнае значэнне, мае шырокі філасофска-семантычны кантэкст. У беларускага паэта агонь выступае як рухавік жыцця.
Паэма «Агонь і сонца» (1981) — працяг натурфіласофскай лірыкі, але тут знайшлі адбітак і чыста зямныя матывы, і непасрэдныя адчуванні паэта. Твор прысвечаны касманаўту Уладзіміру Кавалёнку — земляку паэта. Усе яе дванаццаць раздзелаў — сеансаў касмічнай радыёсувязі з героем з'яўляюцца спробам і заглянуць у духоўны свет нашага сучасніка, які знаходзіцца на самых перадавых пазіцыях навукова-тэхнічнага прагрэсу. Народнасць светаадчування тут арганічна паядналася з інтэлектуалізмам і фі-ласафічнасцю. Праўда, у паэме можна заўважыць некаторую сумарнасць, уласцівую галоўнаму вобразу, і адценні ілюстрацыйнасці, што пакінула след у асобных раздзелах, і часам просты пераказ падзей. Аднак многія старонкі па-сапраўднаму хвалююць глыбінёй і праўдзівасцю лірычнага перажывання. Напрыклад, там, дзе паэт непасрэдна звяртаецца да свайго героя-касманаўта, які знаходзіцца на арбіце.
Хто зараз ты:
працяг мой у Сусвеце
Ці сам сусвет, што да мяне ідзе?
Якім таўром —
скажы мне, ці прыкмеціў?–
Між зор адзначаны зямны мой дзень?(Світ...с.141).
Паэт разважае пра месца чалавека ў свеце, пра яго здольнасць арганічна «ўпісацца» ў развіццё прыроды, не парушаючы натуральнасці асноватворных працэсаў. Разам з земляком-касманаўтам ён прыгадвае родныя мясціны, супольныя шляхі-дарогі, успамін аб якіх не перастае цешыць чалавечую душу нават тады, а можа асабліва тады, калі яна раптам апынецца на вышыні касмічнай арбіты.
Паэма «Агонь і сонца» — услаўленне стваральнай актыўнасці чалавека, сцвярджэнне еднасці свету, які павінен развівацца толькі паводле гуманістычных законаў існавання жыцця.
Зборнік «Лукам'е» (1984 ) таксама вельмі разнастайны паводле свайго зместу. Разнастайны, але не стракаты.
Маральныя і эстэтычныя вытокі яго творчасці - народныя ў шырокім сэнсе гэтага паняцця, бачна шматгранная мастацкая індывідуальнасць паэта, узбагачанага духоўным вопытам другой паловы XX ст. Вёска В. Зуёнка, якая стаіць на скрыжаванні ўсіх дарог-шляхоў, непарыўна звязана з вялікім светам чалавечага быцця як асобнае з агульным. У гэтым, можна сказаць, сутнасць яго творчай канцэпцыі, якая яскрава прадстае і ў кнізе «Лукам'е». У ёй знаходзім і непасрэднасць шчырага пачуцця, і філасафічнасць, якая праяўляецца праз рэалістычную канкрэтнасць.
У «Лукам'і» адбілася сама атмасфера нашага жыцця, яго стыль і лад, якія нават самі па сабе становяцца цікавым і самадастатковым матэрыялам для верша.
Бягуць усе —
І мы бяжым.
Куды нясе?
Такі рэжым.
Бяжым — рэжым... Ужо сама рыфма намякае на асноўную думку верша: аўтар выказвае сумненне ў гуманістычнай паўнацэннасці жыцця ў рэжыме бегу, пастаяннай спешкі, якія, аднак, не набліжаюць людзей да мэты, а абарочваюцца мітуснёй, рухам дзеля руху, без накірунку.
Счапленне з векам
На віражы:
Не кукарэкай —
Бяжы, бяжы.
I ты пааключан —
Не алставан.
Эпоха вучыць:
— Даван. давай!
Нібы распяцце
На крыжы.
Нібы пракляцце:
Бяжы, бяжы...
« Бягуць усе...»
Атрымліваецца нейкі гіганцкі абсурдны калаўрот, які не дазваляе чалавеку прыпыніцца, памаўчаць, падумаць, адчуць і зразумець жыццё ў яго глыбіні і ўласнай самацэннасці.
Паглыбляецца псіхалагізм Зуёнкавай лірыкі, засяроджанасць на ўнутраным, сваім, балючым. Паэтычны погляд В. Зуёнка спалучае блізкія часы з аддаленымі, прасякнутымі шматпакутным духам нашай гісторыі, што пакінула пасля сябе столькі курганоў-магіл, курганоў-помнікаў. Стогн беларускіх курганоў чуецца і ў паэме « Лукам'е» (1983). Падзеі, якія ў ёй адбываюцца, адносяцца да сярэднявечча нашай гісторыі — канца XV ст., калі беларускую зямлю (якую ў тыя часы называлі Літвою) разам з вялікім князем Ягайлам «залучылі ў польскія прымы». Беларусь і Карона апынуліся ў адной дзяржаве -- Рэчы Паспалітай. Беларусь у гэтым дзяржаўным саюзе ўсё больш губляла сваю самастойнасць і традыцыі.
У «Лукам'і», як і ў паэме «Сяліба», праявіўся своеасаблівы антрапамарфізм — адухаўленне рэчаў і прыродных з'яў. Гаворка ідзе пра эпоху язычніцтва. Нельга сказаць, што аўтар паэтызуе яе, аднак імкнецца перадаць дух старажытнага язычніцтва, якое здаўна жыло на гэтых землях і прывучала людзей да прыроднага ўлоння, дапамагло арганічна ўжыцца ў яго, парадніла.
Паэма населена цікавымі персанажамі. Голасам паэта загаварылі пакаленні продкаў, што доўгія стагоддзі знаходзіліся ў стане сну і нематы.
Стася — сімвал Беларусі, якая прымае пакуты ад заваёўнікаў, што ішлі сюды з крыжам і мячом, сеючы рабунак і здзек, не звяртаючы ніякай увагі на тое, што гэта быў ужо край хрысціянства, праваслаўя.
Героі паэмы змагаюцца супраць феадальнага прыгнёту і акаталічвання краю, і гэта было выяўленнем сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у якой заняў сваё месца і Іван Лукомскі — сын сваёй зямлі.
«Лукам'е» — глыбокі, эмацыянальна трапяткі роздум над гістарычнымі шляхамі і лёсам роднага народа. Паэма сведчыць аб здольнасці аўтара арганічна ўжывацца ў далёкую эпоху, у асаблівасці жыцця і побыту, псіхалогіі, светаадчування людзей таго часу. Яна прысвечана беларускай мінуўшчыне, прасякнутая філасофскім роздумам над гістарычным бегам часу.
2.3 Тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка
Сялянская аснова не звужае грамадскія далягляды паэта, не аддзяляе яго ад іншых. 3 іншымі яго лучыць якраз асабіста перажытае і выпакутаванае.
Я знаю хлеб.
Было ладункаў! —
3 сурэпкай, з конскім шчаўлюком.
3 карой, з чырвонаю мядункай
Ды з жалудовым крупчаком
3 сухой скарынкаю ваеннай.
Што, як шынелік той, — лубком,
3 бензінным духам пасля змены,
3 вясельным сонечным хмяльком...
Пракіслы, ёлісты. гаркавы —
За усё на свеце саладзей...
Гаворка ідзе пра нястачы ваеннай пары , вядомыя аўтару не з чужых вуснаў. Асабісты вопыт абумовіў яскравую вобразнасць, незвычайнае багацце мовы, канкрэтыку і эмацыянальнасць.
Тэма народных выпрабаванняў у гады вайны прысутнічае ў яго творчасці, пачынаючы з самых першых вершаў. Вайна са сваім трагізмам і героікай, драматызмам і самаадданай барацьбой народа за жыццё фарміравала светаўспрыманне паэта і ў многім вызначыла яго сучасны погляд на рэчы.
Асаблівая пяшчота да маці тых, хто не вярнуўся з вайны: муж, адзіны сын... Гэтыя пачуцці цяжка перадаць, але В.Зуёнак па-майстэрску перадае іх і ў радках гучыць абяцанне не страціць здабытае нашымі продкамі. У якасці прыкладаў можна прывесці наступныя вершы: “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...”, “Бо наваліўся б лістабой у маі...”, “Помнік”, “У прымыльніку – мыліцы...”, “А чаму без аркестраў сталіца?”, “Прыйдзі аднойчы ў вечаровы час...”, “Дзень і ноч...”, “Дзіўна , але ж ад яго, ад гэтага каменя...”, “Мой ліпень”, “Мой друг са смуткам іудзейскім...”, “На шляхах вялікай даўніны...”, “Гэты час”, “Пераможца” і інш.
2.4 Праблемы нацыянальнай культуры і філасофская лірыка ў творчасці В.Зуёнка
Савецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка завяршаюць зборнікі вершаў «Вызначэнне» (1987) і "Лета трывожных дажджоў " (1990). У гэтых кнігах, створаных у час перабудовы, яшчэ адчувальней сталі рытм часу, дынаміка жыцця, пошукі шляхоў у будучыню.
Для аўтара непрымальна аднабаковасць тэхнакратычнага, «машыннага» шляху развіцця грамадства, таму што ён вядзе ў тупік. Просьба паэта, якую ён называе «зорнай просьбай», такая:
Хай неадольны час імчыцца, —
Каго — не знаю, а прашу
Вярніце небу таямніцу,
А закаханым — іх душу.
Гэтая здольнасць адчуваць глыбінныя з'явы жыцця , як ужо гаварылася, адна з найбольш прывабных рыс паэзіі В. Зуёнка, які даўно прывык жыць балючымі пытаннямі свайго часу. Адно з іх разглядаецца ў вершы «Прыпар », які мае падзагаловак «Балада неперспектыўнай вёскі»— выміраючая вёска, занядбалая, вёска без будучыні. Такіх, дзе няма ні школы, ні магазіна. ні дзіцячага садка (не гаворачы ўжо пра царкву, якую разбурылі даўно), дзе жывуць апошнія старыя, у Беларусі шмат. Паэт у думках звяртаецца да яе былых славутых насельнікаў — дзядзькі Восіпа, дзядзькі Хведара, дзеда Захара, прадзеда Аўласа, бабкі Хімы, на чыіх плячах вёска трымалася і якіх ужо няма з намі, каб расказаць пра сучаснае запусценне — як зарастаюць у полі дарогі, як «лапушыцца, буяе крапіва, а насенне з бярозы магільнай прарасло на парозе хаты». Самы прыпар, а іх няма...
Што ж вы гэта,
Дзядзькі і цёткі,
Што ж вы гэта,
Дзяды і бабкі,
Што ж вы,
Прадзеды і прабабкі,
Што ж вы, мертвыя, —
Сорам у прыпар
На тым свеце ляжаць і лайдачыць
Уставайце хутчэй!...
А потым —
Мы яшчэ раз па вас пагалосім.
Хто вінаваты у тым, што наступныя пакаленні аказваюцца не вартымі сваіх папярэднікаў — працаўнікоў і рупліўцау на ніве жыцця? Такое пытанне напрамую не ставіцца, але недзе ў глыбокім падтэксце яно ўгадваецца... Пры гэтым аўтар умее ўзбагаціць шматфарбны спектр эмоцый нават ноткамі гумару, якія, звернутыя да сумлення сучасніка, адцяняюць драматызм і незваротнасць падзей...
Неадступна страшаць яго працэсы эрозіі роднай глебы, занядбання нацыянальнай мовы і культуры. Цяжка бачыць, што з поля знікла песня . Праблема будучыні беларускай мовы, літаратуры ў вершы " Настаўнікаў і прарокаў ..." Гаворка ідзе пра тых бессаромных настаўнікау і прарокаў, якія — за дзесяцігоддзі таталітарызму - усё зрабілі, каб беларус пазбыўся і мовы сваёй, і нацыянальнага аблічча.
Наеліся ісцін удосыць,
Наслухаліся мудрацоў
Патрэбен слову філосаф
Сарамлівы. Як Міша Стральцоў.
Гэтай страфой заканчваецца верш — і зроблена яна выдатна. Выказванне стала высокім узорам паэзіі, дасягнуўшы значнасці мастацкага абагульнення. У тканіну верша ўведзена канкрэтнае імя -пісьменніка Міхася Стральцова, якога цанілі за тонкі эстэтычны густ і пачуццё слова, уменне заглянуць у яго патаемны свет, адчуць адценні. М. Стральцоў з высокім усведамленнем значэння культуры для жыццядзейнасці народа супрацьпастаўляецца тым «сваім брахунам і чужым», хто ў часы камуністычнага праўлення і русіфікацыі ўсё зрабіў, каб культуру гэту занядбаць і забыць.
На гэту тэму таксама напісаны вершы “З газетных аб’аў”, “Я пакідаю галасы...”, “На скрыжаваннях сусвету...”, “Люлялі воды Адрыятыкі...” і інш.
Другая кніга — «Лета трывожных дажджоў» — стваралася ўжо ў чарнобыльскую эпоху, пасля злашчаснай вясны 1986 г. 3 таго часу, калі здарылася чарнобыльская трагедыя, мы жывем у новым свеце, у іншым псіхалагічным вымярэнні.
«Лета трывожных дажджоў» пацвердзіла здольнасць і мужнасць глядзець праўдзе ў вочы, успрымаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць. Бо чарнобыльскі выбух можна параўнаць з выбухам нейтроннай бомбы, які атруціў усе жывое. 3 глыбокім болем гучаць вершы “Урок паўтарэння” і "Родны мой краю .."
Паэт звяртаецца да сродкаў публіцыстыкі, называе рэчы сваімі імёнамі, і гэта дапамагае яму ўзняцца да істотных сацыяльна-маральных абагульненняў, прасякнутых глыбокім, вострым пачуццём, унутраным драматызмам. Яго вобразнасць - вобразнасць прамога і праўдзівага сведчання.
Зборнікі «Вызначэнне» і «Лета трывожных дажджоў» запрашалі да шчырай і сур'ёзнай размовы. Паэт разглядае чалавека на шырокіх абсягах часу, у кантэксце нацыяналыіай культуры і лёсу.
2.5 Постсавецкі перыяд творчасці
Новы, постсавецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка пачаўся кнігай «Чорная лесвіца » (1992), у якой былі змешчаны вершы і паэма «Падарожжа вакол двара». Паэтычны сэнс метафары "чорная лесвіца" раскрываецца праз шэраг асацыяцый у анатацыі да зборніка: «Чорная рэчка Пушкіна — чорная лесвіца Янкі Купалы -чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі». Не першы раз, мяркуючы па папярэдніх кнігах, імкнецца заглянуць у іх паэт. Цяпер гэты погляд абвостраны падзеямі апошняга часу.
Прайшла беларусізацыя –
Другая на нашым вяку.
І круціцца на языку:
Што гэта: рэанімацыя,
Ці абуджэнне нацыі,
Ці толькі ўсяго эксгумацыя
На нейкім касмічным вітку?...1
Аднак драмы, трывогі, нават трагедыі, ад якіх ніколі не ўхілялася паэзія В. Зуёнка, ніколі не закрэслівалі у ёй парасткаў надзеі.
1. Зуёнак В. Чорная лесвіца. Мн. 1992. С. 97.
"Чорная лесвіца" развівае паэтычны характар, закладзены ў папярэдніх зборніках. — узбагачэнне духоўнага свету лірычнага героя адбываецца праз асэнсаванне агульначалавечых асноў жыцця. Гэта мае месца нават тады, калі ў цэнтр увагі паэта трапляюць практычна важныя і актуальныя сёння пытанні нацыянальнай дзяржаунасці, незалежнасці, суверэнітэту, якія, вядома, у чымсьці па-новаму фарміруюць яго грамадзянскае і нават эстэтычнае аблічча, калі "Мінулае яшчэ не прарасло, а будучае ўсё — даўно забыта..." У яго хваляваннях і перажываннях знаходзіць адбітак сённяшні дзень, пастаўлены ў сувязь з днём учарашнім і будучым. Такую сувязь знаходзім у паэме «Падарожжа вакол двара», напісанай на ўзмежжы 80—90-х гадоў. Аўтар і на гэты раз выступае як своеасаблівы летапісец часу — летапісец аб'ектыўны, але далёка не бясстрасны: у паэме надзвычай моцны лірыка-публіцыстычны струмень, які надае твору вельмі асабовае гучанне.
Калі прататыпам галоўнага героя «Маўчання травы» быў бацька паэта Васіль Захаравіч, дык «Падарожжа вакол двара» ў многім навеяна вобразам маці Куліны Канстанцінаўны, з якой паэт развітаўся 1 лютага 1989 г. Маці — цэнтральная постаць. Яна гаспадыня на тым двары, на якім прайшло яе працоўнае жыццё і пра які ідзе гаворка ў паэме. Твор насычаны жывымі падрабязнасцямі яе штодзённых клопатаў, якія хаця і не прасціраліся далёка за межы роднага двара, але наскрозь былі прасякнуты мудрай чалавечнасцю. Гэта тыповы для беларускай вёскі двор, з якіх, уласна кажучы, яна спрадвеку і складалася, аднак ён не адасоблены ад таго вялікага жыцця, якое адбываецца за яго межамі. Тут існуе відавочная сувязь, хаця, на жаль, часам і залішне супярэчлівая.
Паэма «Падарожжа вакол двара» сведчыць, што сучасны паэт немагчымы без страснага, энергічнага маральнага пошуку, спавядальнасці, без уласнага адкрыцця агульнай ідэі часу. Праз індывідуальнае быццё яго і яго герояў праяўляецца быццё грамадскае — у паэме знайшлі выяўленне патрыятызм паэта, яго душэўная шчодрасць, дабрата, сыноўняя адданасць бацькоўскай зямлі. Паэма сцвярджае сувязь з родным домам і роднасць з усім светам, яна вяртае нас да вытокаў, да зямлі. Тут яскрава адбіўся свет беларускай прыроды, да якой мы прывыклі з дзяцінства.
Нягледзячы ні на што, у паэме няма нараканняў на жыццё. Як ні цяжка ўсім, паэма пакідае надзею.
Двор без мамы —
народ без мовы...
Ды агонь святы не пагас.
Ёсць душа — будуць вешчыя словы.
Двор збірацьме, знявераных, нас...
Такім чынам, у паэзіі В. Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, перажыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды і грамадства, мараль і этыка, праблемы адраджэння нацыянальнай свядомасці, дзяржаў-насці, духоўных традыцый. Ужо ў першых сваіх кнігах ён праявіў цікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і да канкрэтных набалелых пытанняў, спалучаючы маштабную, асацыятыўна-ўзбуйненую вобразнасць з паэтыкай непасрэднага, канкрэтна-пачуццёвага адлюстравання жыцця. Яго вершы і паэмы - - эмацыянальныя і вострасучасныя -- прывабліваюць сваім жыццялюбствам, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі, народным характарам. Паэту ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадзянскі тэм-перамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць. Яго мастацкі свет уключае прыроднае ўлонне і космас як складнікі таго велічнага жыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек і якому ён абавязаны розумам і пранікнёнасцю думкі. Усё навакольнае паўстае ў яго творах як частка ўласнай душы, розуму і лёсу паэта.
Творчасць В. Зуёнка глыбока прасякнута пафасам гістарызму. Яна паяднала грамадзянскасць з інтымнымі матывамі, сацыяльна-публіцыстычны пласт лірыкі з магутнай канцэнтрацыяй метафарычнай вобразнасці ў натурфіласофскіх вершах. Мастацтва В. Зуёнка — вынік яго светапогляднай пазіцыі, ён заўсёды імкнецца да гранічнай выразнасці радка, валодае гнуткім, гаваркім вершам. які дапамагае шырокаму духоўнаму самавыяўленню паэта, яго зацікаўленай размове з сучаснікам.
Паэзія В. Зуёнка сцвярлжае высокую і разумную місію чалавека на зямлі.
Заключэнне
Сёння, па ўсім, відаць, беларуская літаратура, як і ўсё шматнацыянальнае савецкае мастацтва, знаходзіцца на пачатку новакга і, хочацца спадзявацца, боьш высокага этапу ў сваім развіцці, абумоўленага тым рашучым паваротам у бок перабудовы ўсіх галін грамадскага жыцця, якім адзначаны наш час. Мяркуючы па ўсім перабудова азначае пачатак новай эпохі ў гісторыі нашай дзяржавы на шляхах далейшага развіцця. Неабходнасць і заканамернасць перабудовы, шырокай дэмакратызацыі грамадства, усталяванне прынцыпаў галоснасці і праўдзівасці ўсё глыбей і арганічней усведамляецца ўсімі людзьмі. Немалая заслуга ў гэтым належыць літаратуры, у прыватнасці паэзіі, якая ў лепшай сваёй частцы дапамагла і дапамагае выспяванню новых, перадавых грамадскіх настрояў і перакананняў.
У ліку такіх паэтаў выступае – В. Зуёнак. Калі б мяне папыталі, якая галоўная рыса яго паэзіі, я б адказаў: напаказная народнасць, якая стала сацыяльна-эстэтычным крытэрыем аўтара. Слова гэта – народнасць – важкае, не легкадумнае, ім не кідаюцца, і далёка не кожнаму мастаку яно падыдзе. Зуёнку – падыходзіць. У цэнтры яго творчасці – сапраўды народны характар з уласцівымі для яго высокай маральнасцю і дабрынёй, разважлівасцю і бясконцай вынослівасцю, з пачуццём міласерднасці і любові, якая здольна ўсё адолець на шляху да лепшага.
Продкі яго - людзі простай сялянскай працы. Яны ўлагоджвалі зямлю-карміцельку, здабывалі хлеб свой. І калі ўзносілі малітву, дык не аб вечным жыцці, а найбольш аб ім – аб хлебе надзённым. Паэт схіляе галаву перад народнай праўдай, якая ў яго ў вельмі канкрэтным абліччы.
Паэзія В. Зуёнка – цікавая, смелая, глыбокая – круты палявы замес, настоены на багатым душэуным вопыце паэта. Тут знайшоў глыбокае адлюстраванне наш складаны век, перашыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды і грамадства, працоўная мараль і этыка сённяшняга чалавека, выявілася схільнасць паэта да маштабнага, асацыятыўна-ўзбуйнёнага вобраза, яркіх фарбаў і колераў. У метафары “праўда зерня”, да якой звяртаецца паэт, закладзена сутнасць яго мастакоўскай канцэпцыі, успрыманне свету, цікавасць да вытокаў, імкненне глядзець у корань.
Не адразу ён знайшоу сваю дарогу. У першых кнігах ідэйна-маральны пафас часта саступаў месца жывапісна выяўленчаму мастэрству, інтэнсіўныя мастцкія пошукі не заўсёды вялі да плённых вынікаў. Уласцівае раннім творам рамантычнае ўспрыманне з цягам часу дапаўняецца і спалучаецца з лірычна-пранікнёным і філасовска-заклыбленым асэнсаваннем сацыяльна-маральных з’яў сучаснасці.
Ўжо ў першых кнігах ён праявіў цікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і да канкрэтных набалелых праблем. Вершы і паэмы В. Зуёнка, эмацыянальныя і вострасучасныя, прывабілі сваім жыццялюбствам, яскравасцю фарбаў, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі. Яму ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадскі тэмперамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць. Мастацкі свет паэта ўключае прыроднае ўлонне і космас як складаемыя таго велічнага жыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек і якому ён абавязаны сваім розумам і пранікнёнасцю думкі. Усё навакольнае прадстае ў яго творах як частка ўласнай душы, розуму і лёсу паэта.
Спіс літаратуры
1. Барадулін Р. Недзе слова шукае мяне.//Маладосць . – 1995.-№6.
2. Беларуская літаратура 20 ст.: Вучэбны дапаможнік. М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн., 2001.- 264с.
3. Высокае неба ідэала. – Мн., 1979.
4. Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст. У 4т. Т.4. Кн. 1(1966 – 1985). –Мн., 2002. -928с.
5. Гніламёдаў У. Праўда жыцця: Творчы партрэт Васіля Зуёнка. – Мн., 1992. – 143с.
6. Гніламёдаў У. Васілю Зуёнку – 60. // ЛіМ. – 1995. - №6.
7. Заяц Н. Элегія жыцця: Лірычная проза В.Зуёнка” // РС. -2005. -№6.
8. Заяц Н. Экалагічная праблематыка ў лірыцы В.Зуёнка. // РС. – 2005. - №1.
9. Зуёнак В. Выбраныя творы: У2т. Т.1. Гронка цішыні. – Мн., 1996.
10. Зуёнак В. Лукам’е: Вершы і паэма. – Мн., 1984. – 110с.
11. Зуёнак В. Нача: Лірыка. – Мн., 1975. – 256с.
12. Зуёнак В. Пісьмы з гэтага свету: Вершы. –Мн., 1995. – 174с.
13. Зуёнак В. Світальныя птушкі: Вершы і паэма. – Мн., 1982. – 159с.
14. Зуёнак В. Час вяртання: Вершы. – Мн., 1981. – 160с.
15. Зуёнак В. Чорная лесвіца: Вершы, паэма. – Мн., 1992. – 159с.
16. Ля аднаго вогнішча: Літ. – крыт. артыкулы. –Мн., 1984. – 168с
17. Марціновіч А. Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Кн.2. –Мн., 1998. – 198с.
18. Нуждзіна Т. Песні далёкай ніць... // Наша слова. -2005. – 6 ліп. - №25.
19. Пісьмянкоў А. Шэсць рэчак В.Зуёнка. // ЛіМ.- 2000. – 24 чэрв.
20. Творчасць В.Зуёнка:Узаемадзеянне лірычнага і эпічнага.Рэд.В.Н.Заяц.–Мн.,2006.–21с.
21. Шпакоўскі Я. Узрушанасць:Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію.-Мн.,1978.