Похожие рефераты Скачать .docx  

Реферат: Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

імя Максіма Танка”

Рэферат па гістарыяграфіі Беларусі

на тэму:

Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)

Падрыхтавалі:

студэнты 505 гр.

Котаў Яўген Алянсандравіч

Нарывончык Дзмітрый Сцяпанавіч

Мінск

2009

Зм ест

Уводзіны

1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў

2. Беларусь у старажытнарускіх летапісах

3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі

4. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель

5. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў у ХV-ХVII стст.

6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы

7. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст.

Заключэнне

Спіс выкарастанай літаратуры


Уводзіны

Перыяд IX - XVII стст. лічыцца ў гістарыяграфіі часам накаплення гістарычных звестак аб прыродна-кліматычных умовах, грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў ў пісьмовых творах і вуснай традыцыі. Асноўнымі крыніцамі па старажытнай гісторыі Беларусі традыцыйна з’яўляюцца ўсходнеславянскія летапісы. Але агульнае развіцце гістарычнай навукі і змена метадалагічных прынцыпаў ўзбагацілі гістарычную навуку цэлым шэрагам каштоўных крыніц па першапачатковай гісторыі Беларусі. У цэлым крыніцы, якія размяшчаюць гістарычныя веды, што тычыліся беларускіх зямель, можна падзяліць на восем групаў:

1. Працы антычных і арабскіх аўтараў;

2. Старажытнарускія летапісы;

3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі;

4. Польскія хронікі;

5. Нататкі замежных дыпламатаў і падарожнікаў ХV-ХVII стст.;

6. Народны эпас;

7. Беларуска-літоўскія летапісы;

8. Творы царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст.

У дадзенай працы разглядаюцца вызначаныя групы крыніц у храналагічнай паслядоўнасці ў межах IX - XVII стст.


1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў

Першыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх, што было выклікана каланізацыяй эллінамі Паўночнага Прычарнамор’я.

Сярод антычных аўтараў вылучаецца Герадот з Гелікарнаса (? 485 - 425 гг. да н.э.), які пакінуў нашчадкам “Гісторыю” у 9 кнігах. Чацвёртая кніга “Мельпамена” была прысвечана Скіфіі і яе наваколлю. У ёй аўтар пісаў аб неўрах і андрафагах.

“…Вышэй алазонаў жывуць скіфы-земляробы, якія сеюць хлеб не для ўласнага спажывання ў ежу, а на продаж. Вышэй іх жывуць неўры, а краіна, што ляжыць на поўнач ад неўраў, наколькі мы ведаем, не заселеная людзьмі…

…У неўраў звычаі скіфскія; за адно пакаленне да пахода Дарыя ім давялося пакінуць усю сваю краіну з-за змеяў; зямля іх нарадзіла мноства змеяў, а яшчэ больш іх з’явілася з пустэльных земляў, пакуль змножаныя імі неўры не пасяліліся разам з будзінамі, пакінуўшы сваю радзіму. Можна думаць, што гэтыя людзі - чараўнікі: па словах скіфаў і жывучых у Скіфіі эллінаў, кожны неўр штогадова па разу на некалькі дзён робіцца ваўком і потым зноў прымае ранейшы выгляд…”

Гэтыя скупыя звесткі ўжо ў ХІХ ст. заставілі даследчыкаў шукаць лакалізацыю герадотавых неўраў: чэшскі гісторык П.Й.Шафарык размяшчаў іх у бассейне р.Нараў (Польшча), а вядомы этнограф Шпілеўскі - на тэрыторыі Беларусі, бо лічыў, што ўяўленні аб ваўкаў-пярэваратней тут былі найбольш пашыраны.

У 50-60-я гг. ХХ ст. маскоўскі археолаг В.М.Мельнікоўская выказала думку аб неўрах як насельніцтве мілградскай культуры, якая VIII-III стст. да н.э. займала паўднёвы усход Беларусі. На яе думку, плямёны мілградскай археалагічнай культуры прайшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую гіпотэзу падтрымаў акадэмік Б.А.Рыбакоў, зыходзячы з таго, што будзіны (носьбіты юхнаўскай археалагічнай культуры), да якіх перабраліся неўры, пражывалі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, памежнай з Гомельшчынай.

Беларускі археолаг С.Я.Рассадзін удакладніў лакалізацыю неўраў у бассейне р. Гарынь (заходняя частка мілградскага арыяла). Ён лічыць, што адтуль неўры рушылі да Паўдневага Буга - да скіфаў. Таму ўпамінанне аб будзінах ёсць памылка перапісчыка. З ім салідарны даследчык скіфскай культуры А.І.Цераножкін.

Упамінанне Герадотам змеяў звязана, на думку Рассадзіна, са зменай клімату (змяя - сімвал дажджу). У сярэдзіне VI ст. да н.э. назіралася паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, забалочванне нізінаў). Таму насельніцтва перасялялася на сухія месцы.

Калі скіфы для барацьбы с персідскім царом Дарыя папрасілі дапамогі ў неўраў, то пачулі ў адказ: “Калі б вы першыя не зрабілі крыўду персам і не пачыналі з імі вайны, то цяперашнюю просьбу вашу і цяперашнія вашы размовы мы палічылі б правільнымі… Што датычыць вас, то ні тады мы не крыўдзілі гэтага народа, ні цяпер мы не будзем абражаць яго. Вось калі б персідскі цар уварваўся і ў нашу зямлю і першы пакрыдзіў нас, мы таксама не засталіся б у баку”.

З гэтага запіса Герадота С.Я.Рассадзін робіць дзве высновы. Неўраў было даволі многа, і яны былі моцныя, бо на іх падтрымку разлічвалі скіфы. Неўры не з’яўляліся дзікунамі, а мелі палітычную арганізацыю - “норавы скіфскія”, а ў Скіфіі ў той час ужо склалася рабаўладальніцкая дзяржава[1] .

Пісалі аб неўрах і саражытнарымскія аўтары: Пампоній Мела (І ст. н.э.), Гай Пліній Секунд (І ст. н.э.), Марцін Капела (V ст.). Яны звязвалі тэрыторыю герадотавых неўраў з Тырасам (Днестр) і Барысфенам (Дняпро).

Герадот таксама ўпамінаў андрафагаў: “З усіх людзей андрафагі маюць найбольш дзікунскія норавы: яны не прызнаюць праўды і не маюцініякіх законаў. Яны праводзяць вандроўнае жыццё, носяць вопратку, падобную на скіфскую, але маюць асобную мову; яны адны з гэтых плямёнаў ядуць людзей…”. Дарэчы андрафагі ўпамінаюцца аўтарам пяць разоў - калі Герадот акрэслівае паўночную мяжу Скіфіі, раскрывае барацьбу с персамі.

Спробы лакалізацыі андрафагаў назіраліся ў ХІХ ст. У кухонных адкідках археолагі шукалі чалавечыя косткі з абламанымі эпіфазамі. Але даследаванні, праведзеныя ў ХХ ст., сведчаць аб шырокім распаўсюджванні канібалізму ў жалезным веку. Таму гісторыкі пачалі сыходзіць з інфармацыі Герадота, параўноўваючы яе з іншымі геаграфічнымі звестккамі кнігі: “самы верхні народ”. Акадэмік Б.А.Рабакоў лакалізаваў андрафагаў у арэале днепра-дзвінскай культуры - на Смаленшчыне, археолаг Б.А.Шрамко - у бассейне р. Сулы, А.І.Цераножкін - у арэале мілградскай культуры, М.І.Артамонаў - у бассейне р. Росі, А.П. Смірноў - у стэпавай зоне ніжняга цячэння Дняпра.

Рассадзін размяшчае андрафагаў таксама ў арэале днепра-дзінскай культуры ранняга жалезнага века (VIII да н.э. - V стст. н.э.), але не на тэрыторыі Смаленскай вобласці, а на Міншчыне. Ён лічыць, што ніжнія пласты лабнескай археалагічнай культуры пазбаўленыскіфскага ўплыву ў адрозненне ад самленскага варыянту. Да таго ж запіс Герадота аб “верхнім народзе” на Барысфене нее можа адназначна адносіцца да вытокаў Дняпра. Рассадзін салідарны з пецярбургскім даследчыкам Б.А.Булкіным, што вытокам Барысфена антычныя аўтары лічылі Беразіну і нават Свіслач.

Грэчаскі гісторык і географ Страбон (І ст. н.э.) пісаў пра бастарнаў, якія некаторыя даследчыкі суадносяць з пляменамі зарубінецкай археалагічнай культуры (канец ІІІ ст.да н.э. - І ст. н.э.): “Яны ваўнічыя і храбрыя. Не ведаючы ні земляробства, ні жывёлагадоўлі, яны займаюцца толькі вайсковымі практыкаваннямі і думаюць толькі аб вайне”.

У першыя стагоддзі нашай эры антычныя аўтары ўсё большую увагу пачынаюць надаваць старажытным славянам. Рымскі консул, гісторык, аўтар “Гісторыі”, “Анналаў” Публій Карнэлій Тацыт (58 - 117 гг.) называў слаян “венетамі”. “Венеты перанялі шмат з іх нораваў… [германцаў], бо з-за драпежніцтва ходзяць па лясах і гарах… Аднак іх хуцчэй можна далучыць да германцаў, таму што яны будуюць сябе дамы, носяць шчыты і перамяшчаюцца пешшу…”. Тацыт размяшчаў венетаў паміж пеўкінамі (востраў Пеўкі у вусці Дуная) і фенамі (продкі запалярнага народа саамі). Шэраг гісторыкаў лакалізуюць тацытавых венетаў з познезарубінецкімі плямёнамі, якія пашыраліся да Прыднястроўя.

Аб венетах пісаў гоцкі гісторык і царкоўны дзеяч Іярдан (першая палова V ст.) у кнізе “Аб паходжанні і дзеяннях готаў”. Аўтар размяшчаў венетаў не на тэрыторыі Беларусі а хутчэй у сучаснай Польшчы, у раёне Кракава. Іх нібыта перамог у IV ст. гоцкі кароль Германарых. Іярдан таксама упамінаўсклавен і антаў, якія, на яго думку, маюць адзінае паходжанне з венетамі. «Цяпер яны лютуюць паўсюдна [VI ст.], а раней падпарадкоўваліся уладзе Германарыха». Склавен ён размясціў у раёне ад возера Мурсіянскага да Днястра і Віслы, а антаў- ад Днястра да Дняпра.

Сучаснік Іярдана, сірыйскі грэк, візантыец Пракопій з Кесарыі у працы “Война з готамі” славян іантаў выводзідь не ад венетаў, а ад барбараў (ніжэйшых за рымлян). Аўтар адзначаў, што раней іх называлі “спорамі”,г.зн. “рассеяннымі па паселішчах”. Ён раскрыў іх норавы: “Гэтыя плямены, славяне іанты, не кіруюцца адным чалавекам, але здаўна жывуць у народапраўстве, і таму ў іх шчасце і няшчасце ў жыцці лічацца справай агульнай... Яны лічаць, што адзін толькі бог, творца маланак, з'яўляецца валадаром над усімі... Уступаючы ў бітву, большасць з іхідзе на ворагаў з шчытамідроцікаміў руках, панцыраў жа яны ніколі не адзяюць... І па знешнім выглядзе яны не адрозніваюцца між сабой. Яны вельмі высокага росту івелізарнай моцы. Колер скуры і1 валасоў у іх вельмібелы або залацісты...”.

3 візантыйскіх аўтараў аб славянах пісаліПсе ў да-Ма ўрыкій (582-602 гг.) у “Страцегіконе”, Феаф і лакт С і маката (першая палова VII ст.) у “Гісторыі”, дзяк Ігнацій (першая палова IX ст.) у «Жыціі Георгія Амастрыдскага», Канстанц ін VII Багранародны (X ст.) у «Біяграфіі Васіля І Македаняніна»[2] .

Пры агульным недахопе пісьмовых матэрыялаў аб усходніх славянах да XIст. важнае значэнне набываюць арабскія крыніцы. Краіны Арабскага халіфата мелі добра наладжаныя гандлевыя іпалітычныя сувязі з краінамі Усходняй Еўропы. Вельмі значнымі былі сувязі з Хазарскім каганатам, Паўночным Каўказам, менш - са славянскім светам. Інфармацыя аб апошнім наступала у мусульманскія краіны двума шляхамі: праз Візантыю і праз Сярэднюю Азіюі Хазарыю. Звесткі з Візантыі, якія дасягалі арабаў, цяжка каменціруюцца сучаснымі псторыкамі, бо ўтрымліваюць дадзеныя аб агульным славянскім свеце без падзелу іх на заходніх, усходніх і паўднёвых. Другі канал інфармацыі (праз Хазарыю) больш верагодны, таму што датычыцца непасрэдна усходніх славян.

Творы арабскіх аўтараў (Аль-Балхі, Аль-Істахры, Ібн-Хаўкаль, персідскі анонім «Кніга межаў свету ад усходу да захаду») маюць тэкстуальныя супадзенні. Тэта сведчыць аб тым, што аўтары карысталіся адной крыніцай, якая не дайшла да нашых дзён. Яе складанне адносіцца да VIII - IX стст.

У арабскіх крыніцах даецца інфармацыя аб Русах і іх трох цэнтрах: Куябе, Славіі і Артаніі. Першыя два цэнтры даследчьш суадносяць з Кіевам і Ноўгарадам, а трэці рэгіён - загадкавы. Ібн-Хаукаль пісаў: “...Артанцы па вадзе спускаюцца да Куябы з мэтай гандлю...”, персідскі анонім сцвярджаў: “...3 Арты вывозяць чорных сабалёу, свінец, чорных лісіц, мячы”.

Беларускія гісторыкі С.Санько і Х.Кашкурэвіч прапанавалі гіотэзу, што Артанія знаходзілася на тэрыторыі племяннога саюза крывічоў. У якасці доказаў яны прывялі наступныя палажэнні: чорныя лісіцы вадзіліся на поўначы Русі, а у лесастэпавым раёне Кіева яны былі рэдкасцю; свінец да крывічоу пападаў з Польшчы, Скандынавіі, Венгрыі; праз тэрыторыю крывічоу праходзіў гандлёвы шлях «з вараг у грэкі»; каля Лукомля, Оршы, Гараўлянаў, Полацка, Смоленска былі знойдзены скарбы арабскіх манетаў.

Таямнічую «Арту» С.Санько і Х.Кашкурэвіч звязваюць са словам «арса», бо у арабскім арыгінале стаіць літара, якае перадае гук, падобны на англійскае міжзубнае «th», якога няма ў славянскіх мовах. Слова «орс» у перакладзе з асецінскай мовы азначае «белы», «эрзіс» з новаперсіцкай мовы - «свінец, белы светлы метал». На іх думку, Арта - гэта горад Рша (Орша), які стаіць на рацэ Аршыцы. Але археолагі не пацвярджаюць гэтае меркаванне. Таму аўтары лічаць, што Орша магла быць перанесена ў пачатку XI ст. да буйной воднай мапстралі, а раней яна знаходзшася паміж дзвюма рэкамі - Аршыцай і Лучосай, бо там былі знойдзены чатыры скарбы дырхемаў, альбо каля в.Чаркасава[3] .

У цэлым паведамленні антычных і арабскіх аўтараў, якія даследчыкі спрабуюць прывязаць да тэрыторыі Беларусі застаюцца супярэчлівымі і дыскусійнымі, а таму патрабуюць удакладнення, перш за ўсё за кошт развіцця археалагічнай навукі.

2. Беларусь у старажытнарускіх летапісах

Пачатковая гістарыяграфія усходніх славян звязана з Кіевам і Ноўгарадам. Першыя звесткі размешчаны у Кіеўскім летапісным зводзе «Аповесцъ мінулых часоў», які меў тры рэдакцыі. Асновай твора з'яўляецца старажытны летапісны звод, у якім падзеі даводзяцца да 1037 г. Яго стваральнікі былі блізкімі людзьмі да князя Яраслава Мудрага, таму выражалі інтарэсы Кіева, займалі патрыятычную пазіцыю.

Першую рэдакцыю звода зрабіў буйны царкоўны і палітычны дзеяч Русі Нікан , які працягнуў падзеі да 1073 г., унёс літаратурны запіс аб прызванні варагаў. 3 1061 г. ім даюцца дакладныя звесткі. Нікан упершыню паведаміў аб Менску пад 1067 г. і апісаў бітву на Нямізе (магчыма, па расказах яе удзельнікаў).

Другая рэдакцыя атрымала назву Пачатковага звода, бо падзеі былі даведзены да 1093 г. і дапоўнены наўгародскімі звесткамі. Яго аўтар ва ўмовах аслаблення Кіеускай Русі імкнецца даць станоўчую ацэнку першым кіеускім князям, высока ацаніць іх ваенныя заслугі.

Трэцюю рэдакцыю зрабіў каля 1113 г. Нестар у Кіева-Пячэрскім манастыры. Ужо у самым пачатку звода ён вызначыў пастаўленную перад сабой задачу - адказаць, «...Откуда есть пошла Руская земля, кто въ Киеве нача первее княжити, и откуда Руская земля стала есть». Нестар упершыню паспрабаваў звязаць гісторыю усходніх славян з Гісторыяй усяго чалавецтва, стварыу своеасаблівую гістарычную канцэпцыю.

«Аповесць мінулых гадоў» пабудавана на метадалагічных прыёмах антычнайгістарыяграфіі, вызначаныху ІІ ст. да н.э. грэчаскім гісторыкам Палібіем. Яны прадугледжвалі тры правілы: веданне гістарычных сачыненняў папярэднікаў, шырокі агляд геаграфіі даследавання, сувязь падзеяў мінулага і сучаснага. Як Фукідзіді Арыстоцель, Нестар асноўную ўвагу надаваў апісанню палітычных і ваенных падзеяў. Уплыў антычнай традыцыі вельмі выразна адчуваецца тады, калі летапісец укладвае ў вусны сваіх персанажаў антычныя афарызмы, напрыклад, «маці гарадоў рускіх». 3 другога боку, відавочныя прынцыпы і падыходы, характэрныя для сярэднявечнай метадалогіі- правідэнцыялізму. У многіх выпадках летапісец тлумачыць падзеіі дзеянні людзей са спасылкай на Слова Божае. Метадалагічная структура летапіснага звода складаецца зтлумачальнай (галоўнай) і правідэнцыяльнай (дапаможнай) гітсторыі. Тлумачальная гісторыя будуецца на прынцыпах заканамернасці, ісціны і праўды.

Беларускі даследчыкМ.У. Смяховіч «Аповесць мінулых гадоў» адносіць да пасіўна-сузіральнага кірунку школы базавай верыфікацыі. У зводзе адсутнічаюць элементы крытыкі, папярэдні аналіз матэрыялаў, запазычаных з іншых крыніцаў. Летапісец найперш выконваў камунікатыўную функцыю, каб перадаць гістарычна цэласныя веды, якія назапасіла грамадства.

Летапісны звод пабудаваны на прызнанні заканамернасці сацыяльнага развіцця і па лагічнай схеме: ад апісання падзей да тлумачэння прычынаў яе узнікнення, ад тлумачэння прычынаў- да абагульных высноваў.

Пасля смерці Святаполка і паўстання ўКіеве ў1113 г. палітычная арыентацыя «Аповесш мінулыхгадоў» не магла задаволіць новага князя Уладзіміра Манамаха. Летапіс забралі з Кіева-Пячэрскага манастыра і перадалі у Выдубіцкі манастыр, які меў статус прыдворнай абіцелі Манамаха. Iгумен манастыра Сі львестр у 1116г. перапрацаваў «Аповесць мінулых гадоў»: ён паказвае кіеўскага князя памяркоўным, ухваляе яго за тое, што «не загінула зямля Руская» (праца Сільвестра дайшла да нас у складзе Лаўрэнцьеўскага летапіснага звода).

У «Аповесці мінулых гадоў» вялікая ўвага надаецца Полацку і Полацкай зямлі, у прыватнасці, раздача гарадоў Рурыкам, удзел палачан у паходзе Алега на Царград, забойства Рагвалода, напад Брачыслава на Ноўгарад, бітва на Нямізе і іншыя падзеі.

Першы летапісны звод аказаў значны уплыў на развіццё усходнеславянскага летапісання. У наступны час ён уключаўся амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасці своеасаблівых уводзінаў, бо галоўная ідэя твора -абарона Русі- была зразумелай і блізкай летапісцам.

У найбольш поўнай рэдакцыі «Аповесць мінулых гадоў» дайшла да нас у Іпацъеўскім і Лаўрэнцъеўскім спісах. Іпацьеускі спіс (канец XIII ст.) складаецца з «Аповесці мінулых гадоў», Кіеускага і Галіцка-Валынскага летапісаў, а Лаўрэнцьеўскі спіс (XIV ст.)- з «Аповесці мінулых гадоў» (самы дасканалы тэкст), летапісных запісаў аб гісторыі Паўночна-Усходняй Русі па 1305 г., «Павучэння Уладзіміра Манамаха», падання пра Рагнеду і полацкіх Усяславічаў, жыцця Аляксандра Неўскага[4] .

Наибольшую цікавасць выклікае Кіеўскі летапіс, які быў складзены ў Выдубіцкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў. У адрозненне ад «Аповесці мінулых гадоў» ён прысвечаны пераважна мясцовым падзеям (гісторыі Кіева) з 1118 г. да 1200 г., мае больш свецкі характар. Летапісец асуджае княжацкія усобіцы, апісвае барацьбу усходніх славян з полаўцамі. Пад 1159 г. у творы размешчаны аповед аб падзеях у Полацкай зямлі, у прыватнасці, аб дзейнасці веча Полацка і Друцка, узаемаадносінах веча і князёу. Таксама аутар акцантуе ўвагу на Тураве, Пінску, Бярэсці. На думку С.М.Салаўёва, У.Ц.Пашуты, Л.В.Аляксеева, у Кіеускім летапісе ёсць урыўкі з Полацкага летапіса.

Даследчыкі неаднаразова выказывалі меркаванні аб існаванні летапісання у Полацку і Смаленску. Доказам можа быць аповед пад 1159 г. пра вяртанне выгнанага палачанамі князя Рагвалода Барысавіча, які напісаны відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім доказам з'яуляецца фрагмент пад 1180 г. з Іпацьеускага спіса пра паход (кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі супраць смаленскага князя Давыда, заняўшага Друцк. Дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў - усё сведчыць аб мясцовым полацкім запісе.

Аб існаванні летапісання у Полацку засведчыў рускі гісторык XVIII ст. В.М.Тацішчаў. У сваей працы «Гісторыя Расійская» ён упамінаў аб спісе, які належаў пецярбургскаму архітэктару П.Яропкіну. Дзесяць разоў Тацішчаў спасылаўся на змест гэтага летапіса, але да нашых дзён рукапіс не дайшоў.

Тацішчаў размясціў аповесцъ пра Святохну - твор зусім невядомы ў іншых усходнеславянскіх крыніцах. Полацкі князь Барыс Давыдавіч ажаніўся другі раз з Святохнай - дачкой паморскага князя Казіміра. Разам з ей у Полацк прыбылі шмат памаран. У Святохны нарадзіўся сын Войцэх, якога бацька назваў Уладзімірам. Каб зрабіць свайго сына адзіным спадкаемцам полацкага прастола, Святохна вырашыла пазбавіцца ад сыноў Барыса ад першага шлюбу - Васількі I Вячкі. Яна здолела з дапамогай інтрыг выслаць старэйшых сыноў полацкага князя і іх прыхільнікаў, затым задумала атруціць Васільку. Той звярнуўся да палачан з заклікам абароны ад іншаземцаў-памаран. Веча раскрыла злачынствы Святохны, якую пасадзілі ў турму.

Тацішчаў датаваў гэтую падзею 1217 г., а польскі гісторыкЯ.Паверскі 1197-1201 гадамі. І толькі беларусскі даследчык старажытнарускага летапісання В.А.Чамярыцкі даказаў, што аповесць пра Святохну - гэта фальсіфікат XVIII ст., бо яшчэ у XIX ст. М.Лыжын выказаў думку, што гэты твор з'яўляецца своеасаблівым памфлетам на Бірона (нямецкае заскілле ў Расіі. Чамярыцкі адзначыў беднасць мовы і стылю, неадпаведнасцьсінтаксісу і лексіцы твора XIП ст., заўважыў, што факталогія твора не супадае з гістарычнымі крыніцамі[5] .

Паданне аб Усяславічах, зафіксаванае у Лаўрэнцьеўскім спісе пад 1128 г., магчыма, было створана ў Полацкай зямлі і адтуль трапіла ў Кіеў. На думку беларускага даследчыка Ю.А.Зайца, яно з'яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны у канцы XI - пачатку XII ст.

Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае унікальныя звесткі па гісторыі Наваградка, Бярэсця, Гародні, Ваукавыска і інш. заходнебеларускіх гарадоў, пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўрышаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыццё і дзейнасць князеў Вялікага княства Літоўскага Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня. Гісторыкі У.Ц.Пашута і М.І. Ермаловіч выказалі гіпотэзу, што інфармацыя аб літоуск1х князях запазычана з Наваградскага летапісу, магчыма, складзенага у Лаўрышаўскім манастыры. Фактычна гэта адзіны помнік, які шырока асвятляе пачатковы этап і працэс утварэння ВКЛ. Падзеі пададзены з пазіцыі галіцка-валынскіх князёў, якія прэтэндавалі на Панямонне. Часам яны тэндэнцыйныя, але ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе[6] .

Такім чынам, старажытнарускія летапісы з’яўляюцца самымі змястоўнымі крыніцамі па адлюстраванню падзей, што адбываліся на тэрытрорыі Беларусі IX – XIV стст.

3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі

Важныя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі утрымліваюцца у сярэднявечных гістарыяграфічных творах - лівонскіх хроніках. Самай найстарэйшай з іх з'яўляецца Хроніка Генрыха Латвійскага , нямсцкага храніста, які жыў з 1205 г. у Рызе і быу ідэолагам Ордэна мечаносцау. Хроніку ён напісау для папскага легата Вільгельма Мадэнскага па заказу епіскапа Альберта, які хацеў атрымаць сан архіепіскапа. Зразумела, што аўтар услаўляў дзеянні Альберта, накіраваныя на рыцарскае заваяванне Усходняй Прыбалтыкі і хрышчэнне мясцовых плямён. Есць інфармацыя пра Кукенойс і Герцыке, барацьбу з Ордэнам полацкага князя Уладзіміра, мірныя дагаворы 1210, 1212, 1222 гг.

Невядомы нямецкі аўтар у сярэдзіне XIII ст. напісаў Старэйшую рыфмавапую хроніку, у якой раскрыў Гісторыю крыжацкага заваявання Усходняй Прыбалтыкі да 1290 г. Магчыма, аўтар сам быў відавочцам і удзельнікам апісваемых падзей. Гэты твор лічыцца найважнейшай крыніцай па гісторыі ўтварэння ВКЛ: падрабязна паказана дзейнасць Міндоуга.

Малодшая рыфмаваная хроніка Барталамея Хёнэке , складзеная ў першай палове XIV ст., не дайшла да нашага часу (яе змест быў пакладзены ў аснову хронікі Германа Вартберга). Аўтар паказаў узаемаадносіны Ордэна з ВКЛ, Псковам і Ноўгарадам у 1315-1348 гг.

Выхадзец з Вестфаліі, капелан Лівонскага ордэна Герман Вартберг у канцы XIV стст. напісаў «Хроніку Лівоніі». Ён выкарыстаў творы сваіх папярэднікаў, а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1373 г. Аўтар з'яўляўся апалагетам Ордэна: пісаў аб яго велізарных заслугах і бескарыслівых подзвігах на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой «братоў-хрысціян».

Багаты матэрыял па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. змяшчае «Хроніка» Віганда з Марбурга , герольда пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода. Твор утрымлівае звесткі пра рыцарскія паходы на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў з 1363 г. на Гародню.

Віганд правільна размяшчаў зямлю дрыгавічоу на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» - на левым беразе Немана, насупраць Гарадзенскага замка, пабудаванага Вітаўтам у 1391 г. Хроніка даеінфармацыю пра аблогу Полацка (1381 г.) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра трагічны штурм Гарадзенскага замка у 1393 г. рыцарамі з Германіі, Францыі, Галандыі і пра іншыя акцыі крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палігыку Тэўтонскага ордэна[7] .

Каштоўную інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель можна знайсці у скандынаўскіх паданнях (сагах), запісаных каталіцкімі манахамі у XII ст. «Эймудава сага» апавядае пра варага Эймунда Хрынгсана. Есць звесткі пра княжацкую барацьбу пасля смерці Уладзіміра Святаславіча (1015 г.) з удзелам князёу Яраслава Мудрага і Святаполка Яраполчыча. Зусім нетрадыцыйна у параўнанні са саражытнарускімі летапісамі раскрываецца супрацьстаянне паміж полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і кіеускім Яраславам Мудрым.

«Сага пра Торвальда Вандроўніка» прысвечана Торвальду Кодрансану -ісландскаму падарожніку і місіянеру X стагоддзя. У 1000 г. ён накіраваўся ў Палестыну, здтуль вяртаўся дадому праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле сагі, Торвальд «памёр у Русі недалёка ад Полацка. Там ён пахаваны у адной гары у царкве Яна Хрысціцеля, і называюць палачане яго святым». Невялікая пааб'-ёме «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожшка» (татра) удакладняе гэтыя звесткі: магіла Торвальда знаходзіцца «над высокай гарой у Дрофне пры царкве Святога Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Згодна з гэтай сагай Торвальд быу накіраваны у Русь як афіцыйны прадстаўнік візантыйскага імператара.

Гара у Дрофне не лакалізавана пасённяшні дзень. Даследчыкіідэнтыфікуюць яе з наступнымі мясшнамі: 1) полацкім верхнім замкам, насупраць якога, на востраве, знаходзіуся манастыр св.Яна; 2) раёнам Дрэтунь на паўночны усход ад Полацка; 3) «гарой Рагнеды» па паувостраве Перавоз паміж вусцем р.Ушчы і вытокам р.Дрысы (А.К1ркор адзначаў, што там, паводле народнага падання, быў забіты ударам каменнага молата князь Рагвалод, а потым пахавана Рагнеда)[8] .

Такім чынам, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі значна ўзбагачаюць старажытнарускія летапісы ў апісанні падзей X – XIV стст.

4. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель

У польскай гістарыяграфіі позняга сярэднявечча важную ролю адыграў Ян Длугаш (1415-1480 гг.), якога лічаць «бацькам польскай гістарыяграфіі».

Ян Длугаш паходзіў са шляхецкай сям’і, вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта (1428-1431 гг.), здзейсніў падарожжа ў Аустрыю, Венгрыю, Італію і Палестыну. Длугаш сустракауся з гуманістам і географам Мікалаем Кузанскім, цікавіўся творамі рымскіх аўтараў і тэндэнцыямі (іальянскага гуманізму. Пад уплывам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцага Длугаш прыступіў да працы над «Гісторыяй Польшчы» (у 12 кн.), напісанай у 60 - 80-я гады XV ст.

Значэнне Длугаша ў славянскай гістарыяграфіі надзвычай вялкае. Ён першы ва Усходняй Ёуропе паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі. Ён раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстоўваў іх у сваей працы.

«Гісторыя Польшчы» была самым папулярным сярод тагачасных гісторыкаў даследаваннем, але яе надрукавалі толью у пачатку XVIII ст., бо Ян Длугаш даў вельмі смелыя характарыстыкі каралям, буйным магнатам і іерархам каталцкай царквы.

Аўтар раскрыў гісторыю ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Длугаш паказаў свае адмоўнае стаўленне да Крэускай уніі - лічыў, што «справядлівы Бог пакараў палякаў каралямі, якія больш клапаціліся пра Літву, чым пра Польшчу». Услед за «Летапісцам вялікіх князеў літоўскіх» храніст апісаў барацьбу Кейстута і Карыбута, Вітаута і Ягайлы, Сюргалы і Вітаўта, раскрыў уключэнне Смаленска ў склад ВКЛ, шмат увагі надаваў няудалай каранацыі Вітаута, міжнародным адносінам. барацьбе супраць татараў. Длугаш прытрымліваўся рэспубліканска-арыстакратычнай мадэлі паходжання літоўскай знаці - ад Пампея, праціўніка Цэзара. Але у цэлым гісторыю ВКЛ аўтар «Гісторыі Польшчы» разглядаў дастаткова павярхоўна. Напрыклад, вайну 1386-1392 гг. ён тлумачыў асабістым супрацьстаяннем Вітаўта і Ягайлы.

Таксама Длугаш заклаў гістарыяграфічную традыцыю разумення «Русі». Ён лічыў, што «Русь» - гэта землі, населеныя рускімі (найперш Галіцка-Валынская і Чырвоная Русь). Жыхары паўночна-усходніх і паўднёвых раёнаў ВКЛ, якія падтрымалі Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 30-х гг. XV ст., таксама рускія. Рускімі, паводле Длугаша, населены Смаленшчына, Віцебшчына і Полаччына. Ноўгарад Длугаш называе «самай аграмаднай і багатай з земляу Русі», Жыхароў жа паўночна-усходняй Русі ён не уключае у лік «рускіх», населеныя імі землі называе «зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія»[9] .

Рукапісная праца Длугаша стала асновай для гістарыяграфіі XVI ст., якая найперш прадстаўлена каралеўскім сакратаром і прыдворным дзеепісьменнікам Жыгімонта I Старога Бернардам Вапоўскім .

У гітарыяфафіі лічыцца, што «Хроніка Польшчы» Вапоўскага ў сваей значнай частцы ёсць кампіляцыя працы Длугаша (падзеі з 1380 да 1480 гг.). Але вядома, што кампілятыўнасць - характэрная рыса сярэднявечных гістарычных твораў. Аднак ёсць і адрозненні. У часы напісання хронікі з усходу бяспецы ВКЛ і Польшчы стала пагражаць Вялікае княства Маскоускае, а з поўдня - Крымскае ханства. Такім чынам, перад аўтарам паўстала задача прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюзу ВКЛ і Польшчы. Вось чаму дзве темы - унія Польшчы і ВКЛ і барацьба з крыжакамі - галоўныя. Крэўская унія была заключана «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў». Вапоўскі значна больш месца і увагі, чым Длугаш, надаваў падзеям у Літве і на беларускіх землях. Невыпадкова пасля апісання Крэўскай уніі ў Вапоўскага размешчаны нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі Польшчы» Длугаша. Такія размеркаванне матэрыялу і парушэнне храналогіі тлумачацца тым, што Вапоускі лічыў неабходным азнаёміць польскага чытача з гісторыяй, звычаямі і геаграфічнымі асаблівасцямі земляў, аб'яднаных, паводле ягоных слоў, «у вечным саюзе з Польскім каралеўствам». На некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым ягоны папярэднік.

Вапоўскі бліжэй, чым Длугаш, стаяў да гуманістычнай гістарыяграфіі, якая ставіла новыя задачы перад нацыянальнай гістарычнай навукай. Праца гісторыка разглядалася ім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Вапоускі быу таксама выдатным географам і картографам свайго часу. Вялікай яго заслугай з'яуляецца публікацыя карты «Сарматыя», дзе можиа знайсці шмат геаграфічных пунктаў паўднёвай Беларусі[10] .

Мацей з Мяхова (Мяхоўскі, Мехавіта) (каля 1457- 1523 гг.) - польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг. Ён восем разоў выбіраўся рэктарам Кракаўскага універсітэта (акадэміі), які абанязаны яму сваім росквітам. Праславіўся сваей дабрачыннасцю.Вядомасць Мацею з Мяхова забяспечыла яго праца «Хроніка палякаў», выдадзеная у 1519 г. Але ўвесь тыраж каронны канцлер Я.Ласкі загадаў канфіскаваць. Шэраг старонак замяннілі на новыя, тэндэнцыйна адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены датычыліся шлюбу Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбракта, валошскага паходу 1497 г., панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.

Мацей з Мяхова выказаў гіпотэ'зу пра аўтахтоннасць славян, вызначыўшы іх прарадзіму у Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі надаваў падзеям у ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці у Літве, яккія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі - сялянства і магнатаў. Адлюстраваў усе паліычныя акцыі ВКЛ. Аднак пісаў не столькі аб палітыцы, сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народау, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца у славянским свеце.

У «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» Мацей Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Перад гэтым ён зрабіў кароткі экскурс у гіторыю: «Старадаўнія пісьменнікі сведчаць, што некаторыя жыхары Італіі пакінулі сваю краіну з-за варожасці унутры Рымскай Імперыі, прыбылі ў літоускія землі і назвалі іх названнем сваей радзімы - Італія, а людзей, якія жылі там, назвалі італамі. А іх нашчадкі дадалі адну літару напачатку, сталі называць краіну Літалія, а людзей - літалы. Суседнія палякі і русіны яшчэ больш змянілі тыя назвы і да сённяшняга дня называюць краіну Літвой, а яе жыхароў літвінамі». Мяхоўскі таксама паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеускія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. Старонкай вышэй у сваім «Трактаце» Мяхоускі апісвае Русь (якая належала да Кароны) у самых лепшых выразах, як багатую і прыгожую краіну[11] .

Імёны двух храністаў бацькі і сына Бельскіх займаюць у польскай гістарыяграфіі другой паловы XVI ст. асобнае месца. Марцін Бельскі (1495 - 1575 гг.) упершыню пачаў пісаць свае творы па-польску (афіцыйнай мовай справаводства і навукі ў Польшчы лічылася лаціна). Яго твор «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту ІІ Аўгусту, з'явілася першым падручнікам па ўсеагульнай гісторыі у Польшчы. Сама ідэя напісання падобнага твора падаецца прагрэсіўнай для свайго часу, праявай гуманістычнага светапогляду аўтара.

Наконт «геніяльнасці» М.Бельскага існуюць спрэчныя погляды. Адзін з даследчыкау яго творчасці А.Павіньскі даў наступную характарыстыку: «Цудоўная «Хроніка свету», якая, уласна кажучы, павінна блішчэць бляскам зоркі першай велічыні». Другі польскі даследчык І.Хшаноўскі лічыў «Хроніку свету» «сярэднявечнай кампіляцыяй, якую ад суцэльнай сярэднявеччыны ратуе толькі пратэстанцкая тэндэнцыя, як адзіны новы элемент, адзіная рыса XVI ст., бо іншых рысаў гэтага стагоддзя, духу гуманізму «Хроніка свету» не мае». Магчыма, апошняе сцвярджэнне мае рацыю, але з пункту гледжання верагоднасці і маштабнасці ахопленых падзеяў гэты твор неардынарны.

«Хроніка свету» мела тры выданні (1551, 1554, 1564 гг.). Трэцяе выданне складаецца з дзесяці кніг. Дзевятая кніга «Аб маскоўскім альбо рускім народзе. Аб пасольстве Васіля да папы рымскага. Аб Літве, Аб Ліфлянцкай зямлі. Аб Татарах» закранае гісторыю ВКЛ. Амаль увесь раздзел «Аб маскоусюм народзе» - гэта пераважна скарачэнне «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна. Геаграфічная частка, звесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзяты з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» Мехавіты. 1нфармацыя пра Літву ў гэтым раздзеле таксама запазычана у С.Герберштэйна.

Адным з самых слабых месцаў працы М.Бельскага было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданняў і нават анекдотаў, не адрозніваў значныя выпадкі ад нязначных, непрапарцыянальна скампанаваў матэрыял. Магчыма, «Хроніка усяго свету» не стала б предметам гістарыяграфічнага даследавання калі б не ягоны сын Яўхім Бельскі .

У 1597 г. ён выдаў «Хроніку польскую». Гэтую кнігу можна упэўнена лічыць «першай шляхецкай гісторыяй» (Фінкель). Калі Марцін Бельскі, удзельнік шматлікіх бітваў, галоўным абавязкам шляхты лічыў рыцарскую справу, то Яўхім разглядаў паходжанне шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў.

Над Яўхімам усё жыццё вісеў «грэх» - рэфармацыйныя погляды бацькі. Толькі перарабіўшы галоўны твор бацькі, пазбавіўшы яго рэфармацыйных тэндэнцыяў, можна было захаваць яго імя для нашчадкаў. Паступова Яўхім пазбавіўся духу пратэстантызму і ў 1595 г. пакінуў евангелісцкую канфесію.

Аўтар у «Польскай хроніцы» разглядае ВКЛ як правінцыю Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна уцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам». Згодна з шляхецкай канцэпцыяй твора, Яўхім піша, што «Вялікае Княства Літоўскае ужывае на харугве з аднаго боку Пагоню, г.зн. узброенага мужа з голым мечам на кат, бягучага на ўсім скаку, з другога боку - тры белыя слупы ў чырвоным пол». Далей ён пералічвае ваяводствы, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ: Віленскае, Трокскае, Смаленскае, Полацкае, Наваградскае, Брэсцкае, Вщебскае, Мсціслаускае, Мінскае, - падзяляючы кожнае на паветы. Усе сучасныя беларускія землі Бельскія называюць літоўскімі. «Русь жа мае тыя самыя ваяводствы: Рускае, Бэлзскае, Падольскае, Брацлаускае». У Рускае ваяводства уваходзлі Львоўская, Галіцкая, Холмская і Перамыская землі. Падобнаятрадыцыя цягнецца пасённяшні дзень: Русь у польскай гістарыяграфіі атаясамляецца з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй), беларускія ж землі традыцыйна называюцца Літвой.

«Польская хроніка» падзяляецца на дзве няроўныя часткі: 1) ад старажытнасці да 1553 г.; 2) ад 1553 да 1586 г. Першая частка носіць кампілятыўны характар - аўтар перапісаў бацькавы твор, дапоўніўшы яго звесткамі ад Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромэра і інш. Найбольш важная другая частка. Але і тут толькі чацвёртая частка мае самастойны характар- нататкі з уласнага вопыту ці здабытыя ў архівах дакументы. Тым не менш усе гістарычныя творы Марціна і ЯўхімаБельскіх з'яуляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі аб мінулым ВКЛ[12] .

Епіскап ВарміньскіМарц ін Кромэр (1512 - ?) па даручэнні Жыгімонта ІІ Аўгуста напісаў, а ў 1555 г. надрукаваў трактат «Аб паходжанні і дзеяннях палякаўXXX кніг». Гісторыя Польшчы, напісаная Кромэрам, мела дзяржаўны характар: стаяла на абароне агульнадзяржаўных інтарэсаў, супрацьстаяла як правінцыяльнаму сепаратызму (літоўскаму і прускаму), так і прывілеям шляхты. Аўтар давёу падзеі да 1506 г., да княжання Жыгімонта І Старога. Твор Кромэра быу кампіляцыяй працаў Длугаша і Вапоўскага, але вельмі дасканалай. Кніга прызначалася для замежнага чытача, яна паказывала магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Заслуга храніста ва ўвядзенніў навуковы зварот больш за 100 дакументаў, а таксама звяртанне да самай старой польскай хронікі Гала Аноніма. Кромэр скампанаваў у адзіны твор шматлікія кавалкі гістарычных ведаў, аб'яднаўшы іх уласнай гістарычнай канцэпцыяй, змяніўшы многіятрадыцыйныя погляды, якія дагэтульпанавалі у гістарыяграфіі.

У Польшчы і ВКЛ праца Кромэра была прынята варожа, таму што усхваляла касцел і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна выказывалася да шырокіх правоў шляхты, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Гэта моцна абурыла шляхту і магнатэрыю княства. На сеймах 1556-1557 гг., а потым на сейме 1563-1564 гг. супраць Кромэра выступіў М.Радзівіл Чорны. Пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі. У 1580 г. сейм выказаў Кромэру публічную падзяку[13] .

Аляксандр Гвань іні (1534-1614 гг.)-гісторык, вайсковец, дзейнасць якога у ВКЛ да канца не высветлена не толькіў беларускай, але і ў польскай ілітоўскай гістарыяграфіі.Яго імя звязваюць з працай «Апісанне еўрапейскай Сарматыі»(1578 г.), прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Гэты вялікі твор, у якім налічваецца203 лісты, багата ілюстраваны, складаецца з чатырох частак,дзе змешчаны гісторыя і геафафія Польшчы, Літвы, Інфлянтаў, Прусіі, Масковіі і татар аж да часоў караля Генрыха Валуа. Скончваецца апісаннем пахавання Жыгімонта Аўгуста у 1574 г.

Вядома, што Стрыйкоускі абвінавачваў Гваньініў тым, што той прысвоіў сабе ягоны рукапіс «Сарматы» і апублікаваў пад сваім прозвішчам. 14ліпеня 1580г. кароль Стэфан Баторый выдаў Стрыйкоўскаму дакумент, дзесцвярджалася, што «Апісаннееурапейскай Сарматыі» з'яўляецца яго літаратурнай уласнасцю. Большасць даследчыкаў лічаць, што менавіта гэтая абставіна стала прычынай выезду Гваньіні у Швецыю. Але смерць Стрыйкоускага, якая наступіла ў канцы 80-х - пачатку 90-х гг. XVI ст., дала Гваньінімагчымасць фактычна без перашкод карыстацца плагіятам[14] .

Барталамей Па пр оц кі (каля 1543 - 1614 гг.)- польскігісторык, паэт. Знакаміты як геральдык, аутар першага польскага гербоўніка «Гербы польского рыцарства», дзе даецца паходжанне гербоў і інфармацыя аб некаторых родах. Папроцкі карыстаўся не толькі хронікамі, але і шматлікімі дакументамі, якія захоўваліся ў замках, кляштарах, часам сямейнымі хронікамі. Генезіс асобных гербаўі пачаткі шляхецкіх родаў прадстаўляў некрытычна. Верыў у старажытнарымскае паходжанне шляхты. 92 гербы выводзіў з-за мяжы і толькі 58 лічыў тутэйшымі. Некрытычна карыстаўся крыніцамі.

Твор падзелены на пяць кніг. Чацвёртая з іх прысвечана сімвалу ВКЛ -Пагоні, а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам разам з хронікай іх панавання. Паколькі з-за далёкасціі шырокасці неусіх мог знаць», даў толькі кароткія генеалагічныя інфармацыі аб найвыдатнейшых баярскіх родах, продкі якіх у 1413 г. у Гародні прынялі польсюя гербы. Дадаў таксама кароткія узгадкі аб іншых сем’ях, галоўным чынам валынскіх. Усяго называе каля 130 прозвішчаў шляхты ВКЛ[15] .

Польскія хронікі ў дачынні да беларускіх земляў набліжаюцца па змястоўнасці да старажытнарускіх летапісаў, аднак адрознаваюцца сваёй ідэалагічнай і палітычнай накіраванасцю.

5. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў у Х V VII стст

Адным з першых апісанняў Беларусі, зробленых замежнымі падарожнікамі, лічацца нататкі фламандца Жылібера дэ Ланаа . Камергер бургундскага герцага у 1413 г. быў накіраваны паслом у Ноўгарад. Назад, у Францыю, ён вяртаўся праз Дынабург - Вільню - Трокі - Коўна - Мемель. На зваротным шляху сустракаўся з вялікім князем літоўскім Вітаўтам, атрымаў ад яго падарункі. У сваім кароткім і вельмі агульным апісанні адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ асобнай мовы і 12 епархій.

Большую інфармацыю аб Беларусі ў XV ст. аставілі два венецыянцы - пасол Амброджа Кантарыні і Джозафата Барбара . Магчыма, апошні тут не быў, а тэкст скампіляваў у Кантарыні (выдадзены ў 1543 г.). Кантарыні ў лютым 1477 г. праязджаў праз ВКЛ, накіроўваючыся з Масковіі ў Заходнюю Еўропу, а праз дзесяць гадоў апублікаваў свае ўражанні.

У XVI ст. рымскага папу наведаў рускі пасол Дзмітрый Герасімаў. Яго аповеды пра ВКЛ запісаў італьянскі гісторык Паола Джовія Навакомскі. Потым невядомы аўтар амаль слова у слова паўтарыў звесткі, прыведзеныя Паола Джовія , у кнізе «Данясенні аб Масковіі» (1557 г.). Дарэчы, у той час кампіляцыя не лічылася справай крамольнай. Напрыклад, рымскі папа Пій II паўтарыў апісанне ВКЛ, зробленае чэхам Геранімам. Той сцвярджаў, што на тэрыторыі Беларусі можна ездзіць толькі зімой, а замест грошай мясцовыя жыхары выкарыстоуваюць кавалачкі медзі і серабра[16] .

Асабліва цікавыя звесткі пакінуў пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд Герберштэйн .

Сігізмунд Герберштэйн (1486-1566 гг.) нарадзіўся ў Штырыі, рос у асяроддзі славенцаў. Вучыўся у Венскім універсітэце: у 16 гадоў атрымаў ступень бакалавра. За ваенную службу Габсбургам быу прысвечаны ў рыцары. Займаўся дыпламатычнай справай.

У 1516-1517 гг. і 1526-1527 гг. ён двойчы прыязджаў у Маскву і Ноўгарад. Вынікам гэтых падарожжаў стала кніга «Запіскі аб Масковіі», у якой асобны раздзел прысвечаны Беларусі — «Аб Літве». Аўтар пад Літвой разумеў ВКЛ. Ён пісау: «Бліжэй за усіх да Масковіі Літва. Я гавару цяпер не пра адну толью вобласць, але аб краінах, якія да яе прылягаюць і разумеюцца пад агульнай назвай Літва. Яна цягнецца доўгай паласой ад горада Чаркасы, які знаходзіцца ля Барысфена (Дняпра), аж да Лівоніі. Раздзел пачынаецца з панегірыка Яўстафію Дашковічу, ад якога Герберштэйн даведаўся не толькі пра падрабязнасці набегу на Северскую зямлю, але і пра характар узаемадзеяння Літоўскіх і крымскіх войскаў падчас набегу 1521 г., дэталі адносінаў чаркаскага ваяводы з крымскім ханам Мухамедам-Гірэем. Пра войны з Масковіяй у 1517-1518 гг. расказваў канцлер ВКЛ Ольбрахт Гаштольд, якому Герберштэйн прыпісвае і звесткі пра гандаль у Кіеве. У іншым месцы Герберштэйн называў беларускія землі Руссю, сцвярджаючы, што большай часткай Русі валодае вялікі князь маскоўскі, а астатнімі яе часткамі - вялікі літоўскі князь Жыгімонт. Паводле Герберштэйна, усе гарады назаходшм беразе Дняпра былі «падпарадкаваны каралю польскаму, тыя ж, што ляжаць па ўсходняму берагу, падуладны гаспадару Маскоускаму, акрамя Дуброўны і Мсщслава, якія знаходзяцца пад уладай Літвы». Аўтар разглядаў рэкі Баларусі адносна іх прыналежнасці да розных басейнаў. Прыпяць, Тур і Бярэзіну ён адносіў да басейна Дняпра. Буг, Неман і Нараў, паводле яго, цякуць на поўнач. Адзначыў такую адметную рысу Беларусі, як балоты, таксама называў яе «даволі лясістым краем». Праязджаючы з Вільні у Полацк, ён часта бачыў «вялікія і нязмерна працяглыя лясы, што распасціраліся на 50 нямецкіх міляў». Дарогі былі блытаныя. Казальнікамі звычанна служылі капцы, на якія кожны вандроўнік павінен быў падкінуць камень або сухую галіну. Часам заломваліся сукі, рабіліся засечкі на дрэвах ці на абчэсаных камлях выпальваліся магнацкія гербы. Але разбойнікі устанаўлівалі лжэзнакі, каб завабіць абозы ў непраходныя нетры. Таму падарожжа па Беларусі, з Вільні да Полацка, здалося Герберштэйну не толькі цяжкім, але і небяспечным. Аўтар піша пра гарады. Закінутым падалося старажытнае Крэва. Піша пра «замак і горад драўляны» у Гродне. Менск быў так умацаваны, што Міхал Глінскі, паўстаўшы ў 1508 г., толькі падыйшоў да яго і мусіў адступіць назад, каб потым напасці на іншыя гарады і крэпасці. Звяртае ўвагу на тое, што у Барысаве Бярэзіна суднаходная. Герберштэйн прыкмеціў, што праваслаўныя жыхары перамешаны з «чужымі, іншамоўнымі і іншавернымі плямёнамі». Аўтара здзіўляла бяспраўнае становішча прыгоннага сялянства і дробнай шляхты. «Народ там прыгнечаны цяжкім рабствам», - сцвярджаў ён. Пра мясцовую шляхту Герберштэйн пісаў так: «Калі ёй пагражае адкуль-небудзь вайна, і яна павінна абараняць сваю маёмасць ад варожай сілы, то яна з'яўляецца на месца збору з вялікай пышнасцю, гатовая больш да самахвальства, чым да вайны, а па заканчэнні збору яна хутка разыходзіцца; тыя ж, хто застаецца, адпраўляюць дамоў лепшых коней і рыштунак... А магнаты, абавязаныя пасылаць за свой кошт вызначаную колькасць воінаў, адкупляюцца за грошы, якія даюць ваенаначальніку, і застаюцца дома... Сярод іх назіраецца такое самахвальства ва ўсіх учынках, што, відаць, яны не толькі карыстаюцца непамермай свабодай, але і злоужываюць ею».

Ёсць звесткі пра гаспадарку тагачаснай Беларусі. Пра Гарадзеншчыну Герберштэйн напісаў: «У тым княстве даволі добрыя ураджаі, у адпаведнасці з прыродай той краіны». Сцвярджаў, што з Беларусі у Гданьск, а адтуль у Нідэрланды адпраўлялі мёд, воск і паташ, а таксама смалу, збожжа і драўніну для пабудовы караблёу, быў сведкам таго, што з усходу сюды завозілі соль, скуры, футра і «доугія белыя зубы звяроў, якія завуцца маржамі і жывуць у Паўночным моры». Як відаць з запісак Герберштэйна, беларускія купцы карысталіся ў гандлі з Маскоўскай дзяржавай прывілеямі: «Не усякаму купцу, акрамя літоўцаў, палякаў ці падначаленых іхняй уладзе, адкрыты свабодны доступ у Масковію». Дыпламат падае таксама спіс епіскапстваў, якія існавалі ў ВКЛ. Адзначае тры каталіцкія - Віленскае, Жамойцкае і Кіеускае, і праваслауныя Віленскае, Полацкае, Уладзімірскае, Луцкае, Пінскае, Холмскае і Перамышльскае. Называе двух найбольш знакамітых тагачасных палкаводцаў - Канстанціна Астрожскага і Міхала Глінскага. Герберштэйн падрабязна апісвае мяцеж апошняга супраць караля Жыгімонта I Старога[17] .

Пазней за Герберштэйна, у другой палове XVI ст., праз Беларусь пісалі венецыянец Рафаэль Барберыні (1565 г.). польскі шляхціц з-пад Торуні Кшыштаф Граеўскі (1574-1575 гг.), якога магнаты кінулі ў турму, абвінаваціўшы ў шпіянажы на карысць Івана IV, паслы Свяшчэннай Рымскай Імперыі Ганс Кабенцль фон Просег і князь Дашэль фон Бухаў (1575 г.), англійскі пасол Джэрам Горсі (1591 г.).

У канцы XVI ст. колькасць падарожнікаў рэзка ўзрасла. Праз тэрыторыю Беларусі праязджалі немец Самуэль Юхель з Ульма , які вандраваў толькі па цікаўнасці (1586 г.), сакратар пасольства Ганзы да цара Барыса Гадунова Іёган Брамбах (1603 г.), шведскі дыпламат і гісторык Пер Персан (1620 г.), немец Адам Эльшлегер (Алеарый) (1647 г.), рэзідэнт Швецыі у Расіі Іёган дэ Родэс (1655 г.), пасол Свяшчэннай Рымскай Імперыі Аўгусцін Майерберг (1662 г.), англічанін на рускай службе Сэмуэл Колінз (1671 г.), курляндзец Якаб Рэйтэнфельс (1680 г.) і інш.

Большасць падарожнікаў называлі Беларусь Літвой або Руссю. Што датычыцца тэрміна «Белая Русь», то ў XV- XVI ст. ён ужываўся і да Уладзіміра-Суздальскага княства і да Урала, і да Вялікага княства Літоўскага.

Для чужаземных падарожнікаў адметнымі рысамі ВКЛ былі суровыя зімы з маразамі і мноствам снегу, вялікая колькасць лясоў, рэчак і балотаў. Як правіла, яны скардзілся на сцюжу.

Герберштэйн пісаў, што першага студзеня 1527 г., калі ён выехаў з Гродна у м.Крынкі «ударылі жорсткія маразы, а імклівы вецер, падобны віхуры, круціў і раскідваў снег так, што ад гэтага холаду памерзлі коні і сабакі». Іёган Корб пісаў пра неверагодную глыбіню снежных сумётаў, пра непраглядныя завеі ў канцы лютага 1698 г.

Падарожнікі добра апісалі беларускія рэкі і азёры. А.Маерберг падрабязна апісаў Днепр і яго прытокі. Шмат месца адведзена густым і непраходным лясам, расліннаму і жывельнаму свету Беларусі.

Дарогі звычайна былі ў дрэнным стане. Чужаземцы скардзіліся аб гэтым. Д. фон Бухау пісау: «3-за вузкай дарогі (з Валыні ў Оршу) мы не змаглі карыстацца сваімі павозкамі і муслі звярнуцца за дапамогай да татар, чые павозкі былі меншыя». Што датычыцца мастоў, то яны у той час былі часовымі і трымаліся не на сваях, а на плоскіх суднах, напрыклад, у Оршы.

Падарожнікі зрабілі ў сваіх запісах апісанне сродкаў перадвіжэння, карчмоў, якія назывался Пачакай, Вясёлая, Зладзейка, Рым, Выгода. Засталося шмат звестак аб гарадах Беларусі: Мінску, Барысаве, Магілёве, Оршы, Полацку, Віцебску. Ваўкавыску, Пінску, Слоніме і інш. Іншаземцаў здзгуляла гасціннасць мясцовых жыхароў. Б.Танер пісаў: «Тутэйшыя жыхары вельмі гасцінныя; мы прабылі восем дзён, і яны удосталь забяспечвалі нас рознымі прыпасамі: півам, мёдам, водкай, віном, шчодра кармілі усіх нашых коней»[18] .

У цэлым замежныя падарожнікі заставілі шмат запісаў аб гаспадарчым жыцці, гандлі, гістарычных помніках і гарадской архітэктуры ВКЛ.

6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы

Вызначальнымі фактарамі, якія ўплывалі на фарміраванне гістарычнай свядомасці беларускага народа і пануючага саслоўя, былі змяненні ў палітычнай арганізацыі грамадства (утварэнне Вялікага княства Літоўскага, пазней - Рэчы Паспалітай), унутрыпалітычныя, а таксама знешнепалітычныя адносіны, сацыяльна-эканамічнае развіццё, гандлёвыя і культурныя сувязі з рознымі краінамі.

Гістарычныя ўяўленні прасочваюцца пераважна па фальклорным матэрыялам, якія захаваліся галоўным чынам ў пазнейшай вуснай традыцыі (нярэдка значна трансфармаванай) і ў пісьмовых запісах. Асноўнымі тэмамі народных эпічных сказанняў, легенд і паданняў у XIV-XVI стст. заставалися, як и раней, барацьба са знешними ворагамі (мангола-татарамі, крыжакамі), усхваленне гістарычнага мінулага, звязанага з часам Кіеўскай Русі, Полацкага і іншых княстваў. Аб распаўсюджванні былін і сказанняў гераічнага цыклу на Беларусі сведчаць песні, прыказкі, літаратурна-эпісталярныя матэрыялы (пасланні аршанскага старасты Філона кміты Чарнобыльскага, другая палова XVI ст.), народная лексіка, этнонімы і тапонімы (найменні населеных пунктаў - Багатырэвічы, Змеява Магіла і др.). “Багатырскія” справы ўпамінаюцца ў прадмовах беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, гуманіста, асветніка Фрацыска Скарыны. Героіка-эпічны стыль знайшоў адлюстраванне ў беларускіх і украінскіх калядных і валачобных песнях, якія аднаўлялі многія традыцыйныя формулы быліннага эпасу («суда судити», «ряды рядити», «гати гатити», «чудо-чудное», «диво-дивное» і інш.)[19] .

Своеасаблівым эпічным жанрам, падобным да старажытнарусскіх былінаў ці украінскіх думаў, які па-свойму адлюстроўваў гісторыю народа, былі беларускія гістрычныя балады. Найбольш распаўсюджаныя тэматычныя группы гэтых баладаў звязаны з агульнаславянскімі сюжэтамі: татарскі (турэцкі) плен, продаж ці выкуп з няволі, трагічная сустрэча некалі разлучаных членаў сям’і. Творам баладнай лірыкі ўласцівыя глыбокія патрыятычныя пачуцці, асведамленне непахіснасць кроўна-роднасных сувязяў, высокамастацкая форма.

Ў гістарычных і сацыяльна-бытавых песнях XVI-XVIII стст. выражаўся народны пратэст супраць феадальнага прыгнёту. У канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. ў беларускім песенным фальклоры становіцца асабліва заўважнай казацкая тэма. Перамозе запарожскіх казакаў Севярына Налівайка над “ляшскім” войскам ў 1595 г. прысвечана песня “Ой, у горадзе Магілёве дымам пацягнула”. У розных варыянтах вядомая песня аб смерці казацкага есаула Нестара Маразенка, якая перайшла ў беларускі фальклор з украінскага. У чумацкіх, рэкруцкіх, бурлацкіх і батрацкіх песнях XVII-XVIII стст. раскрываюцца цяжкія сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця беларускага народа, сацыяльны пратэст супраць прыгонніцтва. У народных песнях, казках, паданнях другой паловы XVII-XVIII стст. адлюстроўваюцца падзі, звязаныя з сялянскімі войнамі ў Расіі, паэтызуюцца вобразы такіх народных герояў і заступнікаў, як Сцяпан Разін і інш.[20]

Фальклорная творчасць аказвала пэўны ўплыў на пісьмовыя гістарычныя творы, большасць з якіх па свайму ідэялагічнаму складу выражалі погляды правячых колаў феадальнага грамадства. Найбольш выразна гэта адчуваецца ў такім традыцыйным жанры гістарычнага апавядання як летапісы.

Новы этап у развіцці летапісання на землях Беларусі звязаны з фарміраваннем і развіццём Вялікага княства Літоўскага. У гэтым палітычна-дзяржаўным утварэнні зсходнеславянскія землі ігралі большую палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурную ролю. Другая палова XV ст. і асабліва XVI ст. адзначаны ўзрастаннем палітычнай ролі беларускіх і ўкраінскіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага, пэўнай кансалідацыяй пануючага класа. Помнікі беларуска-літоўскага летапісання, якія ўзніклі ў гэты час, напісаныя на беларускай мове, па свайму зместу, палітычнай арыентацыі нярэдка набываюць рысы агульнадзяржаўных летапісаў. Разам з гэтым яны адлюстроўваюць прыватныя ўнутрысацыяльныя супярэчнасці на кожным этапе развіцця Вялікага княства Літоўскага.

Згодна апошяй класіфікацыі беларуска-літоўскіх летапісаў (некаторыя даследчыкі называюць іх летапісамі Вялікага княства Літоўскага), існуе некалькі асноўных летапісных зводаў, у якіх знайшлі адлюстраванне найбольш характэрныя новыя рысы ў развіцці беларускага летапісання XIV-XVI стст. Найбольш старажытным помнікам беларуска-літоўскага летапісання з’яўляецца “Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, напісаны невядомым аўтарам у канцы 20-х гг. XV ст. у Смаленску. Гэта аповесць-хроніка, якая аб’ядноўвае некалькі розапланавых твораў (“Аповесць аб палітычнай барацьбе Кейстута з Ягайлам”, “Повесць аб Падолле” і іншыя матэрыялы) і абгрунтоўвае неабходнасць і правамернасць палітычнага аб’яднання зямель Вялікага княства Літоўскага.

У другой чвэрці XV ст. у Смаленску быў складзены першы агульнадзяржаўны звод Вялікага княства Літоўскага, які апісваў падзеі з IX да сярэдзіны XV стст. У склад звода ўвайшлі Летапісец вялікіх князей літоўскіх”, Смаленская хроніка, “Пахвала вітаўту” і інш. Галоўнай вызначальнай рысай гэтага зводу была яго канцэпцыя, якая разглядала гісторыю Вялікага княства Літоўскага ў паслядоўнай сувязі з гісторыяй Кіеўскай Русі. Старажытная частка звода ў значнай ступені заснаваная на матэрыялах старажытнарускіх і рускіх летапісаў. Узнікненне гэтага зводу звязана з палітычнымі імкненнямі кіруючых колаў ВКЛ, якія выступілі са сваёй “рускай” праграмай збірання ўсходнеславянскіх зямель. Летапіс уяўляў палітыка-ідэялагічнае і гістарычнае абаснаванне гэтай мэты[21] .

У першай чвэрці XVI ст. быў створаны новы летапісны звод, які аб’яднаў пераапрацаваныя матэрыялы мінулага зводу з “Хронікай Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”. Новы звод узнік, напэўна, ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага - Вільні, пры вялікакняскім двары. У адрозненне ад першага беларуска-літоўскага звода палітычныя намеры знаці з’яўляюцца тут пануючымі. Новы звод ахопліваў найбольш ранні перыяд існавання Вялікага княства Літоўскага, упершыню асаблівы акцэнт зроблены на версіі аб рымскім (лацінскім) паходжанні літоўскай знаці, што павінна было зраўняць яе з еўрапейскімі кіруючымі дынастыямі.

Хутчэй за ўсё, у сярэдзіне XVI ст. быў складзены трэці, самы поўны летапісны звод - “Хроніка Быхаўца”. Спісаў гэтай хронікі не захавалася: змест яе вядомы па публікацыі Т.Нарбута і фрагментарным сведчанням “Хронікі” Мацея Стрыйкоўскага, які выкарыстоўваў блізкія, але не тоесныя спісы беларуска-літоўскіх летапісаў. Кампілятыўная частка “Хронікі Быхаўца” выкладзена па матэрыялам мінулых беларуска-літоўскіх летапісных зводаў, якія падвергліся невялікай рэдакцыйнай апрацоўцы. Арыгінальныя матэрыялы сустракаюцца з сярэдзіны XIV ст., а найбольш каштоўная частка летапісу ахоплівае канец XV - першыя дзесяцігоддзі XVI стст. (публікацыя Т.Нарбута завряшаецца апісаннем клецкай бітвы з татарамі ў 1507 г., канец летапісу адсутнічае). Дыскусійным з’яўляецца не толькі час складання гэтага зводу (разыходжанні даследчыкаў адносяцца да пачатку - другой палове XVI ст.), але і праблема аўтарства, рэдактарства рукапісу на розных яго этапах. Больш упэўнена можна казаць аб палітычных поглядах складальніка летапіснага звода, які перадаваў палітычныя погляды беларуска-літоўскіх феадалаў, дакладней, той іх часткі, якая актыўна выступала супраць утварэння Рэчы Паспалітай, за захаванне тэрытарыяльная цэласнасці і палітычнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага. “Хроніка Быхаўца” ў гістарычным плане ўтрымлівала найбольш каштоўныя і арыгінальныя сведчанні па гісторыі Беларусі, Літвы, часткова Украіны (канец XV- пачатак XVI ст.), а яе своеасаблівыя мастацка-стылявыя рысы сведчылі аб заканчэнні эвалюцыі беларуска-літоўскага летапісання, якое па сваім жанравым асаблівасцям набліжалася да свецкай гістарычнай і палітычнай белетрыстыцы[22] .

На тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны побач з летапісамі доўгі час распаўсюджваліся таксама хранографы, якія выкладалі “сусветную” гісторыю. Новыя рэдакцыі і хронаграфічныя зводы канца XVI-XVII стст. нярэдка ўяўлялі сабой складаныя кампазіцыі, якія ўключалі старажытнарускія і візантыйскія гістарычныя творы, больш познія арыгінальныя ці перавадныя гісторыка-літаратурныя помнікі. У гісторыкаграфічным зводзе “Кройніка вялікая”, створаным, напэўна, у канцы XVII ст. акрамя звычайнай хранаграфічнай часткі, якая распавядае аб гісторыі старажытнага міра, сярэднявяковай Еўропы, заметнае месца займаюць матэрыялы па гісторыі Літвы, Беларусі, Жэмайціі (заснаваныя ў асноўным на “Хроніке” Мацея Стрыйкоўскага), перакладныя літаратурныя творы - гісторыя аб Траянскай вайне, Александрыя, Гісторыя іудзейскай вайны Іосіфа Флавія і інш.

Распаўсюджанасць і папулярнасць хранографаў у перыяд, калі фактычна сышла традыцыя агульнадзяржаўнага па свайму зместу беларуска-літоўскае летапісанне, звязаныя з буйнымі палітычнымі ўзрушэннямі ва Усходняй Еўропе ў другой палове XVI - сярэдзіне XVII стст., пашырэннем інтарэсаў чытачоў, якія імкнуліся скласці агульнае ўяўленне аб шляхах і галоўных этапах развіцця ўсяго “цывілізаванага” хрысціянскага свету.

У сувязі з кардынальным змяненнем палітычных умоў пасля Люблінскай уніі 1569 г., утварэннем Рэчы Паспалітай, развіццём свецкай літаратауры і пісьменнасці ў канцы XVI - XVII стст. пачаўся новы этап у гісторыі беларускага летапісання. На змену традыцыйным беларуска-літоўскім летапісным зводам прыйшлі замкнутыя, абмежваныя па свайму зместу, але больш дэмакратычныя па сваёй сацыяльнай накіравансці мясцовыя летапісы, цесна звязаныя з жыццем гарадсскога і сельскага насельніцтва Беларусі (Баркулабаўская, Магілёўская, Віцебская хронікі і інш.)

У адзіным спісе захаваўся адзіны ананімны Баркулабаўскі летапіс, напісаны, як лічыць большасць даследчыкаў, мясцовым святаром Фядорам Філіповічам “Магілёўцам”. Летапіс адрозніваецца многімі характэрнымі рысамі: па-першае, яна апісвае гісторыю параўнаўча невялікага населенага пункта - мястэчка Баркулабава, якое ў канцы XVI - пачатку XVII стст. належыла князям Саламярецкім. Рэдкія звесткі адносяцца да бліжайай мясцовасці, буйным гарадам (Магілёў, Полацк), іншы раз да іншых рэгіёнаў Вялікага княства Літоўскага, Расіі, Украіны, Польшчы. Па-другое, ў ім адлюстраваны многія сацыяльная і палітычныя з’явы. Па-трэцяе, яна напісаная на народнай беларускай мове. Некаторыя яе старонкі з рэдкай мастацкай сілай узгадваюць цяжкія пакуты, голад, пустэчу, эпідэміі. Прычыны гэтых няшчасцяў аўтар тлумачыць божымі карамі. Вытокі сацыяльных хваляванняў, “замятні” аўтар бачыць у інтрыгах уніятаў, наступствах каталіцкай царквы, ваенных бедстваў.

Статус духоўнай асобы вызначаў яго неадназначныя адносіны да дзейнасці арганізаваных ў канцы XVI - пачатку XVII стст. беларускіх і украінскіх брацтваў (Львоў, Вільня, Магілёў). Ён не ўхваляў іх незалежнасці, спробаў выйсці з-пад улады мясцовыя епіскапаў, аднак яму імпануе іх актыўная антыкаталіцкая дзейнасць. Варожа ацэньваююцца ў летапісы дзеянні казацкіх загонаў, паўстанне Налівайка. Упамінаюцца факты массавых уцёкаў мясцовага насельніцтва на юг, удзел беларускіх сялян ў казацкіх паўстаннях.

Уключэнне афіцыйных дакументаў, сведчанняў аб “маскоўскіх” пасольствах, царкоўных саборах, шляхецка-магнацкіх антыўрадавых выступленняў пачатка XVII ст. дазваляе меркаваць, што аўтар летапісу прыймаў удзел у царкоўна-рэлігійнай і грамадскай дзейнасці. Многа ўвагі аўтар надае сацыяльна-эканамічным пытанням: рэгіструе факты стварэння новых паселішчаў, мястэчак, апісвае льготы для пасяленцаў “на сыром корени”,адзначае цэны на прадукты, правядзенне “валочнай памеры” в Баркулабаве, Ляхве і інш. населеных пунктах[23] .

Адным з апошніх зводных помнікаў гарадскога летапісання XVII - XVIII стст. была Магілеўская хроніка. Складзеная некалькімі аўтарамі (магілёўскім лаўнікам - Трафімам Суртой, працяг - рэгентам гарадской канцлярыі Юрыем Трубніцкім і яго нашчадкамі), яна апісвае важныя падзеі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, царкоўна-рэлігійнага жыцця буйнейшага горада Усходняй Беларусі на працягу амаль трох стагоддзяў. У першай, найбольш каштоўнай частцы (XVII - сярэдзіна XVIII стст.) апісваюцца падзеі, зввязаныя з “руска-польскімі” войнамі 30-х, 50-х гг. XVII ст., ваенныя дзеянні ў ваколіцах Магілёва, удзел гарадскога насельніцтва ў сдачы горада рускім войскам ў 1654 г., падробна апавядаецца аб пазнейшым выступленіі супраць рускага гарнізона, выкліканага ўнутранай палітыкай царскай адміністрацыі.

Увагу летапісца прыцягваюць драматычныя падзеі часоў Паўночнай вайны, Палтаўская бітва, здрада Мазепы, дзеянні рассійскіх улад ва Усходняй Беларусі, Магілёве, Полацке, паборы, пажары і інш. Аўтары хронікі шырока выкарыстоўвалі матэрыялы магістрацкага архіву, асабістыя назіранні, сведчанні відавочцаў[24] .

7. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст

Побач з летапісамі і хронікамі XV - XVIстст. важную ролю ў назапашванні гістарычных ведаў і фарміраванні гістарычных уяўленняў выконвалі іншыя творы свецкай літаратуры і пісьменнасці, уласна гістарычныя сачыненні, грамадска-палітычная і цэркоўна-рэлігійная публіцыстыка. Новыя з’явы былі звязаныя з культурным пад’ёмам на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. - Рэнесансам і Рэфармацыяй, пашырэннем международных кульурных і палітычных кантактаў, пад’ёмам духоўнага жыцця, абвастрэннем грамадска-палітычнай і ідэйнай барацьбы.

Рэфармацыйныя ідэёлагі, публіцысты імкнуліся падарваць палітычны і сацыяльна-эканамічны ўплыў каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім, залежнай ад вышэйшай польскай духоўнай іерархіі і Ватыкана. Рэфармацыйныя тыпаграфіі ў Бярэсці, Нясвіжы, Лоску, Вільні распаўсюджвалі гістарычную белетрыстыку, у тым ліку пераклады еўрапейскіх аўтараў, якія апавядалі аб гераічнай нацыянальна-вызваленчай барацьбе сэрэднеземнаморскіх народаў з Асманскай імперыіей, аб рэлігіёзных пераследаваннях у Францыі, Нідэрландах, Англіі, другіх странах. Дзеячы беларуска-літоўскай рэфармацыі выступілі з ідэямі талерантнасці (верацярпімасці), рэзка крытыкавалі кананічныя царкоўна-рэлігійныя дактрыны, царкоўную традыцыю. У творах некаторых прадстаўнікоў радыкальнай рэфармацыі (Пётр з Гоненза, Мартын Чеховіц) крытыкуюцца асновы феадальнага строю, войны, прыгнет сялян, дзяржаўныя інстытуты. Свае сацыяльныя аргументы яны падмацоўвалі спасылкамі на старажытнуу і новую гісторыю еўрапейскіх і другіх народаў, а таксама Біблію.

Сачыненні рэфармацыйных аўтараў па свайму складу мала тычыліся гісторыі Беларусі, Вялікага княства Літоўскага, аднак яны ўплывалі на развіццё свецкіх, ренесансных, гуманістычных тэндэнцый ў літаратуры, кнігадрукаванні, пісьменнасці.

Адзін з вядучых ідэёлагаў антытрынітарскага руху, які з’явіўся на аснове кальвінізму ў 60-х гг. XVI ст., Сымон Будны праявіў значную цікавасць да палітычнай і культурнай спадчыны беларускага, украінскага і рускага народаў, гісторыю якіх ён разглядаў у агульнай арбіце еўрапейскай цывілізацыі. Ён сустракаўся з беглам рускім вольнадумцам старцам Арцёміем, рускімі першадрукарамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсіслаўцам, якія з-за ідэялагічнага ўціску і пераследу мусілі перасяліцца на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, і прамаў удзел у складанні вядомага “Письма половца Смеры”, заснаванага на літаратурных традыцыях Кіеўскай Русі[25] .

Спадзвіжнікам Сымона Буднага быў беларускі гуманіст, асветнік, пісьменнік, перакладчык, выдавец Васіль Цяпінскі , які прапагандаваў ідэю славянскага адзінства на Беларусі, адраджэння Русі, яе асветніцтва і кансалідацыі. «Где бы бо не рекучи, - пісаў ён, маючы на ўвазе старажытнарускія княствы, -в часы давние посмотрели, яко то был зацный, славный, острий, довстипный народ их у умеетности, и яко многокрот посторонние учоные народы их мудрость мусели похвалят и овшем се от них учит…».

Асветніцкая праграма Васіля Цяпінскага, якая працягвала грамадска-палітычныя і патрыятычныя традыцыі Ф.Скарыны была разлічана на пад’ём нацыянальнай культуры, развіцце школьнай справы, пісьменства, кнігадрукавання, умацаванне пазіцый беларускай мовы, абуджэнне грамадскай актыўнасці беларускага народа, фарміраванне яго гістарычнай і этнічнай свядомасці. Васіль Цяпінскі падкрэсліваў гістарычную, генетычную, кульурна-моўную агульнасць славянскіх і ўсходнеславянскіх народаў, іх уклад у сусветную кульуру, шырокія магчымасці іх далейшага культурнага і грамадскага развіцця. Пры ўсёй марнасці спадзяванняў Васіля Цяпінскага на духоўнае адраджэнне вышэйшых слаёў грамадства, шляхты і магнатаў, яго дзейнасць садзейнічала зараджэнню і пад’ёму нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі ў канцы XVI - пачатку XVII стст.[26]

У гэтым працэсе намалаважную, хоць і спецыфічную ролю адыгрывалі своеасаблівыя грамадска-палітычныя і рылігійныя аб’ядненні - брацтвы, якія абапіраліся ў асноўным на праваслаўнае мяшчанства і некаторыя слаі шляхты і духавенства. Адной з праяў іх асветніцкай і ідэалагічнай дзейнасці быў удзел у рэлігійнай палеміцы з уніяцкай і каталіцкай аппазіцыяй. Палемічныя выданні Б.Гербеста, П.Скаргі, А.Пассевіна, І.Пацея, Л.Крэўзы стварылі гісторыка-тэарытычную аснову царкоўнай уніі. Гістарычныя экскурсы ідэёлагаў гэтага накірунку павінны былі абгрунаваць першапачатковае главенства Рыма ва ўсім хрысціянскім свеце, уключаючы ўсходнеславянскія землі і Візантыю. З гістарычных сачыненняў уніяцкай палемічнайпісьменнасці ў канцы XVI - пачатку XVII стст. найбольш характэрнымі былі творы Іпацея Пацея “Уния альбо выклад преднейших артикулов ку зъодноченью греков с костёлом римским належащых” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1595) Оборона собору флорентейского осмого, против фальшивому недавно от противников згоды выданому” (Вільня, друкарня Мамонічаў, 1604).

Важнымі дыскусійнымі праблемамі аныуніяцкай палемікі ў канцы XVI - першых дзесяцігоддзях XVII стст. сталі пытанні царкоўна-рэлігійнай гісторыі: крышчэнне Русі, узаемаадносіны Кіеўскай мітраполіі ў X - XV стст. с канстантынопальскім патрыярхам і рымскай курыяй, Фларэнтыйская і Берасцейская унія. У сутнасці дыскуссія закранала шляхі палітычнага, культурнага і царкоўна-рэлігійнага развіцця Беларусі і Украіны. Духоўная іерархія уніяцкай царквы фактычна была ў двайным падпарадкаванні: вярхоўнай уладзе Рэчы Паспалітай і Вытыкану. Палемічныя выданні беларускіх і украінскіх брацтваў, як найбольш рэдкія сатырычныя творы (“Палінодыя” Захарыі Капысценскага 1621; сатырычнае пасланне прасвітэра Андрэя са Слуцка, пачатак XVII ст.), накіраваныя супраць ідэёлагаў каталіцызму і ўніі, адстайвалі традыцыйныя шляхі гістрычнага развіцця Беларусі і Украіны пры захаванні культурнай, моўнай і у пэўнай ступені грамадска-палітычнай агульнасці ўсходнеславянскіх краін[27] .

Падабенства грамадска-палітычных і культурных умоў, якія склаліся ва ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI - першай палове XVII ст., обумовіла асаблівую тэматычную і ідэйную блізкасць беларуска-украінскай антыуніяцай публіцыстыкі, якая развівалася фактычна ў адным русле, супрацоўніцтва і ўзаемадапамога дзеячаў беларусскай і украінскай культуры, літаратуры, кнігадрукавання.

У ідэйнам плане асаблівае значэнне мелі тыя гістарыяграфічныя аспекты антыуніяцкай публіцыстыкі, у якіх абаранялася дзяржаўна-палітычнае, царкоўна-рэлігійнае раўнапраўе грэка-візантыйскай і старажытнарускай цывілізацыі (у параўнанні з рымскай, “лацінскай”), важнасць захавання старажытнарусскай спадчыны, адзінства гісторыка-культурнага працэсу.

Трыумф контррэфармацыі пасля войнаў сярэдзіны XVII ст., умацаванне пазіцый Польшчы і каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, крызіс брацтваў і некаторыя другія грамадска-палітычныя фактары вызначылі заняпад літаратурнай палемікі на Беларусі і Украіне. Гістарычныя ўяўленні пануючых слаёў грамадства ў XVI - XVII стст. найшлі адлюстраванне ў фарміраванні ідэялогіі сарматызму, ідэалізацыі грамадска-палітычнага строя Рэчы Паспалітай. Знакамітым прадстаўніком гэтага накірунку гістарыяграфіі быў ураджэнец Брэсцкага ваяводства Шымон Старавольскі, большасць сачыненняў якога былі апублікаваныя за мяжой, аднак карысталіся вялікай папулярнасцю ў яго межах[28] .


Заключэнне

Гістарычныя пісьмовыя творы, а таксама вусная народная творчасць накапілі багаты гістарычны матэрыял аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў у IX - XVII стст. Разам з тым пераважным метадам пераемнасці гістарычных ведаў папярэднікаў заставалася кампіляцыя, пад час якой аўтары некрытычна ставіліся да фактаў, не адрознівалі іх ад паданняў і меркаванняў. Практычна ўсе гістарычныя творы дадзенага перыяду маюць ідэалагічную накіраванасць і скіраваны на дасягненне тых ці іншых грамадска-палітычных мэтаў. Таму аб’ектыўна ўзнікае неабходнасць сістэматызацыі гістарычнага матэрыялу, крытычнага аналізу гістарычных фактаў, перыядызацыі, а значыць ўзнікнення новых гісарыяграфічных твораў.

Спіс выкарастанай літаратуры

1. Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006.

2. Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955.

3. Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.

4. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.


[1] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.26-27

[2] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.27-29

[3] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.29-30

[4] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.30-32

[5] Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.

[6] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.32-34

[7] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.34-35

[8] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.35-36

[9] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.36-37

[10] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.37

[11] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.37-38

[12] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.38-40

[13] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.40-41

[14] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.41

[15] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.41-42

[16] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.42

[17] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.42-44

[18] Белазаровіч В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Гродна, 2006. - С.44-45

[19] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.14.

[20] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.15.

[21] Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.

[22] Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985. - С. 66-73.

[23] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.17-18.

[24] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.18-19

[25] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.19-20.

[26] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.20.

[27] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.21.

[28] Очерки истории и исторической науки СССР. Т.1, М., 1955. - С.21-22.

Похожие рефераты:

Беларуская мова

Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі", "Вязьмо"

Снижение вязкости растворов мелассы с помощью моноглицеридов дистиллированных

Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада

Утварэнне вялікага княства літоўскага

Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

Технология горных выработок

Билеты по белорусской литературе

Паэзія 20-х гадоў

Выделение, изучение свойств микроорганизмов и их использование для выполнения подготовительных процессов переработки овчинно-мехового сырья

Конспект по истории Беларуси

Реферат Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)

Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах

Оборудование летательных аппаратов

Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст.

Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры

Утварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці 20-х гг. ХХ в.

Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі